Wednesday, 22.01.2025, 13:01
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Гісторыя беларускага войска

Гісторыя беларускага войска.

Аўтар Сяржук Кабрусеў.

Літвінская шляхта апалячылася да 17 ст. Тэрыторыі, якія былі акупаваныя пасля першага падзела Рэспублікі ў 1772 годзе, Гальштэйны менавалі на ардынскіх манер беларускімі губерніямі, беларускім палессям, беларускім краям, Белоруссией (белы-гэта па ардынскі заходні), а прыгонных рабоў пераназвалі ў беларусцаў, пазней у беларусаў. Больш познія захопы акупанты менавалі літоўскімі губерніямі, літоўскім палессям, альбо проста Літвой, прыгонных рабоў менавалі іх гістарычнай назвай- літвінамі. Шляхта ў абодвух частках былога ВКЛ для Гальштэйнаў была польскай. Пазней пачалася масквіцізацыя шляхты. 

У сярэдзіне 40-х гадоў 19 ст літвінаў з другога і трэцяга захопаў, якія знаходзіліся ў няволі ў польскіх і расійскіх плантатараў, Гальштэйны, у рамках праграмы масквіцізацыі жыхароў калоній, з літвінаў таксама пераназвалі ў беларусаў. Шляхцічы, як і раней, менавалі сабе палякамі, але былі і такія, якія пачалі менаваць сабе беларусамі. Жамойты сталі расійцамі менавацца літоўцамі.

Прыгонныя беларускія і літвінскія рабы, мясцовыя здраднікі з шляхты доўгі час служылі у войску Гальштэйнаў. Першыя беларускія нацыянальныя вайсковыя адзінкі былі створаныя ў войску Расійскай Дзяржавы толькі ў 1917 годзе.

Пад час Напаляонаўскай акупацыі 1812 года былога ВКЛ з літвінаў быў створаны Літоўскі корпус Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства. З беларусаў створаны батальены Першага дапаможнага краацкага палка Вялікага войска.

Акрамя гэтага прыгонныя літвінскія і беларускія рабы ў гэты час стваралі ўзброенныя атрады самаабароны, якія рэзалі як французскіх і расійскіх фуражыраў, так і мясцовых плантатараў польскіх ці расійскіх.

Для задаволення нацыянальных пачуццяў польскай шляхты з былога ВКЛ Гальштэйны  стварылі Літоўскі асобны корпус Расійскага войска. Праіснаваў ен да пачатка паўстання 1830 года. Літвінскія і беларускія рабы пад час паўстання рэкрутаваліся ў Польскае войска. Ніякія беларускія ці літвінскія нацыянальныя фармацыі ў гэтат час ні Гальштэйнамі ні паўстанцамі не ствараліся.

Першыя партызанскія вайсковыя адзінкі з удзелам вольных беларусаў, як частка Польскага паўстанскага войска, пачалі стварацца ў 1863 годзе. Мэты паўстання прадугледжваллі стварэнне беларускай аўтаноміі пад назвай Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Беларусь, як польская калонія, замест расійскай калоніі Белоруссія, была прыдумана інсургентамі.

У 1917 годзе пачаў стварацца Беларускі корпус войска Расійскай Рэспублікі.

2 лютага 1918 года створана Беларуская дывізія войска Расійскай Рэспублікі на Румынскім фронце.

22 лютага 1918 года створана Беларускае нацыянальнае войска.

У лістападзе 1918 года створаны штаб Першага Беларускага палка Беларускай Народнай Рэспублікі.

У лютым 1919 года створаны беларускія палкі ў войску Летувіска-беларускай дзяржавы.

Вясной 1919 года ў Адэсе з беларусаў пачала стварацца беларускае Заходняе войска Расійскай Рэспублікі, потым Беларуская дывізія, потым 19-я беларуская брыгада войска РСФСР, потым Беларуская сялянская брыгада паўстанскага войска генерала Вэнта. 

Летам 1919 года з беларускіх калабарантаў створаны беларускі батальен пры польскім генштабе.

У лістападзе 1919 года на службу да БНР было завербаванае войска расійскага генерала Станіслава Балаховіча.

У лістападзе 1920 года было створана Балаховічам войска Другой БНР.

У снежні 1920 года створана Слуцкая стралковая Брыгада войска БНР.

У 1942 годзе сталіністы распрацавалі праэкт стварэння войска БССР, як частка войска РСЧВ.

У лютым 1944 года сталіністы пачалі ствараць войска БССР, хаўруснае Савецкаму войску, каб праціснуць БССР у ААН.

У 1991 годзе створана войска Рэспублікі Беларусь.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (12.08.2024)
Views: 114 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [105]
Section categories
Артыкулы [105]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2025 | Free website builderuCoz