Беларуская Вайсковая камісія на Румынскім фронце.
Аўтар Сяржук Кабрусеў.
Беларуская Вайсковая камісія на Румынскім фронце-орган стварэння беларускіх вайсковых частак на Румынскім фронце ў складзе войска Расійскай дзяржавы.
Створана 9 студзеня 1918 года загадам #1332 Памочніка Аўгусцейшага Галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту генералам ад інфантэрыі Шчарбачовым.
Старшыня БВК генерал-маер Пажарскі.
Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румынія і Малдаўскай Рэспублікі.
Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтэрнацыянальнай "Нацыянальна-тэрытарыальнай дэмакратычнай арганізацыі фронту" з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сібірыкоў. Беларусь прадстаўляў Павал Данатавіч Манцэвіч.
2 лютага 1918 года загадам # 1436 з 4-га Армейскага корпуса пачалася фармаванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі.
11 лютага 1918 году загадам № 1475 створаны штаб Беларускай Пяхотнай дывізіі.
Дывізія прадстаўляла аўтаномнае вайсковае фармаванне, бо па-факту не падпарадкоўвалася ні бальшавіцкай хунце, ні хунце Керанскага.
Дывізію і яе матэрыяльную маёмасць планавалі перакінуць у лютым 1918 года ў Менск на дапамогу Нацыянальнаму беларускаму войску для барацьбы з польскімі баявікамі і бальшавікамі з мэтай распаўсюджання беларускай улады на ўсе места і за яго межы. Але з-за лагістычных праблем гэта зрабіць не атрымалася.
Дывізія была інтэрніраваная Каралеўствам Румынія.
Склад дывізіі.
14 студзеня 1918 году загадам № 1362 беларусізаваны 6-ты Таўрогенскі пагранічны конны полк, усе эскадроны расквартэраваны у вёсках Боўгарцы i Табакі. Полк пераназаны ў "Першы Гусарскі Беларускі Нацыянальны полк".
21 студзеня 1918 г. загадам № 1399 беларусізаваны 4-ты Армейскі корпус у складзе 30 i 40-й пяхотных дывізый з артылерыяй, штаб корпусу i ўсе дапаможныя часці, i ўстановы, 43-я дывізія з артылерыяй i прыдадзенымі ей установамі i 26 аўто-бронявое аддзяленне. Усі афіцэры i жаўнеры беларусы пераводзіліся з 4-ай i 6-ай Армій у 4-ты Армейскі Корпус, а з 8-ай i 9-ай Армій у 43 п. дывізыю. Нацыянальным камісарам корпуса быў прызначаны паручык Тодар Данілюк. У корпусе каля 500 чалавек.
23 студзеня 1918 году загадам № 1407 беларусізаваныя 357-я Віцебская i 401 Мінская дружыны.

На малюнку партрэт старшыні БВК генерала Пажарскага Іосіфа Фаміча.
|