З выдання Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. / Алег Латышонак, Яўген Мірановіч.-Смаленск: Інбелкульт, 2013.
Габрэйскае насельніцтва дастаткова раўнамерна засяляла ўсю Беларусь. Кожны дзясяты жыхар краю быў габрэем. Для расейскіх уладаў габрэі былі праблемай, бо, як і дробная шляхта, яны ня ўпісваліся ў саслоўную структуру імпэрыі...