Monday, 25.11.2024, 12:40
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Цэшкі беларускіх афіцэраў пры Польскім Генштабе.

Цэшкі беларускіх афіцэраў пры Польскім Генштабе.

Сяржук Кабрусёў

У канцы чэрвеня 1919 года пры Галоўнам камандаванні Польскага войска пачала працаваць Беларуская вайсковая камісія. Камісія планавала стварыць пад кіраўніцтвам Польскага генштаба з калабарантаў Беларускую дывізію польскага войска для барацьбы з бальшавікамі на карысць польскай дзяржавы. Інтарэсы беларускай дзяржаўнасці былі ў баку, бо польскія ўлады з правам беларусаў на самавызначэнне не лічыліся і БНР не прызнавалі. БВК займалася культурна-асветніцкай працай (польскія акупанты беларусам на пачатку перашкод не рабілі) і вербавала жаўнераў і афіцэраў ў "беларускае войска", якія даволі хутка пераходзілі ў войска Польшчы. Справа скончылася нічым-пілсудчыкі распусцілі пасля падзелаў БНР вайсковыя атрады з беларусаў пры БВК. Маўры зрабілі сваю справу-маўры больш не патрэбныя.

Для афіцэраў БВК была распрацавана арыгінальная сістэма знакаў рознасці. Шарга на рукаве кіцеля (ужываўся строй былога Польскага вермахта) пазначалася камбінацыяй б-ч-б стужак, на наплечніках была хафтаваная Пагоня. На фуражках афіцэраў вайсковы стан пазначаўся матузкамі, пазней зорачкамі. Замест Арла пілсудчыкаў беларусы ўжывалю Пагоню.

У працу пайшла сімволіка, якая раней ужывалася былымі супрацоўнікамі МУС і службоўцам Віленскай і Віцебскай губерній Расійскай Імперыі.   Так камандзір беларускага батальёна палкоўнік Гасан Канапацкі насіў цэшку паліцыянта Віленскай губерніі. Але перад гэтым яе дапрацавалі-з цэшкі выдалілі карону і пафарбавалі. Сцяжны Фохт насіў цэшку з Пагоняй у вянку, якая вельмі падобная на накладныя элементы расійскіх гузікаў (не выключаю, што гэта цэшка была зроблена ў адпаведнасці з праэктам 1919 года).

Але таксама ўжываліся калабарантамі цэшкі ўласнай распрацоўкі. Гэта былі невялікія Пагонькі з латуні вышынёй каля 30 мм. На тарчы была выява вершніка, вакол тарчы выцягнутае кола. Такія цэшкі не зьяўляюцца рэдкасцю сярод знаходак археолагаў-аматараў. Аўтар бачыў іх каля тузіна. Знаходзяць іх ў асноўным у раёне старой савецка-польскай мяжы. Цэшкі ёсць двух тыпаў. Адрозніваюцца выявай вершніка. На самых распаўсюджаных у вершніка тарча шасцікутная. У вершніка на цэшках другога тыпа тарча  трохкутная. Па версіі некаторых даследчыкаў такія цэшкі пасля падзела БНР ўжываліся навучэнцамі Беларускай гімназіі. Па-іншай версіі, гэтыя цэшкі першапачаткова былі зроблены для гімназістаў ў 1919 годзе і сталі пасля ўжывацца вайскоўцамі.

Трэба лішні раз адзначыць, што гэтыя цэшкі ніякага дачынення да БНР не маюць. Гэта цэшкі тых, хто вёў барацьбу супраць БНР.

Сцяжны Аляксандр Прушчынскі (намеснік старшыні БВК) і падпаручнік Макар Касцевіч насілі падобныя цэшкі.

Камандзір беларускага батальёна палкоўнік Гасан Канапацкі

Цэшка расійскага паліцая. Знаходка археолага.

Цэшка Г. Канапацкага (фотаздымак з выдання Жаўнеры БНР. Латышонак А. ).

Састаўны гузік службоўца віленскай губерніі.

Цэшка беларускіх вайскоўцаў на службе ў пілсудчыкаў. Варыант з шасцікутная тарчай.

Цэшка з трохкутная тарчай.

Падпаручнік Макар Касцевіч.

Службовец Аляксандр Прушынскі

Падпаручнік Фохт.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (24.11.2014)
Views: 1473 | Comments: 1 | Tags: Калабаранты | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [105]
Section categories
Артыкулы [105]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz