Часовая мінская газета
№18 ад 30 верасня 1812 года
Адозва да абывацеляў Вялікага княства Літоўскага
Паказаць цалкам..
Непрыяцель ужо пацярпеў паразу ў бітве пад Мажайскам. Узята яго сталіца, замкі польскага народа скінуты, але вы, некалі спраўныя ліцвіны, жадаеце быць толькі раўнадушнымі сведкамі гэтакіх цудаў. Новаствораныя 5 палкоў пяхоты і 4 кавалерыі многіх з вас прынялі ў свае шэрагі, аднак пасля ўкамплектавання тых палкоў, многія яшчэ пазбаўлены магчымасці далучыцца да ўваскрашэння сваёй Айчыны. Жадаючы справіцца з гэтай цяжкасцю і адкрыць новае поле вашаму пасвячэнню вялікай справе Айчыны, генерал французкай арміі, генерал-губернатар Літвы яго светласць граф Гегендорф разам з найсвятлейшай урадавай камісіяй ухваліў фармаванне палка конных стралкоў, складзенага з ахвотнікаў пад камандай палкоўніка Манюшкі і маёра Абрамовіча, якія разам прыклаліся да фарміравання гэтага палка і сталі годнымі тых ступеняў. Мужная моладзь ! Спяшайся ў гэты полк, які фармуецца ў Вільна. Няхай кожны з вас па меры сваіх магчымасцяў запішацца з коньмі і мундзірамі. Нарэшце, з’явіцеся асабіста з канём і з абмундзіраваннем. Штат і плата на ўтрыманне таго палка ўжо зацверджаны. Спяшайцеся, і няхай па лёгкасці стварэння коннага палка ў меру вашага поспеху найвялікшы з манархаў мяркуе пра ваш запал.
Па ўказу яго светласці генерал-губернатара, старшыня вайсковай каміссіі граф Стэфан Грабоўскі.
22 верасня 1812 года ў Вільна. Шэф Галоўнага штаба пры літоўскім генерал-губернатары, шэф батальёна Кіркор.
Па выданню Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.
Стралец і даводца палка стральцоў конных. Графічная рэканструкцыя па апісанню партрэта Ігнація Манюшка. Мастак Саманта Глінска. З кнігі Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
|