Monday, 17.12.2018, 21:19
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, WJW)

Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, WJW).

Аўтар: Серж Кабрусеў, красавік 2009 года.

Аб стварэнні Саюза Беларускай Моладзі было абвешчана 22 чэрвеня 1943 года. Мэтай арганізацыі было патрыятычнае выхаванне беларускай моладзі. 
Чальцы СБМ насілі зялёныя курткі ўласнай распрацоўкі, якія сваім кроям былі падобныя на нямецкія курткі WSS мадэлі 1943 года. Куртка зашпільвалася на 5 гузікаў. На спіне прышываліся дзве шлеўкі для ўтрымання дзягі. Кішэні куртак на гузікі не зашпільваліся. 
Вышэйшыя кіраўнікі СБМ карысталіся курткамі іншай канструкцыі. Курткі іх былі кароткія з адкрытым верхам, горныя кішэні з плісіроўкай і фігурнымі клапанамі. Ніжніх кішэняў на куртцы няма. Апраналі кіраўніркі таксама і агульнасбмаўскія курткі, часам, прышывлі гузікі да клапанаў кішэняў. 
Таксама сябры СБМ насілі працоўныя шэра-блакітныя курткі люфтвафэ з арлом люфтвафэ альбо без яго. 
На галаву апраналі кепі ці фуражырку. Кіраўнікі насілі цэшку з Пагоняй. Сябры СБМ у Альберціна атрымалі кепі пашытыя з сукна з малюнкам «елачка» , колер яго не вядомы. 
Арганізацыйным рэгламентам СБМ прадугледжвалася нашэнне шарагоўцамі і кіраўнікамі наплечнікаў і нарукавак СБМ. Шарга на наплечніках кіраўнікоў СБМ вызначалася шаўронамі і зорачкамі. Вышэйшыя кіраўнікі насілі наплечнікі з жоўтым кантам. Колер канта наплечнікаў у сярэдніх кіраўнікоў і малодшых быў зялёны, сіні ці чырвоны ў залежнасці ад ўзроста. Колер поля наплечнікаў-цёмна-карычневы. 
Таксама кіраўнікі карысталіся пляцёнымі шнурамі, якія насілі на левым плячы. На левую горную кішэню кіраўнікі прышывалі знак СБМ. 
Над нарукаўкай прышываўся трохкутнік з выявай жалудоў з лісцем. 

Рэканструкцыя сістэмы службовых ступеняў у СБМ на чэрвень 1943 года: 

У 1944 годзе яна змянілася. Выкліканы змены былі, на маю думку, у першую чаргу рэформамі ў самім Гітлерюгендзе. 

Рэканструкцыя сістэмы службовых ступеняў у СБМ на сакавік 1944 года: 

Мал.1-Графічная рэканструкцыя наплечніка сябра СБМ. 

Мал.2-Графічная рэканструкцыя наплечніка перадавіка. 

Мал.3-Графічная рэканструкцыя наплечніка дружыновага.

Мал.4-Графічная рэканструкцыя наплечніка грамадовага.

Кіраўнік моладзі нясе ўзнагароды Вацлава Іваноўскага. На наплечніках адзін шаўрон, альбо тры зоркі зьвязовага (якасць фотаздымка дакладна не дазваляе вызначыць што ў яго на наплечніках). 

Наплечнік яго мог выглядаць так:

Па дадзеным выведкі сталіністаў адну паску (шаўрон) на наплечніках насіў падправаднік.

 

Мал.5-Рэканструкцыя наплечнікаў падправадніка.

Кіраўнік СБМ з дзвума шаўронамі на наплечніках. 

Наплечнікі яго маглі мець наступны выгляд: 

Згодна з дадзенымі бальшавіцкай выведкі, наплечнікі з дзвума паскамі (шаўронамі) насілі старэйшыя праваднікі.

Штабовы праваднік з трыма шаўронамі на наплечніках.

Мал.6-Графічная рэканструкцыя наплечніка шэфа-правадніка СБМ. На наплечніках зорка з мячом і рыдлёўкай. 

Мал.7-Графічная рэканструкцыя нарукаўкі і знака на кішэнь СБМ. Выкарыстаны ч/б фотаздымкі сяброў СБМ, каляровы плакат, апісанне нарукаўкі з арганізацыйнага рэгуляміна СБМ. 

Мал.8-Трохкутнік на рукаво сябраў СБМ. Графічная рэканструкцыя. 

Мал.9-Чальцы СБМ у лагеры пад Слонімам. 

Мал.10-Чальцы СБМ у блакітных куртках люфтвафэ з знакамі рознасці СБМ.

Мал.11-На фотаздымках шэра-блакітная куртка люфтвафэ [11]. Такімі курткамі карысталіся чальцы БСБ і СБМ. Арол люфтваффэ звычайна выдалялі. 
 

 

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (18.04.2018)
Views: 172 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [85]
Section categories
Артыкулы [85]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 10
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz