Беларуская Вайсковая камісія на Румынскім фронце.
Аўтар Сяржук Кабрусеў.
Беларуская Вайсковая камісія на Румынскім фронце-орган стварэння беларускіх вайсковых частак на Румынскім фронце ў складзе войска Расійскай дзяржавы.
Створана 9 студзеня 1918 года загадам #1332 Памочніка Аўгусцейшага Галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту генералам ад інфантэрыі Шчарбачовым.
Старшыня БВК генерал-маер Пажарскі.
Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румынія і Малдаўскай Рэспублікі.
Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтэрнацыянальнай "Нацыянальна-тэрытарыальнай дэмакратычнай арганізацыі фронту" з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сібірыкоў. Беларусь прадстаўляў Павал Данатавіч Манцэвіч.
2 лютага 1918 года загадам # 1436 з 4-га Армейскага корпуса пачалася фармаванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізія прадстаўляла аўтаномнае вайсковае фармаванне, бо па-факту не падпарадкоўвалася ні бальшавіцкай хунце, ні хунце Керанскага.
Дывізію планавалі перакінуць у лютым 1918 года ў Менск на дапамогу Нацыянальнаму беларускаму войску для барацьбы з польскімі баявікамі і бальшавікамі з мэтай распаўсюджання беларускай улады на ўсе места і за яго межы. Але з-за лагістычных праблем гэта зрабіць не атрымалася.
Дывізія была інтэрніраваная Каралеўствам Румынія.
На малюнку партрэт старшыні БВК генерала Пажарскага Іосіфа Фаміча.
|