Saturday, 27.04.2024, 00:45
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Беларускія вайсковыя аддзелы пры Польскім Генштабе.

Беларускія вайсковыя аддзелы пры Польскім Генштабе.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

Палкавая гісторыя.

У канцы ліпеня 1919 года беларускія актывісты атрымалі дазвол ад польскіх акупацыйных уладаў на стварэньне Беларускай Вайсковай Камісіі пры Галоўным камандаванні Войска Польскага. Арганізацыя ставіла мэту стварэньня беларускай пяхотнай дывізіі разам з дапаможнымі часткамі: артылерыйскім палком, кавалерыйскім эскадронам і сапёрнай ротай. Беларуская дывізія у складзе польскіх войскаў павінна была змагацца супраць бальшавіцкіх акупантаў усходняй Беларусі на карысць Польскага імперыалізма.

22 кастрычніка 1919 года Пілсудскі выдаў загад аб стварэнні беларускіх вайсковых частак у Слоніме ў складзе дзвух батальёнаў пад камандаваннем палкоўніка Гасана Канапацкага. 20 лістапада акупанты абмежавалі колькасць беларускіх аддзелаў да аднаго батальёна, але паабяцалі стварыць у Слоніме школу падафіцэраў і арганізаваць у Варшаўскай школе падсцяжных беларускі звяз. У канцы лістапада 1919 года БВК апынулася ў Менску, старшынёй быў выбраны П. Аляксюк, намеснікам стаў А. Прушчынскі.

Вярбовачная кампанія БВК сустрэла перашкоды з боку польскай акупацыйнай улады і скончылася правалам. Таксама не было вырашана пытанне па абмундзіраванню і ўзбройванню рэкрутаў–палякі зброі не далі. На люты 1920 беларускі батальён складаўся з 25 афіцэраў, 19 падафіцэраў і 55 жаўнераў без зброі. Таксама пад кіраўніцтва БВК у лютым перайшоў франтавы аддзел капітана Сяменіка. 9 ліпеня 1920 года пад час наступа бальшавікоў 25 афіцэраў і 50 жаўнераў беларускага батальёна на чале з маёрам Тунгуз-Завісляком пакінулі Менск і апынуліся ў Лодзі. БВК у новым складзе на чале з Ф. Умястоўскім пачала ў верасні вярбоўку ў беларускі батальён, які значна павялічыўся. Вярнуўся ў Лодзь звяз беларускіх падсцяжных, якія па накіроўцы БВК навучаліся ў Варшаве, з іх была створана кадравая адзінка.

На фронт да случакоў ці да Балаховіча палякі беларускія часткі не пусцілі. Былых афіцэраў БВК, якія дабраліся да случчыны самачынна пакінуў шэрагі польскай БВК, было няшмат: капітаны Антон Сокал-Кутылоўскі (узначаліў у пачатку снежня 1-шы Слуцкі полк), Антон Борык (начальнік штабу брыгады, пазней зняты з гэтай пасады), маёр Андрэй Якубецкі, паручнік Тодар Янушэнка, капітан Лукаш Сяменік (ўзначаліў Грозаўскі полк).

21 красавіка 1921 года пачалася ліквідацыя беларускіх аддзелаў. Шмат беларускіх камбатантаў, якія палічылі сябе ашуканымі польскімі ўладамі, вырашылі не працягваць сваю вайсковую кар’еру ў войску Польшы.

Строй.

Трэба адзначыць, што арганізацыя беларускіх калабарантаў (БВК) і вайсковыя фармацыі пры ей ніякага дачынення да войска БНР не маюць. 

Праэкт строя афіцэраў і жаўнераў Беларускага палка войска польскіх акупантаў быў надрукаваны 11 лістапада 1919 года ў беларускай газеце, што выходзіла ў Менску. 

Рэалізаваны ён быў часткова, што добра бачна па фотаздымкам таго часу. 

Строй адрозніваўся арыгінальнасцю. Шарга пазначалася срэбранымі матузкамі і галунамі на фуражцы. На кіцелях калабарантаў званне пазначалася б-ч-б стужкамі. Іх можна ўбачыць на фотаздымках, аб іх ўзгадваюць у сваіх запісах удзельнікі тых падзей. Колькасць стужак і матузкоў адпавядала колькасці зорак на наплечніках афіцэраў расійскага імператарскага войска, што лагічна, бо прапольскія беларускія афіцэры раней служылі ў войску Раманавых.

Так вайсковы службовец ў званні сцяжнога (Алесь Гарун) ў 1919 годзе на фуражцы насіў адзін шырокі галун. На рукавах кіцеля адну б-ч-б стужку.

Падпаручык Фохт на фуражцы насіў два вузкіх матузка, паміж імі Пагоню ў вянку. Якасць фотаздымкаў не вельмі добрая. Гэта можа быць атрыбутыка з царскіх часоў , а можа цэшка па праэкту 1919 года.

Падпаручык пяхоты Краўцоў у 1919 годзе на кіцелі насіў дзве б-ч-б стужкі.

У паручыка павінны быць тры стужкі, ў штабс-капітана чатыры.

На каўнеры кіцеля афіцэры павінны былі насіць пятлю з галуна. Жаўнеры і сяржанты на каўнеры кіцеля павінны насіць нашыўкі ў нацыянальных колерах, выгляд іх не вядомы. На каўнеры шынэля ў афіцэраў і жаўнераў б-ч-б пятліцы. На закаўрашах афіцэрскіх шынэляў пятля з галуна. 

Колер кантаў на кіцелі і шынэлі: штаб і тэхнічныя службы-чырвоны, пяхота-чорны, кавалерыя-белы.
Колер закаўрашаў: кавалерыя-блакітны.
Колер каўнера: кавалерыя-блакітны.
Колер аколыша: штаб-чорны аксамітны, пяхота-шэры, кавалерыя-блакітны.

Матузок на фуражцы над брылем срэбраны пляцены.

Пра цэшкі БВК напісана тут.

У 1920 годзе БВК перайшла да новага строя і знакаў рознасці. Строй наблізіўся да польскага. Знакі рознасці нагадвалі польскія, замест матузкоў на фуражках пачалі выкарыстоўвацца зорачкі. Замест б-ч-б стужак на кіцелі насілі наплечнікі з зорачкамі. Колькасць зорачак на наплечніках і фуражках афіцэраў адпавядае польскай сістэме.

Пералічу адрозненні строя вайскоўцаў ў 1919 годзе ад праэкту:
1) Кіцелей, шынэлей арыгінальнай канструкцыі афіцэры не насілі. На ўсіх фотаздымках у афіцэраў кіцелі расійскія ці польскія мадэлі 1917 (шэра-зяленыя) альбо 1919 года (жоўта-зяленыя). Фуражкі польскіх вайсковых службоўцаў мадэлі 1919 года. У іх тулля і канты колера сукна-хакі. 
2) Б-ч-б стужак на фуражках ў вайскоўцаў няма. 
3) На рукавах замест срэбраных пасак вайскоўцы носяць б-ч-б стужкі.
4) На кіцелях гузікі без Пагоні, хутчэй заўсе латунныя старыя нямецкага рэйхсвэра.
5) У пяхоты, кавалерыі канты на кіцелях аднаго колера-кармазіновыя. З такімі кантамі шылі кіцелі мадэлі 1917 года. Перашыць на іх канты на канты патрэбнага колера дужа складана.

На фотаздымках:
Афіцэры ў строі БВК мадэлі 1919 года
1) Вайсковы службовец Гарун. Кіцель расійскі колера гарох альбо хакі. На каўнеры пятліцы з Пагоняй. Фуражка польскіх службоўцаў мадэлі 1919 года з галуном сцяжнога, з чорным брылем і раменчыкам, (такія фуражкі з кантам і абадком колера сукна насілі ў войску Польшы лекары, юрысты, тапографы, фінансісты, працаўнікі канцэлярыі ды іншыя).

2) Падпаручык Краўцоў. На левым рукаве  дзве бел-чырвона-белыя нашыўкі падпаручніка. Такія нашыўкі замест наплечнікаў з зоркамі па паказанням удзельніка беларуска-расейскай вайны на случчыне Пракулевіча насілі афіцэры БВК. 

 

3) Падпаручык Фохт Аляксей, ад'ютант Канапацкага . Шынэль польская мадэлі 1917 года.

4) Гарун з Купалай.

 

5) Фохт. Кіцель польскі мадэлі 1917 года.

6) Польскі кіцель мадэлі 1917 года.

 

Замест польскіх афіцэрскіх наплечнікаў выкарыстоўваліся польскія жаўнерскія з Пагоняй. Рэканструкцыя.

7) Наплечнік з мундзіра Гасана Канапацкага. Аснова-польскі жаўнерскія наплечнікі мадэлі 1917 года з шэра-зяленыя полем.

 


Афіцэры ў строі мадэлі 1920 года
1) Падпаручык Краўцоў. На фуражцы адна зорка і адзін матузок

2) Палкоўнік Канапацкі. На фуражцы службоўцаў тры зоркі і два матузка. На наплечніках дзве паскі і тры зоркі.

3) Выява фуражкі польскіх старшых афіцэраў-службоўцаў з статута 1920 года.

4) Выява фуражкі польскіх малодшых афіцэраў-службоўцаў з статута 1920 года.

5) Цэшкі, наплечнікі афіцэраў беларускага батальёна пры БВК у 1920 годзе:  3-падпаручнік, 4-паручнік, 5-капітан, 6-маёр, 7-падпалкоўнік, 8-палкоўнік.  Графічная рэканструкцыя. 

У артыкулу выкарыстаны фотаздымкі з выданняў Алег Латышонак. Жаўнеры БНР.–Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2009; Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах - Мінск : Медысонт, 2006.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (18.12.2013)
Views: 2957 | Tags: Калабаранты | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz