Friday, 29.11.2024, 04:04
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Знакі рознасці РВВ (РОА) ў 1943-1945 гг.

Знакі рознасці РВВ (РОА) ў 1943-1945 гг.

З палонных жаўнераў і дабраахводцаў гітлераўцы стваралі розныя дапаможныя ўзброеныя атрады, якія выконвалі паліцыйную функцыю ў тылу альбо ваявалі з сталіністамі на фронце. Яшчэ ў 1941 годзе калабаранты атрымалі знакі рознасці, адрозныя ад нямецкіх. Супрацоўнікі пры СД атрымалі чорныя пятліцы з зялёным кантам, тыя, хто ваяваў ў Групе армій Поўдзень атрымалі пятліцы ў выглядзе чырвоных катушак на зялёным поле, калабаранты пры Групе армій Цэнтар насілі зялёныя пятліцы з светла-зяленым кантам.
У жніўні 1942 года адбылася чарговая змена знакаў рознасці. Калабаранты пры Групе армій Поўдзень атрымалі чырвоныя пятліцы, антысталіністы Групы армій цэнтар зялёныя пятліцы. Гэтыя нумарная батальены з славянамоўных калабарантаў, за рэдкім выключэннем , былі пазбаўленыя нацыянальных адметнасцяў. Пасля паразы пад былым Царыцыным ў 1943 годзе гітлераўцы змянілі сваю нацыянальную палітыку ў дачыненні да супрацоўнікаў з славянамоўных народаў. Так батальены, дзе была большая частка ўкраінцаў залічылі да Украінскага Вызвольнага Войска (ў асноўным гэта група армій Поўдзень), батальены з расейцаў запісалі ў Расійскае вызвольнае войска. Што цікава, гітлераўцамі стварэнне нейкага Беларускага вызвольнага войска нават не абмяркоўвалася, Вермахт у 1943 годзе ўзмацніў русіфікацыю ў тылавых раёнах на ўсход Бярэзіны, беларусы рэкрутаваліся ў РВВ. Тое-ж адбывалася і ў Генеральнай акрузе-нацыянальныя беларускія фармацыі знішчаліся.


29 красавіка 1943 года РВВ атрымала свае знакі рознасці. Зялёныя пятліцы з галуном і гузікам, зялёныя наплечнікі з чырвоным кантам.
Цэшкі двуколерныя чырвона-сінія. Трэба адзначыць, што двуколерныя цэшкі ў траўні 1943 года атрымалі і казакі (чырвона-зяленыя). Цэшкі РВВ штампаваныя, стальныя. Для афіцэраў вялікія з сонцам. Цэшкі па свайму дэзайну нагадваюць цэшкі войска Балгарыі. Власаўцы часта дамалеўвалі белы кант на сваіх цэшках, што добра бачна на старых фотаздымках. Паралельна з статутнымі цэшкамі ў той-жа час выкарыстоўваліся цэшкі старога царскага расійскага войска, перафарбаваныя ў чырвона-блакітна-белыя колеры (верагодна, што такія цэшкі выраблялі па старому ўзору на гітлераўскіх ці хаўрусных прадпрыемствах). Таксама власаўцы насілі цэшкі былога войска Сербіі, перафарбаваныя балгарскія цэшкі.


Афіцыйная нашыўка на рукаво ў РВВ з касым блакітным крыжам на белай тарчы з чырвоным кантам. Над тарчай жоўтыя літары РОА. У той жа час у Гвардзейскім батальёне РВВ разам з афіцыйнай нашыўкай ўжывалася нашыўка з бела-блакітна-чырвоным сцяжком пад літарамі РОА. Чаму афіцыйная нашыўка РВВ была без трыкалора, не вядома. Ёсць некалькі версій наконт гэтага, большасць з іх неадекватныя. Самая брэдовая версія, гэта быццам бы немцы забаранялі расейцам ўжываць трыкалор. Вядома, што трыкалор ўжываўся расійскімі калабарантамі і ў Вермахце і ў СС. Таму гэтая версія не падыходзіць. Другая версія, гэта быццам бы трыкалор забараніў ўжываць сам Власаў, бо адмоўна ставіўся да белагвардзецаў. Гэтая версія таксама не падыходзіць, бо ў штабе Власава служылі эмігранты-белагвардзейцы.


Выкажу сваю версію. На маю думку, выбар немцамі нейтральнай хрысціянскай сімволікі для нашывак РВВ быў абумоўлены жаданнем немцаў запіхнуць у РВВ у будучыні казакаў і беларусаў. У беларусаў і асабліва ў казакаў не было ніякага жадання ваяваць пад царскім сцягам турмы народаў.

 
 
Цэшка жаўнераў і падафіцэраў РОА.
 
 
Наплечнік афіцэра РОА ці УВВ.
 
 
Нашыўкі РОА.
 
 
Пятліца афіцэра РОА ці УВВ.
 
 
Пятліца падафіцэраў і афіцэраў РОА ці УВВ.
 
 
Наплечнік падафіцэра РОА ці УВВ.
 
 
Цэшка афіцэрская РІА перафарбаваная ў колеры расейскага сцяга.
 
 
Цэшка афіцэра Церскага казацкага войска. У афіцэрскай цэшкі РОА сярэдзіна чырвоная, сонца сіняе.
 
 
 
 
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.03.2014)
Views: 1629 | Tags: РОА | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [105]
Section categories
Артыкулы [105]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz