Friday, 19.04.2024, 05:06
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Войска, якога ніколі не было.

Войска, якога ніколі не было.

 

Сяржук Кабрусёў

 

У 2014-м годзе выдаведства Харвеcт выдала кнігу “Вайсковая сімволіка беларусаў. Сцягі і мундзіры” ("ВОЕННАЯ СИМВОЛИКА БЕЛОРУСОВ. ЗНАМЕНА И МУНДИРЫ"). Выданне змяшчае шмат малюнкаў па беларускай вайсковай уніфармалогіі на розныя перыады. Паспрабуем выстветліць, ці ўсі малюнкі адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці.

Малюнак з подпісам “Вверху слева направо–петлицы согласно воинским званиям, принятым в отдельном отряде войск Белорусской Народной Республики, 1919–1920 гг.: хорунжий, подпоручик, поручик, капитан, майор, подполковник, полковник, генерал-подпоручик. Ниже–варианты знаков различия на разных типах обмундирования. Рисунки автора.” Старонка 153.

Для графічнай рэканструкцыі гэтых пятліц аўтар, верагодна, выкарыстоўваў інфармацыю з выдання Жаўнеры БНР. Латышонак Алег. Месца выхаду: Беласток. Дата выхаду: 2009. У Латышонка напісана: “Гэтая армія мела таксама ўласную сыстэму афіцэрскіх знакаў адрозьненьня, якія разьмяшчаліся на каўняры: харужы—адзін срэбны пасік, падпаручнік—адзін срэбны пасік і адна срэбная зорачка, паручнік —адзін пасік і дзьве срэбныя зорачкі, капітан—адзін пасік і тры срэбныя зорачкі, маёр—два пасікі і адна залатая зорачка, падпалкоўнік—два пасікі і дзьве залатыя зорачкі, палкоўнік—два пасікі і тры залатыя зоркі, генэрал-падпаручнік—залатая маланка і адна зорачка. Пасікі на каўняры разьмяшчаліся вэртыкальна”. 

Як бачым малюнак з кнігі “Вайсковая сімволіка...” адпавядае гэтаму апісанню. Бачым зорачкі і паскі. У вочы адразу кідаецца перуновая маланка на пятліцах генерала-падпаручніка, быццам з трансфарматарнай будцы. Мастак не ведае, што ў польскай уніфармалогіі маланкай клічуць галун, які да пятліц прышыты зіг-загам. Мастаку трэба было паглядзець на раскалераваны малюнак генерала-падпаручніка Станіслава Балаховіча. Там бы ён убачыў сапраўдную маланку-галун, які прышыт да пятліцы-сцяжка. Трэба яшчэ адзначыць, што гэта не пятліцы Асобага Атрада БНР. Такія пятліцы насілі летам 1920 года ў войску Русской Народной Добровольческой Арміі, якую ўзначаліў Балаховіч. Пятліцы афіцэраў Асобага Атрада БНР былі зусім іншыя.

Пятліцы расейскіх дабраахводцаў. Так, як іх бачыць аўтар кнігі.

Генерал расейскага войска Станіслаў Балаховіч.

Пятліцы расейскага войска. Так, як я іх бачу.

Малюнак з подпісам “Станислав Булак-Балахович (1883–1939 гг.)–генерал-подпоручик, начальник Отдельного отряда войск Белорусской Народной Республики. Рисунок автора.” Старонка 153.
Як мы ўжо высветлілі, пятліц з перуновай маланкай Балаховіч у сваім строі не ўжываў. Цікава высветліць, што за ўзнагароды ў Балаховіча. Мастак намаляваў Крыж Смелых з мячамі. Такую ўзнагароду генерал на службе ў БНР не насіў. Насіў ён Крыж Смелых без мячэй на шрубе. Такі можна ўбачыць на яго фотаздымках.

Расейскі генерал Балахловіч. Так, як яго бачыць аўтар кнігі.

Станістаў Балаховіч. 1920 год.

Адчыняем старонку 148. Тут ёсць дзве групы малюнкаў. Першая мае подпіс: “Вверху–кокарда к головным уборам военно-дипломатической миссии БНР в Латвии и Эстонии, 1918-1919 гг. Ниже–кокарда к головнымуборам белорусских частей в армиях Латвии и Эстонии, 1918–1919 гг. Рисунки автора”. Другая: “Слева направо–форменная одежда личного состава белорусских частей в армиях Латвии и Эстонии, 1918-1919 гг.: рядовой, офицеры. Рисунки автора”.

На гэтых малюнках мяне цікавіць цэшка ў выглядзе б-ч-б трохкутніка. Верагодна, калі мастак рабіў малюнкі, ён адным вокам глядзеў у кнігу Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, бо там напісана: “Беларускія вайскоўцы ў Латвіі і Эстоніі . Крой мундураў, якія насілі гэтыя вайскоўцы, на жаль, невядомы. Адзіным вядомым элемэнтам гэтага мундуру зьяўляўся трохкутны значык нацыянальных колераў, які насіўся на фуражках. Згаданыя вайскоўцы цікава тлумачылі сымболіку беларускіх нацыянальных колераў. На іхную думку, гэтыя колеры азначалі пот, кроў і сьлёзы. Такога тлумачэньня беларускіх нацыянальных колераў больш не сустракаецца ў літаратуры па тэме”. 
Трэба было мастаку другім вокам зірнуць трошачкі на фотаздымак Езавітава. Там бы ён убачыў сапраўдны “трохкутны значык нацыянальных колераў”. Гэта белы трохкутнік, на які прышыты чырвоны трохкутнік з белай сярэдзінай.

Строй беларусаў у войску Латвіі і Эстоніі. Так, як яго бачыць аўтар кнігі.

Падпалкоўнік Кастусь Езавітаў. Прадстаўнік дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі.

Цэшка-трохкутнік беларусаў у войску Латвіі і Эстоніі. Графічная рэканструкцыя.

На старонцы 145 ёсць два цікавых малюнка. Першы мае подпіс: «Вверху–кокарда к головному убору, 1919–1920 гг. Ниже–награда БНР “Погоня в венке” (1919 г.). Рисунок автора». Другі: "Александр Руженцов (1863–1966 гг.)–майор, командир Отдельного белорусского батальона. Рисунок автора.”
Цэшка, як на малюнку, з`явілася не раней 1937 года, насілі яе працаўнікі чыгункі Летувы. Таму Аляксандр Ружанцоў і іншыя беларускія калабаранты ў Летуве насіць яе ў 1919-1920 гг. не маглі. Насілі беларусы і летувісы цэшкі з Пагоняй на сонцы ў колерах летувіскага сцяга (чырвона-зялёна-жоўты).

Маёр Ружанцоў па версіі аўтараў кнігі.

Летувіская цэшка. 1937 год.

Летувіская цэшка. 1919 год.

 

Працяг будзе.

 

 

 

 

 

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (14.08.2014)
Views: 3025 | Tags: БНР | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz