Вежы супрацьпаветранай абароны сталіністаў у Менску.
Аўтар Сяржук Кабрусеў.
Сталіністы ў РСФСР і калоніях у 30-х гадах пачалі будаваць на будынках вежы назірання за паветрам. Таксама з гэтымі мэтамі выкарыстоўваліся вежы для вады. Пад час вайны на гэтых вежах павінны былі знаходзіцца людзі, які павінны былі назіраць за варожымі самалетамі, перадаваць інфармацыю ў аналітычныя цэнтры адкуль інфармацыя шла на аэрадромы СПА ці зянітным батарэям. Будаваць такія вежы працягнулі і ў 50-х. Сучасны іх стан мне не вядомы.
У раене Партызанскага праспекта ў Менску можна ўбачыць некалькі такіж веж. Вось тры з іх.
Вежа на хлебазаводзе.
Вежа на Заводзе падшыпнікаў.
Вежа на былой школе па вул. Пляханава 16 (былая школа №43, пабудаваная ў 1953 годзе).
Тры бліжэйшыя вежы ўтвараюць трохкутнік у цэнтры якога знаходзіцца...адміністрацыя Завадскога раена (былы Райкам). Любілі партагеносы сабе.
Сучасны будынак адміністрацыі ў 50-х тут, відаць, таксама не выпадкова пабудавалі. Побач вайсковая частка, войскі з якой маглі бы быць выкарыстаны ў паліцыйнай акцыі ў выніку беспарадкаў рабочых.
|