Friday, 19.04.2024, 22:17
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Усходнія дабраахводцы на службе Вермахта. Група армій Поўдзень.

Усходнія дабраахводцы на службе Вермахта. Група армій Поўдзень.

Аўтар: Серж Кабрусеў. Ліпень 2010 года.

На фронце групы армій Поўдзень гітлераўцы з ўсходніх дабраахводцаў стваралі нумарная батальены. У тылавых раёнах фармавалася дапаможная паліцыя з усходнікаў, якая атрымала назву Ахоўныя батальены. Загад аб стварэнні паліцыйных адзелаў быў выдадзены 9 студзеня 1942 года.

Паліцыйныя адзелы выкарыстоўваліся ў тылавых раёнах для падтрымання парадка, так і на фронце [1]. У 1944 годзе асобныя адзелы ахоўных батальёнаў апынуліся ў Беларусі, дзе працягвалі выконваць паліцыйную функцыю. 

Паліцыянты ахоўных батальёнаў тылавых раёнаў і жаўнеры-дабраахводцы на фронце групы армій Поўдзень  насілі кіцелі Вермахта, кашулі РСЧА, мадыфікаваныя кіцелі Вермахта (з абшытымі каўнерамі і закаўрашамі) ды іншыя з знакамі рознасці ў адпаведнасці з інструкцыяй OKW № II/8000/42 ад 20 жніўня 1942 г: чырвонымі пятліцамі і наплечнікамі з чырвоным кантам (чырвоны кант уведзены 27 лістапада 1942 года). Шарга пазначалася на пятліцах і наплечніках паскамі і чатырохкутнымі зоркамі.

Замест чырвоных чатырохкутных пятліц да жніўня 1942 дабраахводцамі ужываліся чырвоныя хафтаваныя пятліцы-катушкі.

Жаўнеры з Паўночнакаўказскага Легіёна насілі цёмна-зялёныя пятліцы з чырвоным кантам. Азербайджанскі легіён насіў цёмна-зялёныя пятліцы з светла-зяленым кантам. Армянскі легіен-канты жоштыя. Грузінскі легіен-канты малінавыя. На рукаў кіцеля прышываўся нашыўка легіянераў.

Пятліцы фюрара ўсходняга батальёна.

На куртку з правага боку над горнай кішэняй прышывалася нашыўка ўсходніх дабраахводцаў (уведзена 15 лістапада 1942 года). 18 сакавіка 1944 года дабраахводцам нямецкія вайсковыя ўлады дазволілі карыстацца пятліцамі і наплечнікамі Вермахта.

Падпаручнік усходняга батальёна.

Паліцыянт з усходняга батальёна, які дзіслакаваўся ў Беларусі. Апрануты ў куртку М40 з эмблемай усходніх дабраахводцаў. 

На галаве дабраахводцы насілі папахі, бальшавіцкія фуражыркі ці фуражыркі, кепі Вермахта з зялёнай авальнай цэшкай з чырвонай паскай (уведзены 15 лістапада 1942 года) ці цэшкай Вермахта. Казакі ўжывалі такую жа цэшку, но толькі з пікамі. Пікі таксама былі на чырвоных пятліцах казакаў.

Пятліцы казака і афіцэра казакаў.

У 1943 годзе частка ахоўных батальёнаў была далучана да РОА і УВВ, жаўнеры і афіцэры атрымалі новыя знакі рознасці (уведзены для шараговых 29.4.43, для падафіцэраў і афіцэраў 29.5.43). Новыя знакі рознасці ў 1943 годзе атрымалі казакі і легіянеры (хафтаваныя пятліцы, пяцікутныя наплечнікі, цэшкі).

 

Летні кіцель WH мадэлі 1942 года. Наплечнікі камандзіра дружыны, магчыма, ахоўнага батальёна. 

Кіцель дабраахводца. Мадэфікаваная куртка М36WH. 

Крыніцы інфармацыі: 
1. С. Дробязко, А. Каращук. Вторая мировая война 1939–1945. Русская освободительная армия.–М.: АСТ, 1999. 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (06.09.2019)
Views: 424 | Tags: 1945, 1944, РОА, БКА, 1941 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz