Wednesday, 24.04.2024, 12:12
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Стварэнне дзяржаў палякаў, летувісаў і беларусаў ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Стварэнне дзяржаў палякаў, летувісаў і беларусаў ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Аўтар: Серж Кабрусеў, 2018 год.

На рэакупаваных Нямецкай Імперыяй заходніх уладанняў немцаў Гальштэйн-Раманавых (надвісленскі край) і польскіх землях Аўстра-Вугоршчыны былі створаны два генерал-губернатарства Варшава і Люблін, на якіх 5 лістапада 1916 года было абвешчана Польскае каралеўства. 

Усходнія рэакупаваныя тэрыторыі, падкантрольныя ўсходняму камандаванню, атрымалі назву Раён падпарадкавання Ober Ost (Раён падпарадкавання вярхоўнаму камандаванню на ўсходзе). Кіраваўся Цэнтральнай адміністрацыяй. Раён падпарадкавання дзяліўся на Адміністратыўныя акругі, якія складаліся з Акругаў і Гарадскіх акругаў. Яшчэ ўсходней ляжала прыфрантавая вайскова-аператыўная паласа (плошчу каля 33 тым. кв. км.), якую імператар Нямеччыны планаваў перадаць імператару Расіі пры дыпламатычным гандлі пры заключэнні мірнай дамовы.

Да сакавіка 1916 года пасля некалькіх пераўтварэнняў Цэнтральная адміністрацыя кантралявала тры адміністратыўных акругі: Курляндыя (19,1 тыс.кв. км гарадскія акругі Лібава, Мітава), Літва (62,3 тым.кв. км, гарадскія акругі Коўна, Вільна), Беласток-Гродна (26,4 тым.кв. км, гарадскія акругі Гродна, Ліда, Беласток, Дзенцыол).

У той жа час на расійскім баку фронта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Магілёўскай губерній былі падпарадкаваны адміністрацыі Заходняй вобласці Расійскай імперыі.

19 снежня 1917 года з адміністратыўнай акругі Літва вылучаныя Акруга Сувалкі і Акруга Аўгустаў, падпарадкаваныя створанай Васковай адміністрацыі Сувалкі. 19 студзеня 1918 года адміністратыўныя акругі Літва і Беласток-Гродна злучаныя і падпарадкаваныя Вайсковай адміністрацыі Літва. Вайсковая адміністрацыя Літва падзялялася на Акругі Поўнач і Акругу Поўдзень, якія супадалі з ліквідаванымі адміністратыўнымі акругамі. 

11 снежня 1917 года было абвешчана аб аднаўленні Летувіскай дзяржавы. 16 лютага 1918 года была абвешчана незалежнасць Летувіскай дзяржавы са сталіцай ў Вільна. 23 сакавіка незалежнасць Летувы прызнала Нямеччына.

9 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана БНР. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР ад Расійскай дзяржавы. Незалежнасць БНР нямецкія акупацыйныя ўлады не прызналі, бо Берасцейская мірная дамова ад 3 сакавіка 1918 года забараняла ім прызнаваць дзяржаўныя ўтварэнні на акупаваных Нямеччынай тэрыторыях, якія заявілі пра гэта пасля падпісання мірнай дамовы. Акупацыйныя нямецкія ўлады забаранілі дзейнасць Рады БНР, забаранілі фармаванне самастойнага беларускага войска, што падштурхнула беларусаў на калабарацыю з летувісамі, якую распачала Віленская беларуская рада і працягнула Рада БНР.

11 чэрвеня 1918 года Рада Летувы абвясціла аб стварэнні Каралеўства Летува, якое праіснавала да 2 лістапада 1918 года. Існаванне Каралеўства ігнаравалася нямецкімі акупантамі, бо ідэя сыходзіла не ад немцаў. 11 лістапада створаны Часовы ўрад Летувы.

1 снежня 1918 года было створана Міністэрства беларускіх справаў ва Урадзе Летувы. Юрысдыкцыя міністэрства пашыралася на нямецкія Акругу Сувалкі і Акругу Поўдзень (Беласток, Гародня). У летувіскім войску створаны беларускія атрады. 

1 студзеня 1919 года нямецкія акупанты перадалі кіраванне над Вайсковымі адміністрацыямі Літва і Сувалкі ўраду Летувы. Паўднёвыя раёны Акругі Поўдзень паміж гарадамі Саколка і Бельск з гарадамі Граева, Ваўкавыск, Беласток па чыгунцы на Слонім немцы вылучылі з Вайсковай адміністрацыі Літва і запланавалі далучыць да Ўсходняй Прусіі, каб мець з РСФСР агульную мяжу.

5 лютага 1919 года камандаванне 10-м нямецкім войскам пад ціскам уладаў Францыі перадала чыгуначны карыдор разам з горадам Гродна (фактычна ўсю Акругу Поўдзень), Вайсковую адміністрацыю Сувалкі пад кіраўніцтва Польскай Рэспублікі. Летувісам немцы пакінулі Акругу Поўнач. Польшча пры гэтым пад лозунгам спынення экспансіі бальшавізма уцягвалася мэтакіравана Антантай ў вайну з РСФСР, што прыносіла еўрапейскім ваеннапрамыслоўцам вялікія прыбыткі, і задавальняла імперскія амбіцыі варшаўскіх вялікадзяржаўных шавіністаў (ідэя фікс аб аднаўленні польскай дзяржавы ў межах 1772 года). Вайсковыя часткі «беларускай аўтаноміі» па загаду ўладаў Летувы перадаваліся войску Польскай Рэспублікі, што выклікала не паразуменне, пратэст і супраціў у беларускіх афіцэраў, жаўнераў летувіскага войска, якія бачылі ў паляках, немцах і расійцах акупантаў роднай зямлі.

Калі бы не крыважэрныя пілсудчыкі і бальшавікі, то БНР у пачатку 1919 года канцэнтравалася бы вакол Ліды. На захадзе была бы Нямеччына, на поўначы Летува, на поўдні УНР, на ўсходзе буферная ССРБ.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (13.03.2021)
Views: 276 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz