Friday, 29.11.2024, 01:22
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Строй супрацоўнікаў МУС мадэлі 1992 года.

Строй супрацоўнікаў МУС мадэлі 1992 года.

Аўтар: Серж Кабрусёў, студзень 2021.

На чб фотаздымках лета 1992 года (дзесці , верагодна, павінны быць і каляровыя) супрацоўнікі МУС ў чатырох варыантах строя. Трэба адразу адзначыць, што строй падобнага кроя да гэтага ўжо ўжываўся ў СВ і мілітарызаваных аддзелах МУС СССР (пажарная варта, ахова вязніц, УВ). Пратрымаўся гэты варыант строя не доўга і дзесці праз паўгода ў 1993 годзе з'явілася яго другая  мадэфікацыя, якая ўжывалася да 1996 года. 
1) Строй летні аблягчонны. Колер невядомы, верагодна, зялёны. Кепка таксама, верагодна, зялёная. Наплечнікі малыя. Пятлічныя знакі-белая тарча ў мячах. На правае рукаво прышыты тарчык, выгляд якога не вядомы. Злева Пагоня ў шаблях. Што за бэйдж на левай горнай кішэні таксама не вядома. Цэшка з Пагоня, вельмі падобная на знак з лічбай 1 (глядзі фота ніжэй). Гэтыя кашуля, нагавіцы і кепка застануцца нязменнымі пасля мадэфікацыі 1993 года. Будуць уведзены новыя тарчыкі на рукаво і цэшкі.
2) Строй штодзённы. Гузікі пластыкавыя белыя (сустракаюцца ў калекцыях малыя і вялікія). Колер кіцеля і кепі, верагодна, шэра-сіні як ў МУС СССР. Наплечнікі вялікія. У 1993 годзе адбылася амерыканізацыя строя. Дэзайн цэшак, фуражак, тарчыкаў быў пазычаны ў амерыканскай паліцыі. Колер строя стаў шэра-зялены як у амерыканскіх рэйнжараў. З кепі знікне светлая паска. Гузікі стануць шэрымі, канічнымі. Наплечнікі будуць ужывацца малыя.
3) Строй штодзённы летні. Тут кашуля насілася ў нагавіцы. Наплечнікі ўшыўныя пад муфты. Ад такіх паплечнікаў да гэтага строя адмовяцца ў 1993-м, увядуць зноў ў 1997-м. У 1993-м строй зменіць колер, крой яго застанецца.
4) Строй летні штодзённы для афіцэраў і падафіцэраў. Наплечнікі вялікія прысцяжныя пяцікутныя з кантам. Паскі ў афіцэраў упоперак. Гузікі на наплечніках светлыя. У 1993 годзе вялікія наплечнікі заменяць малымі. Вялікія наплечнікі іншага дэзайна з 1994 года будуць ужывацца толькі да строя параднага.

Колькі чалавек атрымала такі строй не вядома. 

Гузік пластыкавы з сярэбранай фарбай. Диаметр 22 мм.

Пластыкавы гузік з Пагоняй. Дэаметр 15 мм. Ёсць два тыпа малых гузікаў, якія адрозніваюцца рэверсам.

Пагоня з лічбай 1. Верагодна, знак класнасці. Цэшкі міліцыянтаў падобныя на гэты знак.

Тарчык з Пагоняй.

 

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (14.03.2021)
Views: 549 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [105]
Section categories
Артыкулы [105]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 2
    Guests: 2
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz