Расійскія моладзевыя арганізацыі ў Беларусі ў 1943-1944 гг.
Аўтар: Серж Кабрусеў, 2019, чэрвень.
Саюз Барацьбы Супраць Бальшавізму.
Вясной 1944 года ў Бабруйску быў створаны расійскі Саюз барацьбы супраць бальшавізму на чале з оберлейтэнантам Міхаілам Аляксандравічам Актанам.
Арганізацыя выкарыстоўвала сцяг у карычнева-жоўтых колерах ("каларадскіх") з белым крыжам. Пры арганізацыі існавала моладзевая секцыя з філіямі ў розных местах (у вёсцы Скобраўка існаваў дзіцячы лагер "Дзіцячае сяло Скобраўка". Чальцы саюза насілі на левай кішэні белы крыж, "каларадскія" нарукаўкі.
Вокладка білета чальца СБСБ.
Прысяга чальца СБСБ.
Дзіцячая вёска.
У строі танкіста з нашыўкай РОА кіраўнік СБСБ Актан.
Саюз Расійскай Моладзі.
Летам-восенню 1943 года на лепельшчыне з'явіліся жаўнеры Расійскага Вызвольнага Народнага Войска Браніслава Камінскага. Акрамя гэтага войска Камінскі ўзначальваў Нацыянал-сацыялістычную Працоўную Партыю Расіі. Зімой 1944 года пры НСППР пачала стварацца моладзевая арганізацыя Саюз Расійскай Моладзі. Вясной 1944 у склад СРМ увайшла моладзевая секцыя Актанаўскага Саюза Барацьбы Супраць Бальшавізму. 7 траўня ў Барысаве было афіцыйна абвешчана аб стварэнні СРМ. Арганізацыю узначалілі афіцэр РОА Яўген Лазараў і спадарыня Чагірава.
Чальцы СРМ у якасці параднага строя выкарыстоўвалі светлыя кашулі з наплечнікамі і цёмныя нагавіцы/спадніцы, фуражыркі. На левы рукаў прышываўся тарчык у колерах расійскага сцяга. У якасці сцяга СРМ выкарыстоўваўся расійскі трыкалор з надпісам РАСІЯ і выявай святога Георгія.
Кіраўнікі саюза на левае рукаво прышывалі бела-блакітна-чырвонай шэўрон.
Асноўныя прынцыпы СРМ:
Патрыятызм.
Антыбальшавізм.
Антымарксізм.
Працавітасць.
Высокі ўзровень маральных якасцяў.
Любоў да навукі і мастацтва.
Любоў да спорту.
1 траўня 1944 года. Малыя актанаўцы і камінцы на дэманстрацыі ў Бабруйску.
к
Ацыя СРМ на могілках.
22чэрвеня 1944 года. Менск.
|