Расійскае Народнае Дабраахвотніцкае войска Балаховіча. 1920 год.
Падрыхтаваў Сяржук Кабрусеў.
5 лістапада 1920 года пачаўся палескі паход Расійскага Народнага Дабраахвотніцкага войска на чале з генералам Балаховічам. Расійцы планавалі праз палессе выйсці на браншчыну, папоўніць войска жаўнерамі, узняць сялянскія паўстанні ў суседніх губерніях і далей пайсці на Маскву.
Польскі генштаб быў больш прагматычны. Ен ставіў перад Балаховічам меньш грандыёзныя мэты. Планавалася дзейнічаць па той жа схеме, па якой у беларуска-жамойцкай дзяржавы Літва была псеўдапаўстанцам Жалігоўскім захоплена беларуская Вільня. У выніку правала аперацыі Польскі Рэйх нічога не губляў-рукамі чырвоных расійскіх імперцаў утылізаваліся белыя расійскія імперцы.
У гэты дзень 16 лістапада 1920 года Балаховіч у Мазыры стварыў новы буферны прапольскі лугандон, накшталт Сярэдняй Літвы Жалігоўскага. Назваў яго БНР. Палітычную ўладу "перадаў" агенту польскага генштаба Алексюку. Справа ў тым, што БНР ужо была створана 9 сакавіка 1918 года, Рада БНР на чале з Ластоўскім знаходзілася ў Літве. Балаховічу дзеля беларускай справы не трэба было рабіць гэты цырк з канямі, дастаткова было прызнаць вызваленыя беларускія тэрыторыі часткай раней абвешчанай БНР (як гэта пазней зрабілі случакі) на чале з існуючай Радай БНР.
Але беларускія справы, беларускі рух былі як костка ў горле ў нашых суседяў.
А што магло бы быць далей пасля стварэння Балаховічам гэтага пра- польскага лугандона?
У выніку ўтрымання фронту і спынення бальшавікоў, што мне бачыцца малаверагодным, гэты буферны край мог бы паўтарыць лес Сярэдняй Літвы: некалькі год незалежнасці і аншлюз з Польскім Рэйхам.
На фота вышэй чыны расійскага войска генерала Балаховіча.
Пятліцы падпаручніка Расійскага Народнага Дабраахвотніцкага Войска генерала Станіслава Балаховіча. 1920 год. Рэканструкцыя.
|