ПРЫСЯГА радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Я,____________________________________ паступаючы на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Клянуся свята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, загады камандзіраў і начальнікаў, высока несці гонар і годнасць работніка органаў унутраных спраў, не шкадуючы свайго жыцця абараняць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў. Абавязуюся быць сумленным, незалежным і справядлівым, строга захоўваць дзяржаўную і службовую тайны, а таксама давераную мне маёмасць і табельную зброю. Калі ж я парушу гэту маю ўрачыстую Прысягу, то гатовы несці адказнасць па законах Рэспублікі Беларусь. ". . .”........................199 года_____________________________