Thursday, 28.03.2024, 12:24
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Пра строй паўстанцкага войска

Пра строй паўстанцкага войска

Аўтар Сяржук Кабрусеў, чэрвень 2021.

Паўстанцкае войска Нацыянальнай рады пад час паўстання 1863 года павінна было складацца з рэгулярных і іррэгулярных (партызанскіх) аддзелаў. Былі распрацаваныя некалькі праэктаў строя для рэгулярнага войска (строй Мераслаўскага 1861 года, строй мадэлі 1863 года). У іррэгулярным войску аднастайны строй не уводзіўся. Паводле інструкцыі 1863 года партызаны сваім знешнім выглядам і строям павінны былі не адрознівацца ад мясцовага насельніцтва, такая канспірацыя падвышала шансы партызанкі на поспех. Але рэгулярнае паўстанскае войска стварыць не атрымалася. Ініцыятыва перайшла да дробных партызанскіх аддзелаў, у якіх іх камандзіры спрабавалі ў парушэнне інструкцыі ўвесці аднастайны вайсковы строй.

Строй народны (сялянскі) захоўваўся ў ротах касінераў, якія фармаваліся з сялянаў, вясковых рамеснікаў. Складаўся з кашулі і нагавіц з мясцовага палатна, саламянага капялюша альбо рагатыўкі ў рэгіянальных колерах. Вялікая частка з іх насіла боты і багата аздобленыя сярмягі. Некаторыя касінеры з рамеснікаў ужывалі гарадскія строі. Зімой ваяры насілі кажухі і боты, летам частка ваявала басанож.
Кажухі, аўстрыйскія і расійскія шынэлі з курткамі таксама ўжываліся стральцамі і вершнікамі.

Асаблівасці строя партызанскіх атрадаў:

1) Атрад К.Багдановіча. Люблінская губернія. 
Пяхота была апранутая ў карычневыя курткі з чорнымі скуранымі дзягамі. Рагатыўкі з чорнай аўчынай, цэшкі каляровыя.
Кавалерыя-мундзіры гранатовыя, карычневыя курткі, шапкі з аўчыны.
Таксама ўжываўся трафейны расійскі строй і стары строй з паўстання 1831 года.
2) Атрад К. Цішкоўскага-Цвіка. Люблінская губернія.
Кавалерыя ў шэрых куртках з жоўтымі вылогамі і шэрых рагатыўках.
Пяхота-курткі і шынэлі з шэрага сукна. Вылогі жоўтыя.
3) Атрад Я. Руцкога. Люблінская губернія.
У пяхоце мундзіры падобныя кроям на стральцоў брытанскіх і аўстрыйскіх. На галаве фуражкі з кляенкі з вялікім брылём. Зялёныя для карабінераў (элітны аддзел легкай пяхоты), карычневыя для ціральераў (стральцы пешыя, лёгкая пяхота).
4) Атрад К.Крысінскага. Люблінская губернія.
У пяхоце з сялян строй народны з шэрага сукна з зялёнымі каўнерамі, шэрыя рагатыўкі з брылём. Вылогі і канты жоўтыя.
5) Атрад Я. Ягміна. Люблінская губернія.
У пяхоты курткі і шынэлі з шэрага сукна. Вылогі чырвоныя.
6) Атрад Я. Жалплахты-Запаловіча. З Аўстрыі.
У кавалерыі шэрыя ўланскія курткі, чырвоныя рагатыўкі з белай аўчынай і белым пяром.
У пяхоты шэрыя блузы і рагатыўкі з жоўтымі кантамі.
7) Атрад А. Ежыаранскага. З Аўстрыі.
У першым швадроне ўланаў шэрыя курткі з шэрымі эпалетамі. На галаве шэрыя рагатыўкі з чорным скураным верхам і нізам, з брылём. На рагатыўках белы металічны арол. Нагавіцы шэрыя ў боты з высокімі халявамі.
У другім швадроне казакаў шэрыя курткі, высокія шапкі з чорнай аўчыны, доўгія шырокія нагавіцы і чаравікі.
У трэцім швадроне чырвоныя фескі без брыля.
У пяхоце шэрыя блузы і французскія кепі.
8) Атрад Т. Вяржбіцкага. З Аўстрыі.
У кавалерыі шэрыя блузы з жоўтымі вылогамі, нагавіцы шэрыя з жоўтымі лампасамі. 
У стральцоў гранатовыя блузы, нагавіцы і рагатыўкі.
У касінераў чырвоныя гарыбальдыйскія блузы і чорныя лакіраваныя кепі.
9) Атрад М. Лелівэла-Барылоўскага. З Аўстрыі.
У стральцоў гранатовыя блузы і французскія кепі.
У касінераў яскравы кракаўскі строй, доўгія боты, белая бялізна і баграныя (амарантавыя) рагатыўкі.
10) Атрад Стасюкевіча. Гродненская губернія.
Стральцы атрымалі зялёныя блузы і канфедэраткі, касінеры-шэрыя, а кавалерысты-чырвоныя.

11) Атрад Антонія Алендскага. Магілёўская губернія.

Партызаны насілі чамаркі (жупан з палоскамі на грудзі), якія пашылі габрэі ў Сляпцах.

На малюнках:


 Праэкт строя для рэгулярнага войска Мераслаўскага, 1861 год: стралец, вершнік, стралец пешы, касінер.


Праэкт строя паўстанцаў, малюнкі Косака, 1863 год: стральцы, гарматнікі, зуаў, службовец.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (23.07.2021)
Views: 203 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz