Monday, 25.11.2024, 14:33
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Польскі Вермахт

Польскі Вермахт.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

5 лістапада 1916 года ўлады Нямецкай і Аўстра-Вугорскай Імперый стварылі Польскае Каралеўства на акупаваных тэрыторыях расійскага Царства Польскага. Каралеўствам кіраваў Рэгентскі Савет на чале з нямецкім генерал-губернатарам, якіх у будучыні павінен быў змяніць манарх з дома аўстрыйскіх Габсбургаў.

Узімку 1916 года пачало стварацца войска Польскага Каралеўства (Польскі Вермахт), асновай якога сталі Першая і Другая брыгады польскіх легіянераў войска Аўстра-Вугоршчыны. Пяхота і кавалерыя войска Польскага Каралеўства атрымалі ў 1917-м годзе арыгінальны строй. Мундзіры кавалерыі і пяхоты шыліся з шэрага сукна. Кавалерыйскія мундзіры і мундзіры пяхотных афіцэраў мелі малінавыя канты і падпінку. Гузікі белыя цынкавыя з гербам Каралеўства. Пяхота атрымала фуражкі (маціеўкі) з белай цэшкай і Арлом Каралеўства над ёй. Кавалерыя-рагатыўкі.

Жаўнер Польскага Каралеўства. Малюнак.

У выніку антыгерманскага бунта ў Польскім Вермахце ў ліпені 1917 года, польскае войска распусцілі. З лаяльных кайзерам вайскоўцаў Каралеўства сфармавалі Польскі дапаможны корпус войска Аўстра-Вугоршчыны, які ў кастрычніку 1917 года быў накіраваны ў Букавіну. У лютым 1918 года ў корпусе пачаўся антыаўстрыйскі мятэж. Польскія мятэжнікі перайшлі на тэрыторыю УНР, дзе ў траўні 1918 года былі абязброены немцамі.

Кіцель афіцэра пяхоты Польскага вермахта. Рэканструкцыя.

Кіцель жаўнераў і падафіцэраў войска Польскага Каралеўства. Рэканструкцыя.


11 лістапада 1918 года Рэгентскі Савет Каралеўства перадаў свае паўнамоцтвы Пілсудскаму. Строй войска былога Польскага Каралеўства з нямецкіх сховішчаў яшчэ пэўны час выкарыстоўваўся вайскоўцамі Польскай Рэспублікі, нягледзячы на тое, што ў 1919-м годзе былі ўведзены новыя мундзіры. Сумна вядомы лозунг нямецкіх імперыялістаў “Дранг нах Остэн” быў падхоплены Варшавай і каваныя боты нашчадкаў былога Польскага Вермахта закрочылі па беларускіх гарадах і вёсках, нясучы беларусам новы польскі парадак: польскую акупацыю, польскія канцлагеры, тэрор і нацыянальны прыгнёт, пагромы габрэяў, вяртанне панам падзеляных паміж сялянамі іх былых землеўладанняў, асадніцтва, паланізацыю, калабарацыю, зусім як у 1941-м.

Наплечнікі польскага войска.

Наплечнік афіцэра. Знаходка археолага.

Так спачатку па дамове з немцамі ад 5 лютага 1919 да Польшы адышлі землі БНР, якія па Берасцейскай дамове 1918 года РСФСР перадала немцам, ігнаруючы беларускія нацыянальныя інтарэсы. 19 красавіка 1919 года польскім агрэсарамі была захоплена беларуская Вільня. Урад БНР пераехаў у Гародню. 28 красавіка Варшава захапіла Гародню, польскія акупанты прыпынілі дзейнасць урада нашай Рэспублікі. 8 жніўня быў захоплены Менск. Беларускія палітыкі-незалежнікі з Народнай Рады БНР, якія пазбеглі польскіх турмаў, альбо пасля адсідкі за польскімі кратамі, апынуліся ў Коўна, які знаходзіўся пад летувіскай акупацыяй. Але беларусы проста так без супраціва свае землі пілсудчыкам не здавалі. Арганізаваныя беларускімі эсэрамі партызанскія адзелы аказвалі супраціў, але безпяспяхова.

Польскія акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі мундзіры былога Польскага Вермахта таксама для абмундзіравання пра-польскіх адзелаў з беларускіх калабарантаў. Такія мундзіры выкарыстоўваліся манкрутамі з Беларускай Вайсковай Каміссіі і войска Станіслава Балаховіча, калі апошні здрадзіўшы БНР, пайшоў служыць у лютым 1920-га Пілсудскаму.

Афіцэр БВК Макар Краўцоў на службе ў Пілсудскага. Апрануты ў польскі афіцэрскі кіцель М17.

Жаўнеры Станіслава Балаховіча на службе ў Пілсудскага. Апрануты ў кіцелі Польскага вермахта. Вясна 1920, Брэст-Літоўск.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.12.2016)
Views: 929 | Tags: БНР | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [105]
Section categories
Артыкулы [105]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz