“Партызаны Каліноўскага” супраць Гітлера.
Падрыхтаваў Серж Кабрусеў.
Па выданню Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой отечественной войны (июнь 1941-июль 1944)–Мн.: Беларусь, 1983.
Пад час Другой сусьветнай вайны сталіністы на тэрыторыі акупаваных гітлераўцамі земляў Беларусі стварылі некалькі партызанскіх аддзелаў, якія мелі назвы ў гонар Каліноўскага і Касцюшкі.
Атрад імя Кастуся Каліноўскага. Брыгада імя Шчорса.
Створаны ў красавіку 1944 года з партызанаў атрада імя Шчорса. На дзень злучэння з савецкім войскам налічваў 97 партызанаў.
Камандзір-Крапіўка Мікалай Антонавіч.
Атрад уваходзіў у брыгаду імя Шчорса. Брыгада дзейнічала ў Заслаўскім, Мінскім, Дзяржынскім раёнах Мінскай, Івянецкім раёне Баранавічскай і Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласцей.
Атрад імя Кастуся Каліноўскага. Брыгада імя Аляксандра Неўскага.
Створаны 16 красавіка 1944 года з партызанаў атрада імя Аляксандра Неўскага. На дзень злучэння з савецкім войскам налічваў 119 партызанаў.
Камандзір-Антонаў Якаў Афанасьевіч.
Атрад уваходзіў у брыгаду імя Аляксандра Неўскага. Брыгада дзейнічала ў Юрацішкоўскім і Ів'яўскім раёнах.
Брыгада імя Кастуся Каліноўскага.
Створана 5 лістапада 1943 года ў адпаведнасці з загадам штаба партызанскага злучэння Беластокскай вобласці на базе асобных атрадаў "Кузнецкія металургі" і "Зорка". Адначасова з партызанаў гэтых атрадаў быў сфармаваны атрад "26 год Кастрычніка". У канцы лютага 1944 года ў склад брыгады ўключаны асобны атрад імя Матросава. 1 траўня 1944 года арганізаваны атрад імя Кастуся Каліноўскага. Да 20 снежня 1943 года брыгада мела назву "Пралетарыат".
Брыгада дзейнічала групамі ў Крынкоўскім, Сакалкоўскім, Беластокскім, Граеўскім, Гарадзенскім і Кнышынскім раёнах.
На дзень злучэння з савецкім войскам складалася з 5 атрадаў агульнай колькасці 769 партызанаў.
З іх мужчын-701
жанчын-68
беларусаў-195
расейцаў-294
украінцаў-111
іншых нац.-169
Камандзір брыгады-Вайцэхоўскі Мікалай Калістратавіч.
Атрад імя Кастуся Каліноўскага. Брыгада імя Кастуся Каліноўскага.
Створаны 1 траўня 1944 года з партызанаў брыгады імя Кастуся Каліноўскага. На дзень злучэння з савецкім войскам налічваў 57 партызанаў.
Камандзір атрада Карпюк Аляксей Нікіфаравіч.
Атрад імя Кастуся Каліноўскага. 25-я брыгада імя Панамарэнка.
Створаны 30 сакавіка 1943 года групай Хімічава з жыхароў вёсак Кузьмічы і Сарыдзібор Любанскага раёна. Уваходзіў ў 25-ю брыгаду імя Панамарэнка. Брыгада дзейнічала ў Любанскім раёне Мінскай, Жыткавіцкім і Капаткевіцкім раёнах Палескай вобласцей. На дзень злучэння з часткамі савецкага войска налічваў 219 партызанаў.
Камандзір Хімічаў Іван Аляксеевіч.
Атрад імя Тадэўша Касцюшкі. Пінская брыгада.
Сфармаваны ў ліпені 1943 года. Уваходзіў у Пінскую брыгаду. Брыгада дзейнічала ў Пінскім, Жабчыцкім і Іванаўскім раёнах Пінскай і Любашэўскім раёне Валынскай вобласцей.
На дзень злучэння з часткамі савецкага войска атрад налічваў 195 партызанаў.
Камандзір-Вархоцкі Часлаў Севярынавіч.
|