Наборы для стэндавага мадэлізма беларускай вытворчасці.
Аўтар: Серж Кабрусёў.
У пачатку 80-х у БССР у Мінску на Філіале №3 Вытворчага Аб'яднаня "Мір" (ПО "Мир"), што калісці было на вул. Апанскага-24, наладзілі вытворчасць зборных пластыкавых мадэляў самалётаў і караблей для аматараў стэндавага мадэлізма. Масштаб 1:72. Пластык лілі ў формы, якія ўзялі ў арэнду ў Брытанскай фірмы "FROG", філіяла канцэрна Dunbee-Combex-Marx. У продаж паступалі мадэлі другога і трэцяга гатунка. Больш якасны прадукт пад лэйбай "NOVО" у скрыньках з якаснага блакітнага картона, з дэкалямі СССР у 1977-1985 гг пастаўляў за мяжу свайму брытанскаму супольніку ў якасці аплаты за абсталяванне.
У Мінску выраблялі наступныя мадэлі самалётаў:
1. Р-38М "Lightning" пад назвай Знішчальнік суправаджэння.
2. DH-60 "Gipsy Moth"-Вучэбны біплан.
3. Supermarine "Spitfire” Mk.VIII\IX-Франтавы знішчальнік.
4. F6F "Hellcat”-Марскі знішчальнік.
5. Bristol "Beuafighter” Mk.21-Марскі штурмавік.
6. F-4K\M "Phantom”-Знішчальнік для рознага надвор'я.
7. AW-38 "Whitley”-Бамбардзіроўшчык.
8. F4F-4 "Wildcat"-Самалёт знішчальнік.
Калі першыя 6 мадэлей у той быліннны час я сабраў па некалькі разоў, каштавалі яны каля рубеля, апошніі дзве мадэлі у продажы ў 80-я не бачыў ніколі.
У 1991-м годзе ВА "Мір" змяніла назву на Фірма "Мір". У 1993-м годзе Фірма "Мір" стала менавацца АТ "Актамір". У 1993-м годзе завод цацак на вул. Апанскага-24 (Філіял №3 ВА "Мір") Фірмы "Мір" набыла Зачыненае Акцыянернае Таварыцтва "Корпак" (уладальнік Павал Талузідзіс), якое працягнула ліць фрогаўскія наборы самалётаў, караблей і танкаў. Завод працаваў да 2004 года. У 2006-м годзе на месцы завода быў пабудаваны вялікі гандлёвы цэнтар. У 2009-м годзе ЗАТ "Корпак" ліквідавана.
Бамбардзіроўшчык. Арт. 4732-БЛ, ОСТ 17-296-75, ТО 17 БССР 04-124-79, прэйск. #085-03-1978/47, кошт 90 к.
Самалёт Уітлі. Фірма "Мір", арт. 228-Мир-91, ТО 17 БССР 04-426-90, кошт 4-50.
Марскі штурмавік. Арт. 4763-БЛ, ТО 17 БССР 04-184-81, ОСТ 17-296-75, кошт 90 к.
Марскі знішчальнік. Арт. 4764-БЛ, ОСТ 17-296-75, прейск. № 085-03-1978/107, кошт 90 к.
Знішчальнік для рознага надвор'я. Арт. 4775-БЛ, ОСТ 17-296-75, ТО 17 БССР 04-194-81, кошт 1 руб. (Фірма "Мір", ТО-Мир-11-91).
Знішчальнік суправаджэння. Арт. 4777-БЛ, ОСТ 17-296-75, ТО 17 БССР 04-194-81, кошт 90 к (АО "Актамир" фабрика "Лигма" ТО-Мир-11-91).
Вучэбны біплан. Арт. 4792-БЛ, ОСТ 17-296-75, ТО 17 БССР 04-197-82, кошт 50 к. (Фірма "Мір", арт. 186-Мир-82, ОСТ 17-108-86, кошт 1-50).
Франтавы знішчальнік. (Фірма "Мір", арт. 782-Мир-82, ТО Мир-11-91, кошт 12-50).
Самалёт знішчальнік.
У другой палове 80-х БССР-аўскае ВА "Мір" падарыла стэндавым мадэлістам дзве мадэлі самалётаў. Гэта былі "сакрэтны" МІГ-21 і самалёт ворага народа Палікарпава По-2. Мадэлі распрацоўвалі суместна з чэхаславацкімі таварышчамі. Ліццё даволі якаснае, можна было сабраць некалькі варыантаў машын. У камплект уваходзілі дэкалі, якіх раней у міраўскіх наборах не было.
МИГ-21. Фірма "Мір". ТО Мир-11-91.
ПО-2. Арт. 137-БЛ, ОСТ-17-108-86, кошт 1 руб. (Фірма "Мір", Арт. 163-Мир-88, ОСТ-17-108-86, кошт 3-50).
Вырабы ВА "Мір" не абмяжоўваліся толькі мадэлямі самалётаў. На брытанскім абсталяванні FROG лілі мадэль крейсера HMS "Exceter”.
Крэйсер. Арт. 4709-БЛ, ОСТ-17-296-75, ТО 17 БССР 04-124-79, кошт 90 к.
У другой палове 80-х стэндавыя мадэлісты атрымалі набор для зборкі трактара МТЗ-100. З 1993 года мадэль трактара МТЗ-100 вырабляла АТ "Актамір", фабрыка "Лігма".
МТЗ-100. АТ "Актамір", фабрыка "Лігма".
Таксама ВА "Мір" у 80-х гадах вырабляла зборныя мадэлі савецкіх танкаў у масштабе 1:87.
БТ-7.
Т-70М. Арт. 1-118-БЛ, кошт 50к. Прэйскурант 085-03-1978/390. ОСТ17-296-75.
Вырабы ЗАТ "Корпак".
Артыкул 6с17-0134.
Арт.6С18-0134, ТО РБ 05898773.011-95, СТБ 951-94.
По-2 Біплан. Арт. 6С19-0134, ТО РБ 05898773.011-95, СТБ 951-94.
Т-34. Перапакоўка. Сама мадэль зроблена ў 2003 годзе ў філіале калгаса "Іскра" прадпрыемства "Этрол", Мінская вобл., Чэрвеньскі раён, вёска Валевачы.
СУ-100. Арт. 7377-0134. ТО РБ 05898773.011-95, СТБ 951-94.
Т-70.
Перапакоўкай вырабаў ЗАТ "Корпак" у Беларусі ў 90-х займалася фірма "Belfix".
У пачатку 80-х ВА "Мір" ліла ў форму FROG мадэль самалёта Grumman Wildcat F-4F-4. Але па невядомым прычынам вытворчасць набора гэтага самалёта, як і самалёта AW-38 "Whitley” (адноўлена Фірмай "Мір" у 1991-м), спынілася.
У 1989-м годзе форма Wildcat F-4F-4 патрапіла да беларускіх камерсантаў, якія пад лэйбай Кааператыў "Мадэль" пачалі ліць самалёт.
У 1991-м годзе гэты набор пачаў выходзіць пад лэйбай Фірма "ISKRA" (уладальнік Р.Ісмагілаў).
|