Thursday, 25.04.2024, 17:18
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Наборы для авіамадэлістаў беларускай вытворчасці.

Наборы для авіамадэлістаў беларускай вытворчасці.

Аўтар: Серж Кабрусёў.

У 80-х гадах і ў 90-х мясцовыя беларускія прадпрыемствы выраблялі наборы загатовак мадэлей самалётаў, планераў, паветраных змеяў і караблей. Разам са спадарожнікам гэтыя вытворчасці ў дзвухтысячных мафіей былі "запушчаны ў космас".


На фотаздымках набор для зборкі кордавай паўкопіі самалёта По-2. Вырабляў яго Гомельскі завод спартыўнага мадэлізма і вучэбных дапаможнікаў ДОСААФ, які знаходзіўся па вуліцы Шылава-8.
Мадэль пад дзвутактны рухавік МК-17. Рухавік набываўся асобна, але ў вольным продажы я яго ніколі не бачыў.

По-2. Набор загатовак спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-14, ОКП 96 3221 5416, кошт 1-50.

Схематычная мадэль самалёта. Набор #6. Арт. ГМ-049-33. Кошт 55 кап.

Схематычная мадэль самалёта з рухавіком на гуме гомельскага завода. Таксама ў свой час падарылі на ДН. Мой самы першы самалёт. Кромкі крыла і стабілізатара былі зроблены з тонкай фанеры. Нярвюры, заканцоўкі крыла з алюміневага дрота. Паветраны вінт прыходзілася выразаць самому.

Мадэль самалёта кордавая. Набор загатовок №10 спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-3. Кошт 65 кап.

Напэўна, адна з першых пілатажных мадэлей гомельскага завода. На мануале стаіць год 1956. У першых наборах бак быў цэлулоідны, у поздніх з бляхі. У мяне быў набор з бакам з бляхі. Рухавікоў у продажы не было, таму запускаў самалёт з баластам замест рухавіка на кароткіх кордах.

Летам 2019 года аўтар зрабіў рэканструкцыю гэтай мадэлі пад рухавік МК-12В. Прыйшлося трохі ўзмацніць мотарама анернай накладка і шассі распоркай. Бак зрабіў па іншым чарцяжам. Запускалі яе на кордах 10 м. Стартуе яна толькі з зямлі.

Кордавая вучэбна-трэніровачная мадэль. Арт. ГМ-049-68, кошт 2-40.

Далейшае развіццё фанералёта №10. Стабілізатар і кіль сталі пластыкавымі. Крыло трэба было рабіць з пенапласта. 

У другой палове 80-х падарылі на дзень народжання набор для зборкі кордавай пілатажнай мадэлі вытворчасці гомельскага завода. 
Называўся "Кордовая модель самолёта. Пилотажная ".
Таўшчыню фюзяляжа зменшыў у 2 разы. У крыла з'явіліся заканцоўкі. Стабілілізатар аблегчыў. На шасі прыпаяў распорку. Самалёт атрымаўся не вельмі манёўраны, таму было вырашана перарабіць яго ў хуткасную мадэль. Усталявалі на яго рухавік 2,5 смкуб. На спаборніцтвах мадэль дала каля 220 км/г і заняла 3 месца. Самалёт я захаваў, але ад часу змянілася яго геаметрыя, клей страціў якасць. Больш яна ўжо ніколі не паляціць.

Кордавая мадэль самалёта для паветранага боя. Гомельскі завод. Крыло наборнае. Адрозніваўся ад набора пілатажнай мадэлі алюміневымі стойкамі шасі.

Набор загатовак кордавай мадэлі самалёта Юніор. Артыкул ГМ-049-70. Кошт 6 р 10 коп.

Гомельская пілатажка з пенапластавым крылом. Прычым крыло ўжо не трэба было прафіліраваць рэзаком для пенапласта.

"Кордавая пилотажная модель самолета. Набор заготовок #18 спортивной модели."  Арт. ГМ-049-12. Кошт 1-92 р.

Мадэль распрацаваная ў 1976 годзе.

Кордавыя мадэлі для паветранага боя. Набор №19. Гомельскі завод. 
Можна было сабраць самалёт па схеме лятаючае крыло.

Кордавая хуткасная мадэль самалёта. Набор загатовак №22 спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-38, кошт 3-75.

Даволі складаная. Рухавік з алюміневым капотам.

"Кордовая гоночная модель самолета. Набор заготовок #22 спортивной модели." Арт. ГМ-049-36, кошт 2,75 р. Гэта больш ранейшая і танная версія папярэдняга набора. Артыкул іншы.

Фюзеляжная модель планера А-2. Набор #21. Арт. 75-БЛ. Д.ПР.49-03/23. Кошт 1 р 90 к. Мадэль распрацавана ў 1963 годзе.

"Схематическая модель планера. Набор заготовок #3 спортивной модели". Арт. ГМ-049-5. Кошт 21 коп.

"Планер А-1. Набор заготовок #16 спортивной модели". Арт. ГМ-049-34. Кошт 74 кап.

"Модель планера Малыш". Арт. ГМ-049-53

"Таймерная модель самолета. Набор заготовок спортивной модели". Арт. ГМ-049-37. Кошт 1-70 р.

"Кордавая пилотажная модель Пионер. Модель 1. Набор заготовок спортивной модели." Арт. ГМ-049-63. Кошт 3-50 р.

Скрынька існавала ў дзвух варыантах. Фюзяляжная мадэль.

"Модэль ракеты с лентой. Набор заготовок".

"Модель ракеты с парашютом. Набор заготовок." Мадэль распрацавана ў 1979 годзе.

"Модель копия ракеты ГИРД9. Набор заготовок".

"Воздушный змей коробчатый. Набор заготовок #5 спортивной модели". Арт. ГМ-049-6. Кошт 21 кап. Мадэль распрацаваная ў 1956 годзе.

"Воздушный змей. Набор заготовок спортивной модели". Арт. ГМ-049-41. Кошт 80 кап. Мадэль распрацаваная ў 1989 годзе. У аўтара быў змей зробленый з такога набора.

"Тренировочная фюзеояжная модель планера. Набор материалов для постройки одной тренировочно-фюзеляжной модели планера. Набор #7."

"Нить резиновая для авиамоделизма. Длина 5 м." Арт. ГМ-049-18. Кошт 13 кап.

"Нить резиновая для технического творчества." Арт. ГМ-049-60. Кошт ў 1987 годзе 43 кап.

"Нить резиновая для спортивных моделей". Арт. ГМ-049-39. Кошт 13 кап.

 

 

 

Працяг будзе...

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (13.01.2018)
Views: 956 | Tags: Мадэлізм | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz