Friday, 26.04.2024, 22:22
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Крэпасці Барысава

Крэпасці Барысава.

Аўтар Серж Кабрусеў, сакавік 2020.

1. Барысаўская літоўская крэпасць.


Быў час, калі ў Барысаве былі дзве крэпасці. Рэшткі першай на правым беразе Бярэзіны часоў Другой польскай вайны (прадмоставыя ўмацаванні, Батарэі), нягледзячы на ўпартае знішчэнне яе барацьбітамі з каланіяльнай расійскай спадчынай, можна яшчэ ўбачыць. А вось ад старадаўняй Барысаўскай літоўскай крэпасці альбо, проста замку, на левым беразе ракі не засталося і сляда.

Замак знаходзіўся на двух выспах утвораных рэчашчамі Бярэзіны і складаўся з дзвух асобных ўмацаванняў, злучаных мастом. Сцяна крэпасці была пабудавана з драўляных зрубаў, умацавана драўлянымі вежамі. У малым усходнім ўмацаванні знаходзілася царква. Макет заходняй часткі крэпасці знаходзіцца ў мясцовым краязнаўчым музеі, чымсці падобны на рэканструкцыю ўмацаванняў сярэднявечнага Мінска. 

У 1810 годзе расійскія інжынеры распрацавалі план пабудовы новай крэпасці на месцы старой літоўскай. Крэпасць павінна была атрымаць бастыёны, якіх раней не было. Але праэкт так і не быў ніколі рэалізаваны. 

Малюнак барысаўскай літоўскай крэпасці прысутнічае на мапе горада 1817 года. Паўднёвая сцяна заходняга ўмацавання мае рэдан (выступ з двума фасамі). Заходняя сцяна паўколам. Паўночная сцяна мае пашкоджанні. Ва ўсходняй сцяне праход праз мост да ўсходняга ўмацавання. Сцяна ўсходняга ўмацавання адсутнічае.

Крэпасць з плана Барысава канца 18 ст. мае іншую сцяну ў заходняга ўмацавання, што наводзіць на думку: пасля 1810 года расійцы, верагодна, пабудавалі новую крэпасць па спрошчанаму праэкту, якую мы бачым на плане 1817 года.

Зараз праз былые замкавыя выспы праходзіць вуліца Гогаля, на якой акрамя жылых будынкаў знаходзіцца станцыя юнатаў, медвытрызвальнік, рэшткі расійскай турмы 19 ст.

На малюнках:


План рэшткаў Барысаўскай літоўскай крэпасці з плана горада канца 18 ст.


План пабудовы новай расійскай крэпасці на месцы старой літоўскай, 1810 год.


 Барысаўская літоўская крэпасць на мапе 1817 года.


Макет барысаўскай літоўскай крэпасці з мясцовага краязнаўчага музея.

2. Барысаўская расійская крэпасць.

Гэтую крэпасць пачалі будаваць расійцы ў пачатку 1812 года. Летам 1812 дабудоўвалі інжынеры Вялікага Войска Напалеона. Пасля Другой польскай вайны працягвалі будаваць расійскія інжынеры. Як выглядала Барысаўская расійская крэпасць пад час той вайны, не вядома, бо ўсі існуючыя планы былі зроблены ў больш поздні час. Судзячы па гэтым планам, гаржа крэпасці (бліжэйшая лінія ўмацаванняў да ракі) была пабудавана ў выглядзе кронверка (цэнтральны бастыён з паўбастыенамі). Курціна ў фронце крэпасці ўмацаваная дзвума равелінамі і люнетам (пасутнасці, гэта другі кронверк), на флангах рэтуды. Калі паглядзець на план фартэцыі з мапы 60-х гадоў 19 ст, то можна заўважыць, што ў правай частцы фартэцыі за лініяй курцін ёсць дрўгая лінія ўмацаванняў, якая захавалася і зараз. Мне пашчасціла адшукаць план Барысава 1817 года, на якім ёсць малюнак фартэцыі. Больш ранніх планаў я яшчэ не бачыў. Што цікава, на гэтым плане няма часткі другой лініі ўмацаванняў паміж цэнтральным бастыёнам і правым паўбастыенам у гаржавой частцы. Гэта наводзіць на думку, калі гэты план дакладны, што гэты фрагмент расійскай крэпасці быў пабудаваны пасля 1817 года. Таксама не вядома, ці была другая лінія ўмацаванняў паміж цэнтральным бастыёнам і левым паўбастыенам. Гэты раён фартэцыі быў забудаваны ў канцы 20-х гадоў 20 ст. Тут калісці была насосная станцыя і кацельная. Зараз гарадскі морг.

На малюнках


План расійскай крэпасці з мапы 1817 года.


 План расійскай крэпасці з мапы 60-х гадоў 19 ст.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (01.04.2020)
Views: 395 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz