Кіно, немцы і Барысаў.
Барысаў у кіно дакументальным і мастацкім.
Аўтар: Сяржук Кабрусеў, ліпень 2021 г.
У пачатку ліпеня 1941 года Зводная дывізія палкоўніка Грышына і 1-я Маскоўская Пралетарская стралецкая дывізія РСЧА з баямі здалі Барысаў 18-й танкавай дывізіі Вермахта. У горад прыбылі гітлераўскія кінааператары, якія заснялі горад на кінастужку.
Дом на правым беразе Бярэзіны ў Барысаве злева ад маста летам 1941 года яшчэ не дабудавалі (дом мог быць дабудаваным, але пад час баеў мог быць пашкоджаны). У 2023-м гэты дом знеслі і паставілі на яго месца помнік савекім танкістам.
За спінамі гітлераўскіх афіцэраў барысаўскі завод Пралетарскі молат. Калісці там працавала ліцейка.
Мост праз Бярэзіну ў чэрвені 1941 года абаранялі бальшавіцкія танкі. Танк БТ-7 застаўся стаяць насупраць завода Пралетарскі молат. Машына патрапіла на здымкі і хроніку гітлераўцаў.
У 1966-м годзе на ўскрайку Барысава ў вайсковай частцы Печы пачаліся здымкі фільма "Шлях у Сатурн". Кіно распавядала пра школу Абвера, якая тут знаходзілася ў 1943 годзе.
У кінакамеру патрапілі кашары каля інжынернага поля. Пабудаваныя яны ў другой палове 30-х гадоў па тыпавому праэкту. У 70-х гадах быў пабудаваны 4 паверх, дах кашараў стаў пляскаты. Гэтыя будынкі захаваліся і выкарыстоўваюцца ва ўчэбным цэнтры па свайму прызначэнню.
Кадры з фільма Шлях у Сатурн.
Месца здымак.
У 1971 годзе ў пракат выйшаў фільм Бацька. Верагодна, яго здымалі ў Барысаве і ў кадры патрапілі рэшткі старога драўлянага маста. У 1963 годзе драўляны маст праз Бярэзіну быў яшчэ цэлы. Праз яго хадзіла мая матуля.
У 1978 годзе на экраны ад кінастудыі "Ленфільм" выйшло кіно "Выпадковыя пасажыры". Кіно здымалі ў Барысаве і ваколіцах. У кадры, што ніжэй, патрапілі крамы вакол рынка ў старым горадзе Барысава.
У 1981-м годзе ў вайсковай частцы Печы здымаўся двухсярыйны каляровы фільм "Палігон". Кіно распавядае пра ідэалагічна-вайсковую падрыхтоўку лейтэнантаў ў савецкім войску. Прысутнічае трохі бытавухі. Закранулі і гераічнае савецкае мінулае часоў Другой сусветнай вайны.
Ніжэй тактычнае поле.
На плёнку патрапілі вайсковыя кашары і тактычнае поле на Плісе, ад якога зараз амаль нічога не засталося. Палігон знаходзіўся каля пераправы праз рэчку. У 1981 годзе тут былі два маста, зараз ніводнага. Быў драўляны мост, пабудаваны прыкладна ў 2010-м годзе. У 2020-м праз мост нейкі рызыковы кіроўца вырашыў прагнаць лесавоз-мост не вытрымаў. Пасля вайскоўцы ўвогуле яго знеслі. Захавалася цагляная сценка на правым беразе ракі і рэшткі бятоннага арыенціра, які мы менавалі "Стоўн хэнж".
У 1984 годзе жаўнеры з вучэбкі ў Пячах здымаліся ў якасці статыстаў у фільме "Снайперы". Асноўныя здымкі адбываліся ў лясах. Таксама быў задзенічаны каменны будынак з калоннамі на рэчцы з статуямі піянераў і ратондай, месца знаходжання якога высветліць покуль не атрымалася.
Апошні раз барысаўскія Печы засвяціліся ў 2017-м пад час здымак прапанандыскага фільма "Не гульня". У якасці здымачнай пляцоўцы выкарыстоўвалася тактычнае поле, якое раней мы бачылі ў фільме "Палігон", ды іншая інфраструктура пячанскай вучэбкі.
|