Friday, 19.04.2024, 10:17
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Карнікі і партызаны. Партызанскі аддзел Дыбоўскага-Жэброўскага

Карнікі і партызаны. Партызанскі аддзел Дыбоўскага-Жэброўскага.

Аўтар Сяржук Кабрусеў, ліпень 2021.

Партызанскі аддзел Дыбоўскага (Зарэмба)-Жэброўскага  (Костка) быў сфармаваны ў другой палове красавіка 1863 года на магілёўшчыне ў сенніцкім павеце [4]. Складаўся з пяхоты, кавалерыі, артылерыі (адна невялікая гармата даўжынёй каля 445 мм). Колькасць партызанаў 300-400 чалавек.

Вышэй вытрымка з выдання 1913 года [1]. Хто такі Дыбоўскі ? Верагодна, вядомы навуковец-заолаг, які мог быць паўстанскім камісарам пры атрадзе.

Камандзірам сенніцкага партызанскага атрада, яго арганізатарам быў прызначаны былы паручык РІВ Жэброўскі, які ўзяў сабе мянушку Костка [2].

Партызанскі аддзел фармаваўся ў фальварку Сляпцы ў раёне сучасных вёсак Коласава, Літвякі на поўнач ад Талочына. У паход партызаны выправіліся 23 красавіка 1863 года. Атрад першапачаткова павінен быў аперыраваць на магілёўшчыне ў раёне Чарэя-Лукомаль на ўсход ад вазер. Але партызаны вырашылі перайсці ў барысаўскі павет, каб злучыцца з партызанскім атрадам, які фармаваўся ў маёнтку Валасовічы. Партызаны абышлі возера Сялява з поўдня, прайшлі праз Худава, Лісічына на заходнім беразе вазер і дайшлі да Валасовіч. Пазней да атрада Дыбоўскага-Жэброўскага далучыўся Антоні Алендзскі-камандзір партызанскага атрада, разбітага 26 красавіка ў лясах на поўдзень ад Талочына [2].

Для барацьбы з партызанамі з Бабруйскай крэпасці ў красавіку 1863 года да Ігумена быў накіраваны карны аддзел, які складаўся з двуротнага батальена часовага Крэменчугскага пяхотнана палка на чале з капітанам Журомскім. Адтуль батальён прыбыў у Барысаў, дзе стаў на кватэры [1].

У пачатку траўня батальён накіраваны на поўнач барысаўскага павета, дзе ў лясах каля Валасовіч сутыкнуўся з партызанамі Дыбоўскага-Жэброўскага. 4 траўня сярод лясоў і балот адбылося каля пяці перастрэлак паміж партызанамі і карнікамі [1]. Партызанам атрымалася адарвацца ад ганіцелей і сыйсці на поўдзень.

Органы кіраўніцтва паўстаннем прызначылі лясы ў раёне Ігумена адным з месцаў канцэнтрацыі партызанскіх аддзелаў мінскай губерніі. Верагодна, туды вырашыў прайсці з валасовіцкіх лясоў Жэброўскі.

Партызаны прайшлі праз маентак каля Халапенічаў [3]. 
5 траўня інсургенты зрабілі ўмацаваны лагер каля вескі Падбярэззя і накіравалі каманду для нарыхтоўкі ежы ў фальварак Канлохава (Кацюхова ?). 6 траўня фуражыры былі ў Шчаўрах [2]. 6 траўня партызаны (хутчэй за ўсё фуражыры) былі заўважаны на адлегласці 25 верст ад Барысава недалека ад вескі Ратуцічы. На такой адлегласці па прамой зараз знаходзіцца вёска Буцелеўшчына. Паўстанцы быццам бы рухаліся ў бок Халапенічаў [1]. 

На перахоп атрада Жэброўскагаа з вескі Барань ў бок Халапеніч раніцай 7 траўня выйшлі карнікі Журомскага. Каля сучасных Навасёлкаў карнікі звярнулі на подзень. Каля Падбярэззя ўзялі ў атачэнне ўмацаваны лагер партызанаў і знішчылі яго. Частка партызанаў, вайсковыя начальнікі пазбеглі палона, але праз некаторы час былі захопленыя вясковай міліцыяй.

Каля вёсцы Падберцы на берагу возера Сялява была таксама знішчана фуражная каманда паўстанцаў з абозам [2], якія, верагодна, не ведалі аб знішчэнні ўмацаванага лагера.

Чацьверты эпізод карнай расійскай аперацыі адбыўся ў фальварку Сялява, дзе быў цэнтр фармавання сенніцкага партызанскага атрада. Была знішчана, верагодна, партыя партызан, якія рыхтаваліся да адпраўкі ў атрад у Валасовічы [4].

Згодна з расійскім рапартам [1] асноўны бой адбыўся паміж вёскай Падбярэззя і лесам на пагорцы. Месца боя покуль дакладна не вызначана і на мясцовасці для ўшанавання памяці партызанаў не чым не пазнача. 

Пасля боя батальён часовага Краменчугскага палка адышоў  у Лагойск.

Аўтар паспрабаваў зрабіць рэканструкцыю маршрута карнага расійскага батальена з 4 па 7 траўня 1863 года. 

Дадатак.

Рапарт жандармскага штаб-афіцэра палкоўніка Рэйхарта ад 17 траўня 1863 года.

Вытрымка з рапарта за красавік 1863 года [1].

Рапарт камандзіра рэзервнага Краменчугскага палка ад 10 траўня 1863 года за #1403...Камандзір палка палкоўнік Дамброўскі [1].

Літаратура:
1.Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо- Западного края в 2-х частях. / Под общ. редакцией А.И. Миловидова. Ч. 1. – Вильно, 1913; Ч. 2. – Вильно, 1915.
2.Неделя беспорядков в Могилевской губернии в 1863 году // Русский вестник. – 1864. – т. 54.
3.Я всю жизнь стремился к свету : [в 2 кн.] / Адам Богданович. Кн. 1 : Мои воспоминания.-М.: Літаратура і мастацтва, 2012.
4.Анникевич К.Т. Сенненский уезд Могилевской губернии / К.Т. Анникевич.-Могилев: губернская типография, 1907.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (26.07.2021)
Views: 403 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz