Wednesday, 25.06.2025, 11:26
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Цэгла.

Цэгла.

Аўтар: Сяржук Кабрусеў.

На Барысаўшчыне да бальшавікоў было некалькі заводаў цэглы. Заводы будавалі недалека ад радовішч гліны. Побач з цагельнямі будавалі смалакурні, дзе выраблялі паліва для заводаў. Зараз ад заводаў нічога не засталося акрамя, зямлі, забруджанай ашчэпкамі цаглінак.

Печы і Цагельня. У Пячах цэглу абпальвалі ў Цагельні ляпілі. На правым беразе Плісы захаваўся глыбокі кар'ер, дзе капалі калісці гліну.

Малое Стахава. Завод калісці быў на ўскрайку вескі.

Злева ад дарогі на Светлы Гай у лесе быў завод. Недалека ад Студзенкі ў лесе рэшткі смалакурні.

Светлы Гай. Тут калісці быў вялікі цагляны завод. Настолькі вялікі, што меў сваю вузкакалейную чыгунку да Бярэзіны.

Цагельня каля вескі Касцюкі. Там побач у лесе гліну і капалі недалека ад могілак.

Дымкі. У канцы вуліцы калісці была смалакурня. Верагодна, недалека была і цагельня.

Былая веска Любасей на Зембіншчыне. Вескі даўно няма, але сляды завода прасочваюцца па вялікай колькасці чырвонага цаглянага смецця і шлака. Побач у лесе былы гліняны кар'ер заліты зараз вадой.

Заводаў было шмат, але я ніколі не бачыў старую цэглу з барысаўскімі клеймамі.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.07.2024)
Views: 84 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [107]
Section categories
Артыкулы [107]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2025 | Free website builderuCoz