Археалагічныя культуры Барысаўшчыны.
Аўтар Сяржук Кабрусеў, люты 2021.
Барысаўшчыну калісці насяляла даіндаеўрапейская культура паляўнічых і збіральнікаў, якая ўзнікла увыніку засялення тэрыторыі пасля сыхода ледавіка народам з Паўднёвай Сібіры. Ад “сібірыкоў” беларусы атрымалі каля 51% сваіх генаў (гаплагрупа R1a).
Таксама ў генах беларусаў вялікі адсотак займае гаплагрупа I2a (17,5%), гэта ў тры разы болей чым ў палякаў. Падобны адсотак ў генах славакаў, ўкраінцаў, балгараў, славенцаў. Гэтую гаплагрупа звязваюць з Старчава-крышскай культурай, якая стварылася на тэрыторыі Сербіі і Румыніі 7-5 тыс год да нашага часу. Прадстаўнікі гэтай культуры качэўнікаў і земляробаў занялі тэрыторыю Беларусі і змяшаліся з абарыгенамі.
Сярэднедняпроўскаяя культура, як частка Культуры шнуравой керамікі, якая ў сваю чаргу зьяўляецца часткай Культуры баявых сякер. Індаеўрапейская. Утварылася ў выніку міграцыі з тэрыторыі Украіны прадстаўнікоў індаеўрапейскай Ямнай культуры (гаплагрупа R1b) і змешвання іх з абарыгенамі (ад індаеўрапейцаў беларусы атрымалі 5,5% сваіх генаў, ў палякаў іх ў два разы болей). Існавала прыкладна з 3000 года да нч па 0 год нч.
Ад балтаў беларусы атрымалі 10 % вугра-фінскіх генаў (гаплагрупа N1a1), што амаль ў два разы болей чым ў палякаў. Трэба дадаць, што продкамі балтамоўных народаў калісці былі вугра-фінамоўная, перашэдшыя на балтскую мову.
Культура рыскавай керамікі. Існавала з пачатку нч прыкладна да 450 г нч.
Культура заходнебалцкіх доўгіх курганоў (крывічы) і Банцараўская балцкая культура (дрэговічы). 450-750 гады нч.
А што было далей ? Далей была эпоха скандынаўскага нашэсця і панавання скандынаўскіх дынастый (Рагвалодавічы, Рурыкавічы і тд.), хрысціянізацыя і славянізацыя насельніцтва папамі. Працягвалася эпоха да 14 ст.
Ад скандынаўскіх немцаў беларусы атрымалі 5,5% генаў (гаплагрупа І1), столькі раней атрымалі ад індаеўрапейцаў (R1b). Верагодна, частку нямецкіх скандынаўскіх генаў беларусы атрымалі яшчэ раней ад готаў (Вяльбарская культура, 1-4 ст нч). Па меркаванню некаторых даследчыкаў, ў выніку кантакта палескіх готаў і балтаў нарадзілася старажытная славянская мова і пражска-карчагская культура (5-6 ст нч). Калі ўтрыраваць, то першыя славянамоўныя-гэта былыя балтамоўныя, якія перайшлі на балцка-готскае койнэ.
Усі гэтыя археалагічныя і лінгвістычныя тэорыі з падручнікаў не вельмі надзейныя і вельмі мутныя. Зараз ідзе іх перагляд і ўдакладненне навукоўцамі. У бліжэйшы час ўбачым новыя адкрыцці. Але ўжо не навіна, што на генетычным узроўні беларусы маюць мала чаго агульнага з нашымі суседзямі.
|