Аўтар: Сяржук Кабрусёў
Новае стагоддзе павінна пачынацца з усяго новага. Так, напэўна, разважаў расейскі капітан Павел Шипов, які распрацаваў на мяжы 19 і 20 ст новы праект расейскага вайсковага строя. Капітан прапанаваў вярнуцца ў войсковым строі да ардынскіх традыцый, якія былі ў Расіі да Пятра Першага. Так жаўнеры і падафіцэры ў парадным строі павінны былі насіць азіацкія кафтаны, а на галаве шапку-чалму. У якасці цэшкі павінна была выкарыстоўвацца выява Святога Юрыя. На правы рукаў павен быў прышывацца чорны арол на жоўтым. Жаўнерам прапанавалася насіць доўгія патлы і бараду.
Шкада, што гэты праект не быў рэалізаваны.
|