Афіцэры і жаўнеры войска БНР на фотаздымках.
Аўтар: Сяржук Кабрусеў.
Такіх фотаздымкаў вельмі мала. Больш усяго захавалася фотаздымкаў беларускіх вайскоўцаў войска беларуска-жамойцкай Літвы.
Фотаздымкі калабарантаў на службе польскіх акупантаў пакінем без увагі.
1) У 1918 годзе войска БНР (штабы палкоў) пад ціскам нямецкіх акупантаў было аб'яднана з жамойцкім войскам.
Строй гэтага войска, як і само войска-прадукт сумеснай беларуска-летувіскай працы. Колер жоўта-зялены. Пятліцы чорныя. У штаб-афіцэраў пятліцы з каляровым кантам, альбо светлым галуном. У беларускіх пяхотных батальёнах канты на кіцелях жаўнераў і афіцэраў белыя, у кавалерыйскіх эскадронах канты чырвоныя. Цэшкі летувіскія-Пагоня на сонцы ў колерах летувіскага сцяга, на кіцелях дадаткова ўжываліся бела-чырвона-белыя стужкі.
Вясной 1919 года пад час сыхода немцаў беларускія атрады сканцэнтраваліся ў Гародні. Вайсковыя часткі беларусаў часткова былі знішчаныя пілсудчыкамі.
Пасля беларусы на фронце ваявалі з пілсудчыкамі і бальшавікамі.
На фота кавалерыя і пяхота беларускага гарнізона Гродна войска Рэспублікі Літва, вясна 1919 года.
![](/_pu/1/s69141317.jpg)
2) Восенню 1919 Рада БНР наняла на службу атрад расійскага генерала Станіслава Балаховіча, які знаходзіўся ў Эстоніі. Атрад зімой 1919-1920 гг ваяваў ад імя БНР за незалежнасць Эстоніі.
Жаўнеры і афіцэры Асобнага атрада БНР у Балтыі насілі мадыфікаваны строй былого расійскага імператарскага войска. На фуражках Адамава галава. Таксама павінна была ўжывацца на фуражках трохкутная б-ч-б цэшка, над ей Пагоня. Афіцэры насілі на каўнеры кіцеля і шынэлі трохкутныя каляровыя пятліцы з зорачкамі. У штаб-афіцэраў пятліцы падвойныя. На рукаво прышываўся белы крыж, які раней выкарыстоўваўся ў расійскім П-З войску.
Фота ніжэй зроблена, калі Балаховіч з сваім атрадам ваяваў пад сцягамі БНР. Афіцэры і жаўнеры на фронце.
У афіцэра другога злева на шынэлі пятліцы на трохкутнай аснове. Пятліцы падпаручыка.
![](/_pu/1/s92331572.jpg)
На фота ніжэй Кастусь Езавітаў з афіцэрамі Балаховіча, 1919 год. У афіцэраў трохкутныя пятліцы, сістэма колькасці зорачак паўтарала тую, што раней ужывалася ў атрадзе Балаховіча, калі ен знаходзіўся на службе ў эстонскага ўрада.
![](/_pu/1/s02226060.jpg)
3) На фота працаўнік дыпмісіі БНР у Фінляндыі капітан Корд. 1919 год. На наплечніках, хутчэй заўсе, гарматы.
![](/_pu/1/27739653.jpg)
4) На фота працаўнік дыпмісіі БНР у краінах Балтыі Кастусь Езавітаў. 1919 год. На фуражцы трохкутная б-ч-б цэшка.
![](/_pu/1/19667556.jpg)
![](/_pu/1/s81012248.jpg)
5) На фота супрацоўнік дыпмісіі БНР на Балканах і ў Турцыі палкоўнік Ермачэнка. Апрануты ў амерыканскі кіцель. На каўнеры вяночкі, на наплечніках тры зоркі. 1920 год.
![](/_pu/1/s17520916.jpg)
6) На фота начальнік штаба Слуцкай стралковай брыгады капітан Борык. Апрануты ў польскі кіцель мадэлі 1919 года без пятліц. На наплечніках тры зоркі. Адной паскі, як на наплечніках у польскіх капітанаў, няма. 1920 год.
![](/_pu/1/36957339.jpg)
|