Friday, 29.03.2024, 17:47
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Зброя паўстанцаў у 1863-м годзе
Зброя паўстанцаў у 1863-м годзе
Сяржук Кабрусёў

На фотаздымку ніжэй рэканструкцыя строя зуава смерці.Знаходзіцца манікен у Музеі Войска Польскага, што ў Варшаве. З нешматлікіх арыгінальных рэчаў, якія тут прадстаўлены, можна вылучыць рэвальвер. Гэты рэвальвер на 5 набояў зроблены ў Венскай майстэрні Міхаэля Аўэра. 

 
 
Строй зуава смерці. Варшава, рэканструкцыя.
 
 
Рэвальвер на 5 набояў майстэрні Міхаэля Аўэра, Вена, Аўстрыя. 60-я гады 19 ст. Даўжыня 325 мм, даўжыня рулі 164 мм, калібр 13,9 мм.
 
У зборах Музея Войска Польскага таксама ёсць цікавы швейцарскі рэвальвер на 6 набояў. Гэтая зброя раней прыналежыла Францыску Нуло, які ўзначальваў аддзел італьянскіх дабраахводцаў. Нуло загінуў у першай сутычцы з расейцамі, яго жаўнеры вярнуліся на радзіму. 

На рэвальверы надпіс "ад патрыётаў швейцарскіх". Зроблены ў Берне ў майстэрне Вагнера. 
 
 
Францыск Джузэпэ Нуло.  Камандзер Замежнага Легіёна ў войску паўстанцаў.
 
 
Рэвальвер на 6 набояў майстэрні Вагнера, Берн, Швейцарыя.  Даўжыня 330 мм, даўжыня рулі 175 мм, калібр 9 мм. Важыць 935 г.
 
Пруская ігольчатая зброя. Вядомы факты яе ўжывання інсургентамі. Дужа непрактычная, бо патрабуе спецыяльнага набоя, які ў палявых умовах зрабіць складана.
 
 
Ігольчаты прускі штуцар DREYSE, 15.43 мм, 1841. Даўжыня агульная 1420 мм, даўжыня рулі 910 мм. Вага 4,7 кг.
 
 
Штуцар DREYSE для стральцоў пешых, 15.43 мм, 1854. 
 
 
Кавалярыйскі штуцар (карабін) DREYSE, 15,43 мм, 1857. Даўжыня агульная 806 мм, даўжыня рулі 381 мм.
 
 
REVOLVER DREYSE, 9MM, 1855. Прускі ігольчаты рэвальвер на 6 набояў. Памеры: агульная даўжыня 273 мм, даўжыня рулі  101 мм. Вага  498 г.
 
 
REVOLVER DREYSE, 9.1 мм, 1850. Прускі рэвальвер на 6 набояў. Агульная даўжыня 275 мм, даўжыня рулі 89 мм. Вага 620 г.
 
У Польшы ў лістападзе 2014 года прадаваўся цікавы экзэмпляр ударнага карабіна, які мог выкарыстоўвацца паўстанцамі ў 1863 годзе. Магчыма, у якасці донара была выкарыстана нейкая паляўнічая стрэльба, бо аналагаў гэтаму абрэзу сярод армейскіх ударных штуцараў і стрэльбаў я не знайшоў. Калібр 13 мм, агульная даўжыня 680 мм, даўжыня рулі 385 мм.
 
 
 
 
Карабін паўстанца.
 
Стрэльба паўстанца, зробленая з фузеі. Даўжыня каля 1,2 м. На кульбе герб Рэспублікі трох народаў. З прыватнай калекцыі.
Наверша пікі касінера. З прыватнай калекцыі.
Дыктатар паўстання Людвіг Міраслаўскі вядомы не толькі як вайсковы тэарэтык, але як зброяр, які наладзіў для паўстанцаў вытворчасць карабіна ўласнай распрацоўкі. Карабін знаходзіцца зараз у зборах варшаўскага музея Польскага войска.
https://www.youtube.com/watch?v=TkPnE_9AaNs&feature=player_detailpage
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (12.02.2014)
Views: 881 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz