Thursday, 28.03.2024, 13:27
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Зброя касінераў у Паўстанні 1863-1864 гадоў

Зброя касінераў у Паўстанні 1863-1864 гадоў

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

 

У арганізацыі і абмундзіраванні войска літвінскіх і польскіх паўстанцаў у 1863 годзе прасочваецца ўплыў армій еўрапейскіх краін: Расіі, Аўстрыіі, Прусіі, Францыі.

Пяхота паўстанцаў падзялялася на лінейную і лёгкую. Аддзелы лёгкай пяхоты падзяляліся на роты стральцоў пешых і элітныя роты зуаваў. Касінерскія батальёны лінейная пяхоты паўстанцаў павінны былі складацца з 4-х рот касінераў узброеных пікамі і дзвух стралецкіх рот. На поле боя касінеры павінны былі выконваць функцыю штурмовых адзелаў, якія сваім ударам у пікі павінны былі рассеяць ланцугі расейцаў, якіх зрэдзілі сваёй трапнай стральбой літвінскія стральцы.

Для выраблення пік з кос паўстанскае войска карысталася дапаможнікам “Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны ...”, які быў выдадзены ў Варшаве ў 1830 годзе пад час другога паўстання. Каваль павінен быў выпраміць касу і зрабіць у хвасце дзве адтуліны. Да пікі з касы трэба зрабіць драўлянае дрэўца даўжынёй каля 4-х лакцёў (2188 мм) і таўшчынёй каля 2-х цаляў (каля 54 мм). Піка ўсталёўвалася ў паз на канцы дрэўца, прымацоўвалася да яго жалезным абручом і дзвума заклёпкамі. Пад абруч ставілася дзве жалезныя паласы для аховы дрэўца ад удараў палаша.

Добрая эрзац-піка атрымлівалася з цісака для сечкі. Пры гэтым каваль павінен быў перакаваць канец цісака, каб зрабіць з яго дзіду.

Таксама ў дапаможніку апісвалася, якія памеры павінна была мець статутная пяхотная піка. Так, у прыватнасці, даўжыня наверша пікі павінна быць 12 цаляў, дзе 7 цаляў даўжыня ляза. Шырыня ляза 2,5 цалі. Хвост наверша даўжынёй 1/2 лакця і да дрэўца прыбіты трыма цвікамі. З супрацьлеглага канца дрэўца прымацаваны да яго тыльнік даўжынёй і таўшчынёй як хвост ляза.

Такціка боя батальёна касінераў у полі апісвалася ў рэгламенце “Муштра касінераў” Людвіка Міраслаўскага, які быў надрукаваны ў Парыжы ў 1861 годзе. 

Для абароны ад кавалерыі ланцуг касінераў павінен быў уткнуць пікі перад сабой у зямлю. Атака здзяйснялася дзвума шэрагамі. Першы шэраг касінераў блакіраваў праціўніка, другі шэраг калоў ворага ў бруха. Таксама рэгламент прадугледжваў выкарыстанне касінерамі спецыяльных абарончых шчытоў і рагатывак-касак, якія павінны былі знізіць смяротнасць пікінёраў ад агня расейскіх стральцоў. Пасля паўстання Міраслаўскі ў Бельгіі і Францыі праводзіў выпрабаванні сваіх вынаходніцтваў у стралецкіх батальёнах, якія выявілі іх неэфектыўнасць.

Пікі літвінскіх касінераў. Малюнак з выдання “Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны ...”, 1830 год

Стралец пешы і касінер

Косы касінераў. Музей у Млаве. Фота аўтара

Касінеры і сапёр з шчытамі. Малюнак з рэгламента 1861 года

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (27.03.2014)
Views: 959 | Tags: 1863 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz