Friday, 22.06.2018, 00:34
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

З УСПАМIНАЎ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЦА.

Юрка ХАРЫТОНЧЫК.

3 УСПАМIНАЎ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЦА.

Нарадзiўся я у 1896 годзе каля мястэчка Грозава, Грозаўскае воласьцi, Слуцкага павету. Бацька мой меў зямельную гаспадарку. У школу пачаў хадзiць зь 10-цёх год, у 1905 годзе, i вучыўся з восенi да травеня, а улетку пасьвiў каровы.

Увосень 1908 году памёр мой бацька, i я змушаны быў пакiнуць вучэньне ды памагаць мацi й старэйшаму брату весьцi гаспадарку. У сакавiку 1914 году памерла мацi, брата неўзабаве маскалi забралi у войска, i я застаўся сам даглядаць гаспадарку i дзьвёх сясьцёр. Урэшце, у жнiвенi 1915 году забралi й мяне у войска у веку 19-ёх год. Гаспадарка без гаспадара за вайну зьнiшчылася, конi й каровы маскалi пабралi.

У царскай армii я прайшоу вучобную каманду i стаўся зводным камандзерам з рангам капраля.

У сьнежанi 1917 году, аднак, пасьля дэмабiлiзацыi на расейска-бальшавiцкiм фронце, я вярнууся дамоу (брата немцы забралi у палон), прывёзшы з сабой кулямёт, тры вiнтоукi, рэвальвэр, два цынкi гранатаў, пяць цынак патронаў i дзьве кулямётныя йстужкi.

У студзенi 1918 году прыйшлi немцы й прабылi да сьнежаня таго ж году. Сьледам за iмi, у студзенi 1919 году, прыйшлi бальшавiкi i у сакавiку абвесьцiлi мабiлiзацыю маладых год. Мабiлiзацыя была прызначаная на 19-га сакавiка, i мой год народжаньня падпадаў пад яе. Дзеля таго, што у мяне былi дзьве сястры (адна калека), якiмi трэба было апекавацца, я пастараўся атрымаць на паперы селавы прыгавор, у якiм гаварылася, што я адзiнокi, што няма каму працаваць на зямлi ды што няма каму апекавацца сестрамi. 3 гэтым прыгаворам я й зьявiўся у Слуцак на мабiлiзацыйны пункт. Падыйшоушы да камiсара Лебедзева, я паказаў яму прыгавор. Ён адказаў мне на гэта, што трэба йсьцi баранiць свабоду, бо йнакш прыйдуць белыя дзянiкiнцы. Я працiвiўся, аднак, i сказаў, што не пайду датулъ, пакуль ня будуць забiраць апошнiх гаспадароу з гаспадарак. Лебедзеў выхашу рэвальвер i загадаў чырвонаармейцам арыштаваць мяне, але поуная заля мабiлiзаваных не дапусьцiлi да гэтага, i я, скарыстаўшы з су-мятнi, уцёк у места на рынак, расказаўшы там аб чыненым гвалце.

На рынку было людна й шумна. Студэнт Лiхадзiеўскi (зь сяла Леткаўшчына) ускочыў на воз i пачаў заклiкаць: «Далоу камуну ! Няхай жыве вольная Беларусь ! Беце камунiстых,.вызваляйце свой народ !» Мабiлiзаваныя хапiлiся хто за што мог: за дугi, за аглоблi; некаторыя мелi зброю. Мiлiцыянтаў пабiлi й паабяззбройвалi (былi пазабiваныя й параненыя). I толькi тады бальшавiком удалося разагнаць натоуп навабранцаў, калi прыйшлi два панцырныя аўтамабiлi. Шукалi Лiхадзiеўскага й мяне, але нас ужо там ня было. Пасьля гэтага выпадку у Слуцку па сёлах пачалi езьдзiць карныя аддзелы для змаганьня з «дэзэртырамi i контррэвалюцыянэрамi».

Тымчасам у кажнай воласьцi пачалося мясцовае вышкаленьне маладых для змаганьня з бальшавiкамi. У нашай Грозаўскай воласьцi вышкаленьнем гэтым кiраваў ахвiцэр Павал Цiмошак зь сяла Аксамiты. Школiць маладых ён прызначыў капраля Ляхчынскага зь сяла Гарнастаева. Зь Цiмошкам меў сувязь i я: ён даваў заданьнi абяскоджваць з групай хлапцоу-аднавяскоуцаў мясцовыя камунiстычныя самаўрады. Мы абодва належалi да тайнае арганiзацыi «Зялёных», якая й кiравала вышкаленьнем рэкрутаў ды нападамi на бальшавiцкiя аддзелы.

У чэрвенi 1919 году бальшавiкi парассылалi па нашых ваколiцах карныя аддзелы. Злавiўшы двух дэзэртыраў зь сяла Папоуцы, яны даведалiся пра мяне, прыгразiўшы, што зловяць мяне i расстраляюць. Пра усе гэта я даведаўся i аднае ночы зь 15 хлапцамi зрабiў пры тракце засаду. У часе сутычкi чырвоны камандзер быў забiты, а чырвонаармейцаў мы абяззброiлi. <...>

Пасьля гэтага у нашае сяло прыязджаў бальшавiцкi конны аддзел, але мы з хлапцамi (якiя адначаша мусiлi працаваць на гаспадарках) пасьпелi уцячы у бярэзьнiк, адкуль жытам падыйшлi да тракту i каля лесу зноу зрабiлi засаду. Пасьля сутычкi бальшавiкi не далiчылiся у сябе двух коньнiкаў.

Калi я вярнууся у сяло, даведаўся, што карнiкi хацелi забраць з мае гаспадаркi карову i сьвiньню, але сестры пачалi плакаць, i людзi за ix заступiлiся таксама, кажучы чырвонаармейцам, што калi я вшаваты, дык хай мяне i ловяць. Iхны камандзер сказаў, каб я сам зьявiўся да ix, бо iнакш яны йзноу прыедуць i тады ужо забяруцъ усе. Пагрозе гэтай не давялося, аднак, адбыцца, бо у канцы лiпеня зьявiлiся Палякi. Затое бальшавiкам удалося злавiць Цiмошыка, якi ад ix больш i не вярнууся.

Аддзелы «бацькi» [Булак-]Балаховiча й галоуны штаб знаходзiлiся на Палесьсi, недалёка ад Давiд-Гарадка, а ягоная арганiзацыя у 1919 г. была дзейная па ycix паветах, i тыя, хто не хацеў iсьцi у чырвоную армiю, належалi да гэтае арганiзацыi.

Генэрал Балаховiч меў вялiкую армiю, што, як i украiнская армiя Сымона Пятлюры, змагалася з бальшавiкамi. Калi пятлюраўцаў бальшавiкi былi прыцiснулi, Балаховiч дазволiў iм быць на сваей палескай тэрыторыi. Калi ж, аднак, пачалi здарацца частыя выпадкi дзiкога захоуваньня пятлюраўцаў (гвалты, рабункi), гэнэрал Балаховiч загадаў Пятлюру вывесьцi свае аддзелы назад на Украшу, дзе яны пасьля й былi разьбiтыя бальшавiкамi. Пазьней Балаховiч iз сваiмi аддзеламi перайшоу у Белавескую путчу i пратрымаўся там да 1920 году.

У травенi 1920 г. бальшавiкi павялi наступ на палякоу i дайшлi аж да Вiслы. Гэнэрал Балаховiч гэтым часам быў ужо у Белавескай пушчы, прыняушы да сябе рэшткi разьбiтае польскае apмii. Выйшаўшы з пушчы, Балаховiч з тылу павёу атаку на бальшавiкоу, якiя у вытку гэтага апынулiся адрэзаныя ад тылавой армii. Над Бутам адбылiся жорсткiя бai, i пасьля людзi гаварылi, якой чырвонай была вада у Бугу. Апынуушыся у цяжкiм стане, бальшавiкi дагаварылiся з палякамi на пepaмip'e, i польская армiя стала па рацэ Пцiчы. Бальшавiкам гэным часам сiлы патрэбныя былi для змаганьня зь Дзянiкiнам, якога неўзабаве iм удалося разьбiць.

Дзесьцi у палавiне кастрычнiка 1920 г. бальшавiкi заявiлi палякам, што польская армiя заняла вялiкую частку беларускае тэрыторыi на усход ад ракi Шчары бязь нiякага бою. Яны пачалi дамагацца, каб палякi адыйшлi назад за раку Шчару. Пачалiся спрэчкi.

Тымчасам палякi заявiлi прадстаўнiкам беларускiх арганiзацыяу, што яны згодныя, каб тэрыторыю на усход ад ракi Шчары занялi беларускiя вайсковыя аддзелы. Палякi навет паабяцалi Беларусам памагчы баранiць Беларускую Народную Рэспублiку i адагнаць бальшавiкоу за раку Бярэзiну. Прапанова гэтая падтрымлiвала беларускiя надзеi на адваёву БНР. Пачалося iнтэнсыўнае фармаваньне беларускiх вайсковых аддзелаў.

У Слуцку адразу ж сфармаваўся паўтысячны аддзел мiлiцыi Стварылася таксама Слуцкая Рада. Беларускiя ахвiцэры праводзiлi вэрбаваньне па воласьцях.

Тымчасам вярнууся зь нямецкага палону мой брат. Да нас у Грозава прыехаў таксама прапаршчык Петра Бабарэка, зь сяла Старыцы, што 9 кiлямэтраў ад Грозава. Ён абвесьцiў мабiлiзацыю i разьвеяу мабiлiзацыйныя афiшы. Да яго далучылiся й мы з братам. Мабiлiзацыйны век быў ад 20 да 40 год. За кароткi час мы сфармавалi аддзел зь пяцьсот чалавек.

У Рызе гэтым часам ангельская й францускiя арбiтры польска-савецкага канфлiкту разглядалi на карце спрэчную тэрыторыю памiж Шчарай i Пцiчам i пастанавiлi, што польска-савецкая мяжа будзе праходзiць па рацэ Лаш.

Пагадзiўшыся на гэткае разьвязаньне пытаньня й ведаючы, што на усей спрэчнай тэрыторыi фармуецца беларускае войска, бальшавiкi кiнулiся займаць тэрыторыю ад Пцiчы да Ланi, каб ня даць Беларусам магчымасьцi умацавацца.

Мы атрымалi загад рухацца у Семежава на фармаваньне. Раненька 10 кастрычнiка 1920 году мы выйшлi з Грозава, вязучы з сабою усе, што нам магло прыдацца у паходзе i баёх. Начавалi у Цiмкавiчах. Па дарозе да нас далучыўся аддзел сiлаю 150 стральцоу з Грэскае воласьцi пад камандай ахвiцэра старое армii Мiколы Вяткi зь сяла Праходы.

Пра беларуска-кiтайскае сяброуства. Працяг.

11 кастрычнiка усе разам, 650 чалавек, мы увайшлi у Семежава й выстраiлiся iзь сьцягамi на невялiкiм рынку, адсьпяваўшы беларускую марсэльезу «Адвеку мы спалi». Пасьля гэтага нас прывiталi й разьмясьцiлi па хатах. Назаўтра быў сход: выбiралi камандзераў. Па-мятаюцца некаторыя прозьвiшчы: камандзерам Слуцкага палка стайся капiтан Анцыповiч, камандзерам Грозаўскага палка—капiтан Семянюк, камандзерам 4-га батальёну Слуцкага палка—Гаўрыловiч, 1-га батальёну Грозаўскага палка—капiтан Самусевiч, 2-га батальёну Грозаўскага палка—штабс-капiтан Мяцеля зь сяла Малая Млынка Цараўскае воласьцi. Кавалерыйскiмi аддзеламi кiраваў паручнiк Кернажыцкi. Хто кiраваў артылерыяй, ня памятаю.

Перад наступам чырвонаармейцам былi кiнутыя лятучкi з заклiкам пераходзiць да нас. Гэтым часам выявiтся таксама, што палкоунiк Чайка, што быў з намi, выслаў бальшаваком пакет i aпicay усю нашую сiлу й род зброi. Нашыя патрулi злавiлi Чайкавага пасланца й прывялi у Семежава да камандзера брыгады. Чайку арыштавалi й пасадзiлi у вадной пустой хаце, адкуль ён, аднак, уцёк, прадраўшы страху.

Ранiцой 27 лiстапада, маючы Слуцкi полк на правым флянгу, а Грозаўскi на левым, мы пайшлi у наступ. Да Слуцку дайшлi без вялiкiх сутычак, але у Слуцку адбыўся жорсткi бой, i бальшавiцкi батальён быў разьбiты. Гэтым часам да нас пачалi пераходзiць чырвонаармейцы. Мы дайшлi да Урэчча, дзе йзноу быў вялiкi бой. За дзьве гадзiны Урэчча было таксама у нашых руках, i мы пайшлi далей, правы флянг на Пагост i Старобiн, а Грозаўскi полк на левым флянгу заняу Покрашава i Вераб'ёва. Тут нас сустрэла, аднак, новая сiла працiўнiка—лiчныя аддзелы ахвотнiкаў i кiтайцаў,—цэлая дывiзiя супраць нашае аднае брыгады. Пасьля падыйшла яшчэ адна бальшавiцкая дывiзiя, i мы, адбiваючыся, пачалi плянавае адступленьне. У Слуцку i Грозаве былi жорсткiя баi. Было шмат забiтых з абодвух бакоу. Сваiх раненых, дзе можна было, мы адпраўлялi у Нясьвiж i Клецак у шпiталi. Ля Раманава й Капыля йзноу былi баi. Цяжка было супрацьстаяць напору масы кiтайцаў, i мы адыйшлi далей на захад да лiннii Вызна—Васiльчыцы —Кажушкi—Лядна—Чарнагубава—двор Савiчы. Бальшавiкi намагалiся акружыць нас, але мы загiналi флянгi й унiклi акружэньня. Тут адбылiся апошнiя баi. Грозаўскi полк лiнiяй агню прыкрываў пераход рэшты войска на польскi бок, а пасьля перайшоу туды й сам. Зброю давялося скласьцi. Грозаўскi полк затрымаўся у Нясьвiжы, Клецку i маёнтку Яновiчы пад Клецкам; Слуцкi полк—у Сiняуцы, Ганцавiчах i Лунiнцы.

Нас разьмясьцiлi па сёлах: Бабаевiчы, Кухчыцы, Дунайчыцы, Гарбуноушчына, Сякерычы, Блячын (Малы й Вялiкi), Нясьвiж (Новае Места), Пахабаўшчына й Карцэвiчы. Жылi па хатах—хто з чаго, галоуна памагалi па гаспадарках. У сакавiку 1921 г. ycix нас, паўстанцаў, узяу пад сваю алеку генэрал Булак-Балаховiч. Быў сфармаваны цэлы батальён. Дзьве роты стаялi у Новым Месьце у Нясьвiжы, а дзьве у Пахабаўшчыне i Карцэвiчах. Мы лiчылiся як работнiцкiя дружыны, атрымвалi жаўнерскi паёк. Камандзеры Гаўрыловiч, Самусевiч i Maцеля набiралi ахвотшкаў i хадзiлi партызанiць на савецкi бок. Kaпiтан Гаўрыловiч меў аддзел 150 стральцоу, капiтан Самусевiч—100. Нашы партызанскiя аддзелы дзеiлi ля мястэчка Магiльнага, ля Капыля, Пясочнага, ля маёнткаў Рым, Квяцяны й iншых. Мэтай нашых паходаў было змагацца з бальшавiцкiмi камiсарамi, актывiстымi й бальшавiцкай мiлiцыяй. Вельмi шмат памагалi нам мясцовыя сяляне.

У сувязi з гэтымi паходамi савецкi мiнiстар замежных справаў Чычэрын выслаў польскаму ураду войструю ноту пратэсту, вiнавацячы Польшчу у парушэньнi правiлаў добрасуседскiх дачыненьняу ды у падтрымваньнi й узбройваньнi бандаў (так звалi нас бальшавiкi), што ходзяць па савецкай тэрыторыi й руйнуюць мясцовую савецкую уладу. Пра напады на мясцовых камунiстых шмат пiсалася тады у бальшавiцкiм друку. Савецкi урад прыгразiў Польшчы вайною у выпадку, калi яна ня спынiць свайго падтрымлiваньня антысавецкiх партызанаў.

Савецкi пратэст дасягнуу свае мэты, тым больш што тады ужо па цэлай Заходняй Беларусi пачало актывiзавацца беларускае нацыянальнае жыцьцё, на што палякi глядзелi няпрыхiльным вокам. Мы даведалiся праз сваiх камандзераў, што палякi зьбiраюцца паарыштоуваць нас i выдаць назад бальшавiком. Зь Вiльнi у Нясьвiж прыяжджалi доктар Паўлюкевiч i Жаўрыд з захадамi, каб не дапусьцщь да выданы нас, але, вiдавочна. нiчога у палякоу не дамаглiся. Пасьля гэтага прыяжджаў з Лунiнца палкоунiк Дзяркач. У Нясьвiжы на Броварскай вулiцы Новага Места, у штабе Грозаўскага палка, ён заявiў, што сфармаваў аддзел з тысячы чалавек пад назовам «Зялёны Дуб». Шмат хто з грозаўцаў далучыўся да партызанаў палкоунiка Дзеркача, i, узброiўшыся, яны перайшлi на савецкую тэрыторыю ды умацавалiся у Грэскай пушчы за Вераб'ёвам, каля дваццацёх кiлямэтраў ад Слуцка.

Адначасна у Польшчы пачалiся арышты удзельнiкаў Слуцкага паўстаньня пад прыкрыўкай змаганьня з камунiстычнымi уплывамi—ведамая тактыка палякоу у дачыненьнi да беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

Ю.Х.
Бацькаўшчына. I960. 27 лiстапада.
Cлуцкi збройны чын 1920 г. у дакумэнтах i успамiнах.–Мiнск: Медысонт, 2006.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (20.03.2018)
Views: 34 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz