Friday, 19.04.2024, 06:02
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Ветэраны паўстання 1863 года ў Польшы ў 20-30 гг 20 ст.

Ветэраны паўстання 1863 года ў Польшы ў 20-30 гг 20 ст.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

У 1918 годзе ў Польскай Рэспубліцы жыло каля 3,5 тысяч ветэранаў паўстання 1863 года.

Ян Саванчук. Ветэран паўстання 1863 года. Фотаздымак 1933 года.

Франц Маскевіч. Ветэран паўстання 1863 года. Фотаздымак 1933 года.

Юзаф Рачка. Ветэран паўстання 1863 года.

У 1919 годзе польскія ўлады прызначылі персанальныя пенсіі і льготы ветэранам паўстання. Кожны з іх атрымаў ганаровую афіцэрскую ступень падпаручніка ці паручніка. Для старых быў распрацаваны спецыальны парадны строй: дзвубортны сюртук з наплечнікамі (на наплечніках надпіс 1863), рагатыўка з арлом (на тарку арла надпіс 1863).

Строй ветэрана паўстання 1863 года. Музей Польскага войска, Варшава.

Рагатыўка ветэрана паўстання.

Цэшка ветэрана.

У час святкавання чарговай гадавіны паўстання, ды пад час іншых святаў, для старых ладзілі вечарыны, яны былі ганаровымі гасцямі на розных мерапрыемствах, выступалі па радыё з прамовамі. У 1933 годзе засталося ўсяго 365 ветэранаў. У гэты юбілейны год, калі адзначалася 70 год паўстання 1863 года, ветэраны атрымалі юбілейныя мядалі ў выглядзе чорнага крыжа з гербам Рэспублікі Трох Народаў. Таксама старых узнагародзілі Крыжам Незалежнасці.

Ці атрымалі такую пашану беларускія ветэраны 1863 года з акупаваных Польшай заходніх тэрыторый БНР, не вядома.
 Напэўна, не...

Мядаль ветэрана паўстання 1863 года.

Крыж незалежнасці 1 ступені.

Барысаў, 2013 год.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (14.03.2015)
Views: 857 | Tags: 1831, 1863, 1794 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz