Friday, 29.03.2024, 04:23
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Вайсковыя аддзелы, у якіх служыў і якія ўзначальваў Станіслаў Булак-Балаховіч.

Вайсковыя аддзелы, у якіх служыў і якія ўзначальваў Станіслаў Булак-Балаховіч. 

Склаў Сяржук Кабрусёў, Барысаў, чэрвень 2017 года. 

1. З верасня 1914 года ў 2-м лейб-уланскім Курляндскім палку 2-й кавалерыйскай дывізіі Расійскага Імератарскага Войска (РІВ). Дабраахводзец. Ваюе з немцамі ў ваколіцах Рыгі. З ліпеня 1915 года карнэт.

1916 год. На службе ў імператара Міколы Крывавага.

2. Верасень 1915 года. Карнэт С.Б.-Балаховіч камандуе Асобым эскадронам 2-й кавдывізіі РІВ.

3. З лістапада 1915 года карнэт С.Б.-Балаховіч камандуе 2-м эскадронам у Атрадзе Асобай важнасці Глаўкома Паўночнага фронта пад камандаваннем Л.Н.Пуніна (ААВП). Атрад зводны, складаўся з вершнікаў з розных палкоў, выкарыстоўваўся для дыверсійнай і выведкавай дзейнасці ў нямецкіх тылах. Летам 1917 года С.Б.-Балаховіч прызначаны дапаможнікам Іларыёна Стаўскага-часовага камандзіра  Коннага атрада асобай важнасці імя атамана Пуніна (КААВП) Расійскага войска (так ААВП пачаў менавацца з 25 сакавіка 1917 года). Узначальваў карны атрад, які ўдзельнічаў у падаўленні бунта ў 135-й дывізіі.

У Конным атрадзе асобай важнасці імя атамана Пуніна. 1916-1917 гг.

4. У верасні 1917 года С.Б.-Балаховіч Жаўнерскім камітэтам выбраны камандзірам Коннага атрада асобай важнасці імя Пуніна. З 7 лістапада 1917 года штабс-ротмістр. Ваяваў з немцамі ў ваколіцах Раскопля на Чудскам возеры. 5 сакавіка 1918 года цяжка паранены, з’ехаў на лячэнне ў Петраград. У Красавіку 1918 года КААВП увайшоў у склад Гдоўскага атрада памежнай варты РСФСР. 25 траўня 1918 года КААВП уваходзіць у 6-ты Гдоўскі полк Лужскай дывізіі РСФСР. 

5. Летам 1918 года Станіслаў Балаховіч займаецца фармаваннем Асобнага коннага дывізіёна войска РСФСР, у склад якога 18 чэрвеня 1918 года ўвайшоў КААВП. Штаб дывізіёна знаходзіцца ў Луге і Стругах-Белых. 28 жніўня 1918 года Асобны конны дывізіён пераназваны ў Кавалерыйскі полк 3-й Петраградскай дывізіі. 6 верасня 1918 года Кавалерыйскі полк пераназваны ў 3-ці Петраградскі кавалерыйскі полк 3-й Петраградскай дывізіі РСФСР. Камісар палка Леў Рабіновіч. Таксама кампалка С.Б.-Балаховіч з’яўляецца чальцом ваеннай калегіі па Луге і Лужскаму павету. Полк складаецца з трох эскадронаў, кулямётнай каманды (камандзір Мураўёў), сапёрнага з’вяза, артылерыйскага з’вяза (кам. Смірноў). Першы эскадрон узначаліў В.Стуканцаў, 2-гі П.Асакаў (былы Польскі легіён). На чале палка С.Б.-Балаховіч праводзіў рэквізіі ў мясцовых вёсках, у прыватнасці, забіраў былую вайсковую маёмасць (коней), здзяйсняў публічныя пакаранні. Так у баях з узброенымі сялянамі, якія выступілі супраць рэквізій, быў забіты камандзір 1-га эскадрона Стуканцаў. 

6. З 8 лістпада 1918 года нясе службу ў Паўночным Корпусе генерала Вандама Нямецкага войска. Ротмістр. Ваюе з войскамі РСФСР у ваколіцах Пскова. У снежні 1918 года Паўночны Корпус пакінуў Пскоў і з баямі адышоў у Эстонію.

7. Снежань 1918 года. Асобны Корпус Паўночнага войска Расійскай Рэспублікі ў Эстоніі. 15 траўня 1919 года Група Балаховіча захапіла Гдоў. 25 траўня эстонскія палкі захапілі Пскоў.

Красавік 1919 года. У Эстоніі.


8. Чэрвень 1919 года. Паўночнае войска Расійскай Рэспублікі. Конны імя Булак-Балаховіча полк (Сялянскі і партызанскі атрад атамана Булак-Балаховіча). Палкоўнік С.Б.-Балаховіч прызначаны камандуючым войскамі Пскоўска-Гдоўскага раёна. Адэпты былой улады ў Пскове публічна павешаны балахоўцамі.

У Пскове разам з эстонцамі. Чэрвень 1919 года.

9. Ліпень 1919 года. Паўночна-заходняе войска Расійскай Рэспублікі. Палкоўнік С.Б.-Балаховіч камандуе дывізіяй пры наступленні на Порхаў. Потым корпусам. Генерал-маёр. Атрымаўшы паразу ад бальшавікоў, у канцы жніўня адышоў у Пскоў. Чорнасоценцы Юдзеніча арыштоўваюць Балаховіча быццам бы “за беззаконныя дзеянні сваіх падначальных у адносінах да мірнага насельніцтва”. Балаховіч бяжыць з-пад хатняга арышту ў Эстонію з асабістай сотняй. 

10. Лістапад 1919 года. Асобны Батальён Дабраахвотнага Народнага Атрада ў Эстоніі. Войска Эстоніі.

У войску Эстоніі. Восень 1919 года.

11. Лістапад 1919 года. Асобны Атрад БНР у Балтыі. Войска БНР. Штаб у м. Марыенбург, Латвія. Атрад выюе каля Ізборска. 

12. Сакавік 1920 года. Група Балаховіча ў войску Польшы, складалася з Сямёнаўскага, Партызанскага, Пскоўскага, Астроўскага, Вазнясенскага палкоў. Група ваявала з ліпеня па кастрычнік 1920 года ў Паўночнай Украіне, узяла штурмам Пінск.

На службе ў Пілсудскага. Вясна-восень 1920 года.

13. Лістапад 1920 года. Генерал-лейтэнант Станіслаў Б.-Балаховіч камандуе Расійскім Народным Дабраахвотным Войскам, якое складаецца з дзвух пяхотных, адной кавалярыйскай дывізій і іншых дробных атрадаў. Каля 11 тысяч жаўнераў і афіцэраў. 5 лістапада пачынаецца паход на Мазыр. 

14. 14 лістапада 1920 года стварыў і ўзначаліў у Мазыры Беларускае народнае войска. Урад БНР прысвоіў генералу тытул Начальніка Беларускай Дзяржавы. Войска складалася з Мінскай дывізіі, у якую ўваходзілі Мінскі, Смаленскі, Віцебскі і Магілёўскі палкі. Войска сфармавана з мясцовых сялянаў і беларускіх жаўнераў РНДВ. 

15. 1921 год. Генерал Польскага войска ў адстаўцы. Займаўся падрыхтоўкай у Белавежскай пушчы дыверсантаў для перакідвання ў бальшавіцкі тыл. У 1926-м годзе прымаў удзел у дзяржперавароце Пілсудскага. 

Балаховіч у мундзіры ветэрана расейскага войска.

16. 1934 год. Вайсковы дарадца Франка пры польскай вайсковай місіі ў Іспаніі. 

17. 1938 год. У Чэскім-Цешыне ў Чэхаславаччыне займаўся дыверсійнай дзейнасцю на карысць Варшавы.

У мундзіры польскага генерала.


18. Верасень 1939 года. Камандзір 4-й групы абароны Варшавы, група з кавалерыі і пяхоты. Складалася з расійскіх эмігрантаў і палякаў. Ваявала ў верасні 1939 года пад Вільянава і ў Варшаве. 

19. 10 траўня 1940 года ў Варшаве пад час аблавы Станіслаў Булак-Балаховіч забіты гітлераўцамі

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (18.06.2017)
Views: 1301 | Tags: БНР | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz