Tuesday, 23.10.2018, 02:57
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Ваенізаваная пажарная служба МУС Рэспублікі Беларусь ў 90-х гадах 20 ст.

Ваенізаваная пажарная служба МУС Рэспублікі Беларусь ў 90-х гадах 20 ст.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

Ваенізаваная пажарная служба МУС Рэспублікі Беларусь (ВПС) была створана пастановай Савета Міністраў Беларусі №292 ад 6 траўня 1993 года. У склад ВПС увайшлі Пажарная ахова МУС РБ: прафесійная пажарная ахова гарадоў, гарадскіх пасёлкаў, аб’ектаў народнай гаспадаркі.

1994 г. Ганцэвічы.

Нягледзячы на прыналежнасць да МУС, супрацоўнікам ВПС была загадана насіць, як у часы СССР супрацоўнікам Пажарнай аховы, штодзённы і палявы строй МА РБ. Таксама выкарыстоўваўся цёмна-зялёны летні штодзённы аблягчонны камплект МУС РБ, летні палявы камуфляж АМАПа МУС РБ, але найчасцей ў ВПС у 90-х гадах ужываўся строй былога савецкага войска.

1995 г. Ганцэвічы.

Фактаў ужывання беларускіх цэшак МА (валошка з Пагоняй) мне знайсці не атрымалася. Афіцэры і шараговыя супрацоўнікі насілі савецкія цэшкі МА, савецкія чорныя пятліцы з агульнавайсковымі пятлічнымі знакамі (зорка ў вянку) ці пятлічныя знакі МУС РБ мадэлі 1992 года.


Пасля травенскага рэферэндума 1995 года з кіцелей пачалі выдаляць гузікі з Пагоняй і замест іх прышываць белыя гузікі з пянтаклям (уведзены ў траўні 1996 года). Шараговыя, сяржанты, прапаршчыкі на службовых кіцелях пачынаюць ужываць чорныя наплечнікі з белымі зоркамі і пятлічнымі знакамі МУС РБ. У афіцэраў вялікія наплечнікі МУС мадэлі 1994/96 гг.

1996 г. Ганцэвічы.

Сяржант Ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. Другая палова 90-х.
Апрануты ў кіцель МА мадэлі 1993 года. Да кіцеля прышыты белыя гузікі МУС з пянтаклям мадэлі 1996 года. На наплечніках пятлічныя знакі МУС мадэлі 1996 года ці агульнавайсковыя знакі МА (валошка з колам) мадэлі 1993 года (дакладна не вядома). Наплечнікі чорныя.

Прапаршчык Ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. Другая палова 90-х.
Апрануты ў кіцель МА мадэлі 1993 года. Да кіцеля прышыты белыя гузікі МУС з пянтаклям мадэлі 1996 года. Наплечнікі чорныя. На каўнеры пятлічныя знакі МУС мадэлі 1992 г.

У 1996-м годзе супрацоўнікі ВПС атрымліваюць цэшкі з пянтаклям, зялёна-жоўты камуфляж Унутраных войскаў МУС РБ “кавун”.

1997 г. Ганцэвічы.

З 1996 года ВПС пачынае атрымліваць службовыя кіцелі МА мадэлі 1996/97 года, уведзена нашыўка ВПС на левую руку. На правую руку прышываецца чорная нашыўка МУС.

Нашыўка ВПС на левую руку.

Нашыўка МУС на правую руку.

1999 г. Ганцэвічы.


19 студзеня 1999 года ВПС увайшла ў склад Міністэрства па надзвычайным здарэнням. Быў уведзены новы арыгінальны строй і новыя знакі рознасці.

Знакі ВПС ў 1993-1999 гадах:

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (04.01.2017)
Views: 402 | Tags: рб | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [85]
Section categories
Артыкулы [85]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 10
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz