Saturday, 22.09.2018, 03:26
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Строй працаўнікоў беларускай мытні ў першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Строй працаўнікоў беларускай мытні ў першай палове 90-х гадоў 20 ст.


Аўтар: Сяржук Кабрусёў



20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову “О таможенной службе Республики Беларусь” і стварыў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, які падпарадкаваў сабе мытныя ўстановы былога СССР на тэрыторыі Беларусі. На травень 1993 года ў Беларусі было 20 мытняў.


Пастановай Савета Міністраў ад 10 ліпеня 1992 года “Об обеспечении работников таможенной службы республики форменной и специальной одеждой и обувью” ў ДМК уводзіўся свой строй. Але працаўнікі беларускай мытні першыя гады існавання ДМК працягвалі насіць строй мытнікаў былога СССР.

Строй беларускіх службоўцаў ДМК мадэлі 1992 года меў наступны выгляд:

Строй парадны летні і штодзённы.



Кіцель шэра-блакітны, гузікі жоўтыя. На гузіках выява Пагоні.

Пятлічныя знакі жоўтыя–Пагоня на тарчы ў дубовым вянку. У саветніка на каўнеры жоўтыя накладкі, у дзяржсаветніка на каўнеры хафтаваныя “золатам” галінкі.

Наплечнікі шэрыя з жоўтымі малымі (у інспектараў) і вялікімі (у саветнікаў) пяцікутнымі зоркамі з праменчыкамі (савецкай мытні). Верх наплечніка скошаны, наплечнікі прышыўныя. У інспектара Першага ранга–3 маленькія зорачкі, у інспектара Другога ранга–2 зоркі, у інспектара Трэцяга ранга–1 зорка. У інспектараў на наплечніках адна зялёная паска ўздоўж, у саветнікаў–дзве. На наплечніках дзяржсаветнікаў зоркі хафтаваныя. У кантралёраў наплечнікі без пасак уздоўж. У кантралёра Першага ранга 3 паскі-накладкі ўпоперак, у кантралёра Трэцяга ранга 1 паска-накладка ўпоперак.


На левае рукаво кіцеля прышыты тарчык мытніка.



Фуражка шэра-блакітная, канты зялёныя, аколыш зялёны, цэшка–Пагоня ў дубовым вянку.



У жанчын фуражырка шэра-блакітная з зялёнымі кантамі, цэшка без вянка.

Кашуля белая, гальштук цёмна-сіні. Да строя штодзённага кашуля блакітная.


Пры ўжыванні кашулі без кіцеля носяцца наплечнікі шэрыя з трапецэвідным верхам і гузікам.

Строй спецыальны летні.



Касцюм летні блакітны, нагавіцы блакітныя. На грудзі нашыўка мытніка. Гузікі блакітныя з выявай Пагоні. Кепі блакітны з чорным матузком, гузікі блакітныя. Замест кепі таксама ўжываўся блакітны бярэт.

Строй зімовы штодзённы.

Шапка чорная, цэшка з вянком. Паўпаліто.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (24.09.2016)
Views: 978 | Tags: рб | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [85]
Section categories
Артыкулы [85]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 10
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz