Friday, 29.03.2024, 15:22
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Строй пяхоты і кавалерыі паўстанскага войска (праэкт 1861 года).

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

 

Строй пяхоты і кавалерыі паўстанскага войска (праэкт 1861 года).

 

У 1861-м годзе будучы дыктатар паўстання Людвіг Міраслаўскі выдаў рэгламенты для паўстанскага войска. Рэгламенты апісвалі арганізацыю пяхоты (стральцы, касінеры), артылерыі, кавалерыі, абоза.

Паводле гэтых статутаў батальён пяхоты павінен быў складацца з 4-х рот лінейнай (стральцоў ці пікенёраў) і 1 ці 2-х рот лёгкай пяхоты (стральцоў пешых). Пяхотная рота павінна складацца з 150 камбатантаў уключая афіцэраў і падафіцэраў. Такім чынам, у батальёне 750 байцоў. Полк пяхоты складаецца з трох батальёнаў. У брыгадзе 2 палка. Дывізія пяхоты павінна складацца з дзвух брыгад, усяго 12 батальёнаў.

У кавалярыйскім швадроне павінна быць 175 вершнікаў разам з афіцэрамі і падафіцэрамі. Полк складаецца з 5 швадронаў. Брыгада кавалерыі складаецца з дзвух палкоў. Дывізія з дзвух брыгад (20 швадронаў).

Батарэя артылерыі як пешай так і коннай складацца павінна з 6 гармат.  Кожную гармату абслугоўвае каля 20 чалавек, тады ў батарэі будзе 120 гарматнікаў.

Корпус павінен быў складаецца з дзвух дывізій пяхоты (24 батальёна, 18000 чалавек), дывізіі кавалерыі (20 швадронаў, 3500 вершнікаў), 10 батарэй артылерыі (7 пешых, 3 конных батарэі, з якіх 2 пешыя і адна конная будуць складаць артылерыю рэзэрвовага корпуса, усяго 60 гарматат і 1200 чалавек), батальён сапёраў з 5 рот (750 чалавек), 2 швадрона абозных (300 чалавек). Усяго 23750 камбатантаў.

Пры кожным корпусе павінен быць парк рэзэрвовага рыштунку.  Такім чынам у корпусе будзе каля 25000 чалавек.

Два, тры ці болей карпусоў складаюць армію. Пры арміі знаходзіцца корпус рэзэрвовай кавалерыі і парк інжынераў.

Для паўстанчага войска Міраслаўскі распрацаваны строй. У статутах ёсць малюнкі строя стральцоў, стральцоў пешых, кавалерыі, сапёраў, касінераў. Асаблівую ўвагу Міраслаўскі звярнуў на распрацоўку строя і рыштунка касінераў. Будучы дыктатар паўстання прадбачыў недахоп агнестрэльнай зброі ў інсургентаў, недахоп якой яны павінны былі кампенсаваць пікамі.

Строй стральца (фузялёра).

 

На малюнку вышей строй стральца (жаўнера, які ўзброен стрэльбай) лінейнай пяхоты з выдання "Рэгламент пяхоты, кавалерыі, артылерыі  і абознай службы” Людвіга Міраслаўскага. Жаўнер апрануты ў сюртук, які зашпільваецца на 9 гузікаў. Нагавіцы з лампасамі. Спражка з арлом. Эпалеты з буліёнамі. На галаве рагатыўка. Бляха нумарная ў выглядзе тарка амазонак. Цэшка з кіткай. На правым баку набойніца на пендзенце. Колер сукна сюртука, наплечнікаў, закаўрашаў і каўнера не вядомы.

Строй кавалерыі (уланаў).

Сюртук як у стральцоў. Злева на грудзі аксельбант. Рагатыўка ўланская. Адрозніваецца ад пяхотнай паўсфярычным нізам (як на пікельхельмах), да якога прымацаваны чатырохкутны верх. Зброя: піка, шабля.

Строй стральца пешага (талір’ера, егера).

Малюнак стральца пешага з выдання "Муштра касінераў” Людвіга Міраслаўскага. Стралец апрануты ў сюртук, які зашпільваецца на гузікі з кардона. Закаўрашы з мыском. Рагатыўка з мяккім верхам. На правым баку паляўнічая набойніца.

Строй касінера.

 

Сюртук зашпільваецца на 9 гузікаў. Закаўрашы з мыском. На галаве рагатыўка з кішэнькай, у якую ўсоўваецца штык рыдлёўкі.  Атрымліваецца рагатыўка-каска, якая абараняе галаву касінера ад куль. Касінер узброен пікай і тарчай-заплечнікам, у якім пераносіць свае рэчы і тронак ад рыдлёўкі.

Строй сапёра.

 

Сюртук, рагатыўка як у касінера. Зброі няма. Тарча з поўраззю прымацавана да лесвіцы. У руке тронак ад рыдлёўкі. Колер сюртука, вылогаў не вядомы.

Праект строя паўстанчага войска, які распрацаваў Міраслаўскі, быў рэалізаваны часткова. У шэрагаў паўстанцаў знаходзіліся французкія журналісты, якія рабілі малюнкі камбатантаў.  Гэтыя малюнкі потым друкаваліся ў французкіх выданнях, у прыватнасці, Le Monde illustré.

 

Вышэй гравюра з выдання Le Monde illustré. Пад нумарам 5 касінер. Сюртук у яго, як на малюнках Міраслаўскага. 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (12.11.2013)
Views: 1514 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz