Wednesday, 18.07.2018, 03:31
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Строй і знакі памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Строй і знакі памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

Гісторыя.

27 ліпеня 1991 года Вярхоўны савет БССР прыняў дэкларацыю “О государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики”, які абвесціў дзяржаўную незалежнасць Беларусі на ўсёй яе тэрыторыі.

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову “О подчинении пограничных войск Комитета государственной безопасности Союза ССР, дислоцирующихся на территории Республики Беларусь”, якая паклала пачатак стварэнню нацыянальных беларускіх памежных войскаў у 20 ст. Трэба адзначыць, што гісторыя памежных войскаў Беларусі бярэ свой пачатак у Вялікам Княстве Літоўскім і была перапынена ў 1795 годзе ў выніку акупацыі і ліквідацыі Вялікага Княства домам Гальштэйн-Раманавых.

15 студзеня 1992 года Вярхоўны Савет прыняў пастанову “О создании Главного управления Пограничных войск при Совете Министров Республики Беларусь”.

19 лютага 1992 года Савет Міністраў прызначыў камандуючым Памежнымі войскамі Беларусі генерал-маёра Е.М.Бачарава.

24 верасня 1992 года для аховы мяжы з Летувой і Латвіяй былі створаны Полацкі памежны атрад, а 23 кастрычніка 1992 года Смаргонскі памежны атрад.

11 чэрвеня 1993 года Вярхоўны Савет мяжы Беларусі з Латвійскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай прыдаў стан дзяржаўнай мяжы.

19 жніўня 1993 года Савет Міністраў прыняў пастанову “О создании частей Пограничных войск Республики Беларусь” на падставе якога былі створаны ў Мінскай Вышэйшай Каманднай вучэльні і пры Вышэйшых Курсах КДБ Беларусі факультэты памежных войскаў.

25 кастрычніка 1993 года створана асобная верталётная эскадрылля.

3 студзеня 1994 года створаны Пінскі памежны атрад.

6 лютага 1995 года падпісана дамова “Аб беларуска-летувіскай дзяржаўнай мяжы”.

Строй.

Для памежных войскаў быў распрацаваны арыгінальны камуфляж “чарот”. На галаве насілі камуфляжную кепі з малой цэшкай МА. У якасці параднага галаўнога ўбора выкарыстоўваўся зялёны бярэт з вялікай цэшкай МА злева ад якой прышываўся сцяжок Памежных Войскаў. На левае рукаво кіцеля прышывалася нашыўка Памежных войскаў. У 1995 годзе была распрацавана серыя нашывак з назвамі памежных атрадаў, якія з-за змены сімволікі так і засталіся не запатрабаванымі.

Кепі палявое памежніка.

Бярэт памежніка.

Памежнік.

Сцяжок памежніка на бярэт.

Нашыўка памежніка.

Тканая нашыўка афіцэраў Галоўнага ўпраўлення ПВ.

Нашыўкі памежных атрадаў.

Знакі.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (20.08.2016)
Views: 597 | Tags: рб | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz