Thursday, 28.03.2024, 23:09
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Семіоціка паўстання Каліноўскага ў строі інсургентаў і літвінскіх патрыётаў.

Семіоціка паўстання Каліноўскага ў строі інсургентаў і літвінскіх патрыётаў. 

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

У той час, як мужчыны ў шэрагах партызанскіх адзелаў змагаліся са зброяй за аднаўленне Рэспублікі трох народаў, жанчыны ў гарадах і правінцыі для барацьбы з расейскім каланіалізмам выкарыстоўвалі мірныя формы пратэста і грамадскай непакорнасці, сутнасць якіх была ў нашэнні жалобнага адзення ў знак смутка па загінуўшым паўстанцам. Палкоўнік генштаба А.К. Гейнс, які ваяваў з паўстанцамі ў Гродненскай губерніі, пісаў наступнае: “«… Их исключительные цвета–черный с белым. …На груди у них повешены на черных четках и цепях большие черные кресты с белым распятием и маленькие серебряные медальоны, на одной стороне которых изображен сломанный крест с распятием, под ним одноглавый польский орел, держащий в одной лапе крест, а в другой пальмовую ветвь. Кругом надпись: “Боже, благослови Польшу”. На обороте медали Ченстоховская Божья Матерь, под ней терновый венец… К особенностям женского наряда принадлежат также траурные браслеты, запонки, булавки и другие украшения дамского туалета, с изображением белого польского орла в красном поле, с портретом Костюшки, Иосифа Понятовского, Чарторижского, Мицкевича и других; брошки в виде тернового венка с крестом или якорем посредине, покрытыми пальмовою ветвью…” Гэтая патрыатычная біжутэрыя выраблялася мясцовымі майстрамі і завозілася ў вялікай колькасці з замежжа (з Аўстара-Венгрыі). 


Гэты жаночы супраціў выклікаў занепакоенасць у каланіальных уладаў і 31 траўня 1863 года Мураўёў забараніў жанчынам насіць жалобнае адзенне (чорныя сукенкі і капялюшы з белымі кітамі) і рэвалюцыйныя знакі: спражкі з гербам Рэспублікі, зломленыя крыжы ў цярновым вянку ды іншыя. 
Службоўцы, чыі жонкі парушать забарону, павінны быць зволеныя з дзяржаўнай службы. Жанчына штрафавалася ў першы раз на 25 рублёў, другі раз на 50, а ў трэці раз яе павінны былі арыштаваць як саўдзельніцу ў паўстанні. 


Забарона таксама датычылася і мужчын. Ім забранялася насіць рагатыўкі, боты паверх нагавіц (!), чамаркі (лейбікі абшытыя футрай, кароткія кажухі). 
Мясцовыя рамеснікі за выраб для паўстанцаў гербаў і пячатак павінны былі штрафаваць на 50-100 рублёў з 1 ліпеня 1863 года. 
Гандляры рэвалюцыйных знакаў з Аўстрыі павінны былі дэпартавацца з 18 снежня 1863 года. 


У гэты час у строі паўстанцаў панавала разнароднасць, за рэдкім выключэннем. Часам адзінай рэччу ў строі, якая сведчала аб прыналежнасці да паўстанскага адзела, былі спражкі на дзягу ці цэшкі на шапках. 


Цэшкі на шапках насілі ў нацыянальных колерах (колеры герба Рэспублікі ў розных камбінацыях). На фотаздымках і літаграфіях таго часу можна таксама ўбачыць паўстанцаў з мальтыйскімі крыжамі на цэшках. Гэта даўні знак шляхецтва. 


Спражкі.

У калекцыях, на фотаздымках, літаграфіях можна ўбажыць паўстанскія спражкі з кампазіцыямі, накшталт тых, якія насілі жанчыны ва ўпрыгоджваннях. Гэта перш наперш былі выявы нацыянальных гербаў (Польскі Арол, Літвінская Пагоня) як па асобку, так і разам (гербы Рэспублікі дзвух народаў, Рэспублікі трох народаў). Вакол герба мог быць надпіс патрыатычнага зместа, альбо тэрновы вянок–сімвал пакутаў. 


Сустракаюцца спражкі з выявамі сэрца, якара і крыжа, якія апаясвае ланцуг. Сэрца–сімвал любві, крыж–сімвал веры, якар–сімвал надзеі, ланцуг–сімвал няволі. Выяву якара можна растлумачыць і па іншаму. Гэта стылізаваная выява літары W, што значыць walczyc (змагацца), walecznosc (мужнасць), waleczny (мужны). 


Зламаны крыж–сімвал пакут каталіцкай царквы. 


Арол з крыжам і пальмавай галінкай. Пальмавая галінка–сімвал міра.

 
Сустракаюцца і зусім экзатычныя спражкі, напрыклад, з Адамавай галавой. Сэнс гэтага сімвала даволі шырокі. Можна спыніцца на такой хрысціанскай трактоўке: гэты абярэг вызваляе ўладальніка ад смерці і выратоўвае яго душу. 


Насілі паўстанцы на спражках баральефы герояў: Касцюшкі, Дамброўскага ды іншых.

Спражка паўстанца. 65x113. Варшава

Спражка паўстанца. Прыватная калекцыя.

Спражка паўстанца. 

Спражка паўстанца. 

Марыан Лангевіч. Дыктатар паўстання.

Дзяга паўстанца. Рэканструкцыя.

Патрыатычная біжутэрыя. Рэплікі і арыгіналы. Такія рэчы ў 1863 годзе насілі прыхільнікі інсургентаў.

Рынграф (тарча на шыю ці на сцену) інсургента. З прыватнай калекцыі. Медны сплаў, вышыня 190 мм.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.06.2014)
Views: 1365 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz