Wednesday, 18.07.2018, 03:49
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Пракуратура Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гадоў 20 ст.

Пракуратура Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гадоў 20 ст. 

Аўтар: Серж Кабрусёў. 

29 студзеня 1993 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон “Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь”. Гэты дзень можна лічыць днём стварэння пракуратуры сувярэннай Беларусі. 

29 снежня 1993 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусі пастановай №2651-ХІІ “Аб структуры органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь” стварыў наступныя органы пракуратуры: Рэспубліканскую пракуратуру, Тэррытарыальныя пракуратуры (усяго 158): пракуратуры Мінска і абласцёў, пракуратуры раёнаў, пракуратуры гарадоў, міжраённыя пракуратуры, пракуратуры раёнаў у абласных цэнтрах і гарадах Мінску і Бабруйску, спецыяльныя пракуратуры: Беларускую транспартную пракуратуру і Беларускую вайсковую пракуратуру.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета прызначаў класнасць дзяржсаветнікам юстыцыі, Генеральны пракурор саветнікам і юрыстам.

Строй працаўнікоў пракуратуры павінен быў ўстанаўлівацца Кабінетам Міністраў Беларусі, але арыгінальны службовы строй у першай палове 90-х так і не быў распрацаваны, працаўнікі пракуратуры выкарыстоўвалі службовы строй і знакі рознасці (наплечнікі) працаўнікоў пракуратуры мадэлі 1989 года былога СССР, за выключэннем цэшак. 

Былі ўведзены арыгінальныя цэшкі для саветнікаў юстыцыі і юрыстаў, і дзяржаўных саветнікаў юстыцыі.

 

Цэшка юрыстаў і саветнікаў юстыцыі.

Цэшка дзяржаўных саветнікаў юстыцыі.

Працаўнікі Беларускай вайсковай пракуратуры насілі строй і знакі рознасці МА РБ.

Працаўнікі пракуратуры Беларусі мелі наступныя класы, якія адпавядалі вайсковым ступеням: 
-Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа–генерал-палкоўнік. 
-Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа–генерал-лейтэнант. 
-Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа–генерал-маёр. 
-Старшы саветнік юстыцыі-палкоўнік. 
-Саветнік юстыцыі-падпалкоўнік. 
-Малодшы саветнік юстыцыі-маёр. 
-Юрыст 1 класа-капітан. 
-Юрыст 2 класа-старшы лейтэнант. 
-Юрыст 3 класа-лейтэнант. 

Знакі. 

Ганаровае званне “Ганаровы работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь” зацверджана Законам Рэспублікі Беларусь №3726-ХІІ ад 13.04.1995 года “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”. Званне давала права яго ўладальніку насіць спецыяльны знак.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (16.12.2017)
Views: 172 | Tags: рб, Беларусь | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz