Thursday, 28.03.2024, 22:50
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Піка касінера мадэлі 1861 года.

Піка касінера мадэлі 1861 года.

 
Аўтар: Сяржук Кабрусёў
 

Па маім разлікам піка касінера мадэлі 1794 года павінна была важыць каля 7,3 кг. Гэта на 5 кг болей за вагу расейскай казацкай пікі 1839 года. Вялікая вага зброі хутка стамляе жаўнера на маршы, робіць яго хамяляжлівым на поле боя.

У 1861-м годзе Людвіг Міраслаўскі распрацаваў новую арыгінальную мадэль пікі, пазбаўленую лішняй вагі.

Мною была зроблена графічная рэканструкцыя гэтай пікі. Піка складаецца з дрэўца, на які накручваецца багнет. Багнет пляскаты з сярпом, на маршы жаўнер пераносіць яго ў похве злева на дзяге. Багнет важыць каля 1,12 кг, даўжыня ляза каля 530 мм. Пікінёры другой лініі павінны па Міраслаўскаму ўзбройвацца багнетамі без сярпа.

Дрэўца пікі дэаметрам 36 мм з канічным тыльнікам і рэзьбавой шпількай для мацавання багнета важыць каля 1,61 кг. Агульная вага пікі па маім разлікам павінна скласці каля 2,73 кг, што трошкі болей за вагу расейскай казацкай пікі.

Багнет касінера.

Піка касінера мадэлі 1861 года. Графічная рэканструкцыя.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (14.11.2013)
Views: 879 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz