Saturday, 20.04.2024, 15:29
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Піка касінера мадэлі 1794 года
Піка касінера мадэлі 1794 года
Аўтар: Сяржук Кабрусёў
Стварэнне аддзелаў касінераў у паўстанскім войску было абумоўлена недахопам вагнестрэльнай зброі. Выкарыстанне такіх рэліктавых адзінак у эпоху штуцара і яшчэ ў лінейным строі было самагубствам. Эфектыўна касінеры маглі дзейнічаць толькі супраць кавалерыі.
Колькі важыла піка касінера ?
У статуце 1830 года (Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны ...), які па сутнасці з'яўляўся другой рэдакцыяй статута 1794 года, даны памеры пікі пехатура, інфармацыя аб яе масе адсутнічае. Каб атрымаць больш-меньш дакладны адказ на гэтае пытанне, прыйшлося стварыць 3D мадэль гэтай пікі. Атрымалася, што наверша яе важыць 2.7 кг, усе стальныя часткі разам 5.2 кг, дрэўца каля 2.1 кг. Агульная вага пікі каля 7.3 кг.
Сапраўднае бервяно.
Піка касінера мадэлі 1794 года. Графічная рэканструкцыя.
Для параўнання расейскі пяхотны штуцар мадэлі 1854 года з штыком важыў 4,7 кг, уланская расейская піка мадэлі 1862 года важыла 3.1 кг, казацкая піка мадэлі 1839 года важыла 2.3 кг.
Наверша расейскай казацкай пікі.
Расейская ўланская піка.
Расейскі капсульны штуцар мадэлі 1854 года.
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (20.11.2013)
Views: 810 | Tags: 1863, 1794 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz