Friday, 29.03.2024, 13:05
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Паўстанне 1863 года

Паўстанне 1863 года

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

Нацыянальны Цэнтральны Камітэт планаваў стварыць рэгулярныя вайсковыя часткі добра ўзброеныя і ўмундзіраваныя. Аднак нечаканы выбух паўстання, паспешная арганізацыя вайсковых адзелаў, першыя баі запатрабавалі ад Часовага Нацыянальнага Ураду хуткага вырашэння пытання са зброяй і мундзірамі. 12 траўня 1863 года ў Варшаве Вайсковым Адзелам Нацыянальнага Ураду была выдана "Інструкцыя аб абмундзіраванні", якая рэгламентавала ўмундзіраванне паўстанскага войска, якое павінна было складацца з стральцоў і касінераў (лінейная пяхота), стральцоў пешых (лёгкая пяхота), уланаў, стральцоў конных, кракузаў, артылерыі, сапёраў, абоза, штаба, шпіталя, апцекі, ветслужбы, інтэндатуры, флота, жандармерыі.

Але загады і інструкцыі амаль цалкам засталіся толькі на паперы і ні як не паўплывалі на ход паўстання. Ва ўмандзіраванні паўстанцаў панавала разнароднасць, якая была выклікана ўмовамі забеспячэння. Паўстанцы ў сваім строі звярталіся да традыцый Княства Варшаўскага, Вялікага Княства Літоўскага, Каралеўства Польскага. У асноўным гэта датычалася шапак з металічным альбо хафтаваным арлом, шалікаў, цэшак у нацыянальных колераў, спражак да дзягі з арлом, з якарам, з патрыатычнымі матывамі ці нацыянальным гербам, найчасцей быў ён прадстаўлены як спалучэнне Арла з Пагоняй. Насілі таксама значыкі, гузікі з арламі. 

Некаторыя даводцы паўстанскіх адзелаў звярталі вялікую ўвагу на аднастайнасць ва ўмандзіраванні сваіх жаўнераў, але гэта былі нечастыя выпадкі. Пэўнай аднастайнасцю ў строі вызначаліся адзелы, якія прыбылі з-за кардону, гэта значыць з Галіцыі і Вялікапольшчы, бо былі яны створаны ў больш лёгкіх умовах. Варта адзначыць таксама факт з’яўлення ў строі паўстанцаў элементаў няпольскіх і нелятвінскіх. Была то чырвоная кашуля (гарыбальдыйская) і кепі, мундзір зуаваў смерці, які запінаўся на сукенныя альбо металічныя белыя гузікі. 

Пры імправізаваных мундзірах, якія шылі з цывільных убораў, ужывалі найчасцей чорныя гузікі з кардона і рагавыя гузікі пуклыя альбо пляскатыя. Ужывалі гладкія, пляскатыя альбо кулістыя гузікі металічныя і срэбраныя альбо гузікі касцяныя ды іншыя. Выкарысталіся таксама, але спарадычна, гузікі з арлом з мінулых часоў альбо вырабленыя па індывідуальнай замове ў часы паўстання. Прыкладам апошняга ёсць інфармацыя, што на мундзірах жандармерыі былі гузікі белыя з арлом. Пры заняпадзе паўстання пачаліся рэпрэсіі і пераследы. Разам з войскам паўстанцаў на доўгія годы знік і вайсковы літвінскі мундзір.

 

Стральцы (фузялёры). Праэкт строя. Малюнак Косака.

Праэкт строя гарматнікаў-паўстанцаў. Малюнак Косака.

Праэкт строя зуаваў (элітная рота стральцоў пешых) і вайсковага службоўца. Малюнак Косака, 1863 г. Шараговы і палкоўнік.

Сюртук стральца войска паўстанцаў. Графічная рэканструкцыя па малюнкам Косака.

Спражка паўстанца.

Француа Рашэбрун–камандзер адзела зуаваў смерці. Французкі дабраахвотнік.

Касінеры з адзела Лангевіча.

Мундзір афіцэра Зуаваў Смерці і паўстанца. Рэканструкцыя. Музей Войска Польскага. Варшава.

 

Ніжэй выявы гузікаў расійскіх службоўцаў з Пагоняй, якія маглі выкарыстоўвацца літвінскімі паўстанцамі.

Гузік Гродненскай губерніі. -1831.

Гузік з гербам Беластоцкай вобласці. -1831. 21 мм.

Гузік з гербам Аўгустоўскага ваяводства. Рэшткі срэбра. 1815-1937.

Гузік з гербам Падляшскага ваяводства. 1815-1837.

Гузік з гербам Падляшскага ваяводства. 20 мм. 1815-18??.

 

 

 

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.06.2014)
Views: 1001 | Tags: 1863 | Rating: 5.0/1
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz