Wednesday, 24.04.2024, 02:32
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Невядомы знак Станіслава Балаховіча

 

Невядомы знак Станіслава Балаховіча

Сяржук Кабрусёў

На раскалераваным фотаздымку-расійскі генерал Станіслаў Булак-Балаховіч. Лета 1920 года. Што за ўзнагарода з крыжам на яго левай кішэні ? Такі крыж покуль нельга ўбычыць ў каталагах, не ўсплываў ён і ў калекцыях. Агучу дзве версіі наконт гэтага знака. Першая, гэта ўзнагарода Паўночна-заходняга расійскага войска: белы крыж на тарчы ў колерах сцяга Расійскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Падобныя ўзнагароды з надпісам "13-го мая 1919" ёсць у калекцыях. Па лета 1919 года Балаховіч ваяваў з бальшавікамі на баку расійцаў. Белы крыж на трыкалоры-эмблема ПЗВ.
Другая версія, гэта мадыфікаваны пад польскім уплывам герб Валыні: белы крыж на тарчы ў колерах сцяга Польскай Рэспублікі. З такім знакам на мундзіры можна ўбачыць Станіслава Балаховіча на фотаздымках, якія былі зроблены ранняй вясной 1920 года ў Бярэсці. Верагодна, гэта палкавы знак Беларускага атрада Балаховіча, які быў сфарміраваны паўторна вясной 1920-га на Валыні. Але можа да герба Валыні, як месца фармавання атрада, гэты знак ніякага дачынення і не мае. Тут мы проста бачым Крыж-эмблему атрада Балаховіча (гэты крыж балахоўцы ўжывалі з восені 1918 года), якую спалучылі са цягам Польшы.

Расійскі генерал Станіслаў Балаховіч.

Знак Паўночна-заходняга войска ? Графічная рэканструкцыя.

Знак Беларускага атрада Балаховіча ў Польшы ? Графічная рэканструкцыя.

Знакі ПЗВ "13-го мая 1919"

Знак Лейбгвардзейскага Валынскага палка.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (27.10.2014)
Views: 803 | Tags: БНР | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [97]
Section categories
Артыкулы [97]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz