Friday, 22.06.2018, 00:32
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Наборы для авіамадэлістаў беларускай вытворчасці.

Наборы для авіамадэлістаў беларускай вытворчасці.

Аўтар: Серж Кабрусёў.

У 80-х гадах і ў 90-х мясцовыя беларускія прадпрыемствы выраблялі наборы загатовак мадэлей самалётаў, планераў, паветраных змеяў і караблей. Разам са спадарожнікам гэтыя вытворчасці ў дзвухтысячных мафіей былі "запушчаны ў космас".


На фотаздымках набор для зборкі кордавай паўкопіі самалёта По-2. Вырабляў яго Гомельскі завод спартыўнага мадэлізма і вучэбных дапаможнікаў ДОСААФ, які знаходзіўся па вуліцы Шылава-8.
Мадэль пад дзвутактны рухавік МК-17. Рухавік набываўся асобна, але ў вольным продажы я яго ніколі не бачыў.

По-2. Набор загатовак спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-14, ОКП 96 3221 5416, кошт 1-50.

Схематычная мадэль самалёта. Арт. ГМ-049-**. Кошт 53 кап.

Схематычная мадэль самалёта з рухавіком на гуме гомельскага завода. Набор №6. Таксама ў свой час падарылі на ДН. Мой самы першы самалёт. Кромкі крыла і стабілізатара былі зроблены з тонкай фанеры. Нярвюры, заканцоўкі крыла з алюміневага дрота. Паветраны вінт прыходзілася выразаць самому.

Мадэль самалёта кордавая. Набор загатовок №10 спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-3. Кошт 65 кап.

Напэўна, адна з першых пілатажных мадэлей гомельскага завода. На мануале стаіць год 1958. У першых наборах бак быў цэлулоідны, у поздніх з бляхі. У мяне быў набор з бакам з бляхі. Рухавікоў у продажы не было, таму запускаў самалёт з баластам замест рухавіка на кароткіх кордах.

Кордавая вучэбна-трэніровачная мадэль. Арт. ГМ-049-68, кошт 2-40.

Далейшае развіццё фанералёта №10. Стабілізатар і кіль сталі пластыкавымі. Крыло трэба было рабіць з пенапласта. 

У другой палове 80-х падарылі на дзень народжання набор для зборкі кордавай пілатажнай мадэлі вытворчасці гомельскага завода. 
Называўся "Кордовая модель самолёта. Пилотажная ". 


Таўшчыню фюзяляжа зменшыў у 2 разы. У крыла з'явіліся заканцоўкі. Стабілілізатар аблегчыў. На шасі прыпаяў распорку. Самалёт атрымаўся не вельмі манёўраны, таму было вырашана перарабіць яго ў хуткасную мадэль. Усталявалі на яго рухавік 2,5 смкуб. На спаборніцтвах мадэль дала каля 220 км/г і заняла 3 месца. Самалёт я захаваў, але ад часу змянілася яго геаметрыя, клей страціў якасць. Больш яна ўжо ніколі не паляціць.

Кордавая мадэль самалёта для паветранага боя. Гомельскі завод. Крыло наборнае. Адрозніваўся ад набора пілатажнай мадэлі алюміневымі стойкамі шасі.

Набор загатовак кордавай мадэлі самалёта Юніор.

Гомельская пілатажка з пенапластавым крылом. Прычым крыло ўжо не трэба было прафіліраваць рэзаком для пенапласта.

Кордавыя мадэлі для паветранага боя. Набор №19. Гомельскі завод. 
Можна было сабраць самалёт па схеме лятаючае крыло.

Кордавая хуткасная мадэль самалёта. Набор загатовак №22 спартыўнай мадэлі. Арт. ГМ-049-38, кошт 3-75.

Даволі складаная. Рухавік з алюміневым капотам.

Працяг будзе...

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (13.01.2018)
Views: 134 | Tags: Мадэлізм | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz