Friday, 22.06.2018, 00:40
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Колер пятліц Франца Кушаля.

Колер пятліц Франца Кушаля.

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

Захаваліся фотаздымкі і кадры кінахронікі з удзелам Франца Кушаля, на якіх ён у кіцелі з пятліцамі і наплечнікамі : наплечнікі з дзвума зорачкамі, зроблены з кардона па нямецкім стандартам. Пятліцы з кантам, на левай пятліцы тры зорачкі. Правая пятліца пустая. Пятліцы Кушаля вельмі падобныя на нямецкія пятліцы СС-хаўптштурмфюрара пры СД. Вядома, што Франц Кушаль у дапаможнай паліцыі пры СД, у адрозненні ад свайго калегі з Смаленска Альфёрчыка, не служыў. Таму мала верагодна, што яго пятліцы мелі чорнае поле і срэбраны кант (ці зялёны кант, як у дабраахводцаў). 
Сваю новую кар’еру былы капітан акупацыйных войскаў Польшы Кушаль пасля сыхода сталіністаў і прыхода ў Беларусь гітлераўцаў распачаў на пасадзе старшыні падафіцэрскай школы паліцыі ў Менску. Школа пачала працаваць узімку 1941 года з ініцыатывы кіраўніцтва Вермахта і рыхтавала кадры для дапаможнай паліцыі тылавых раёнаў (Служба парадка). Для Службы парадка ў 1941 годзе былі распрацаваны свае ўнікальныя знакі рознасці: трохкутнік на рукаво з літарамі OD, зялёны трохкутнік-цэшка на фуражырку, зялёныя пятліцы з зялёным кантам. Паліцаі насілі наплечнікі Вермахта. Пятліцы пустыя, аднолькавыя як для афіцэраў, так і шараговых (такія пятліцы, напрыклад, насіў Вітушка). У жніўні 1942 года з пятліц знікае кант, шарга пазначаецца паскамі на пятліцах і на наплечніках з зялёным кантам. Частка паліцаяў захоўвае свае старыя пятліцы з кантам, на іх зьяўляюцца паскі з галуна. 
На маю думку, такія зялёныя пятліцы з зялёным кантам у 1941 годзе насіў шэф школы паліцыі Франц Кушаль. Відаць, пасля перахода ў ліпені 1942 года на службу ў Самаахову, а дакладней, у дапаможную паліцыю пры RmfdbO (Імперскае міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый) Кушаль дадае да сваіх пятліц зорачкі, на ўзор пятліц эсэсаўцаў ці штурмавікоў. Франц Кушаль насіў, на маю думку, карычневы кіцель службоўцаў RmfdbO. Пасля частковай ліквідацыі Самааховы капітан працягваў насіць свае зялёныя пятліцы, покуль не змяніў іх на пятліцы БКА.

Пятліцы афіцэраў СС.

Франц Кушаль. Наплечнікі з дзвума зорачкамі. Правая пятліца пустая.

Кушаль Франц. 1944 год. Злева крайні. Налевым рукаве яго кіцеля нейкая нашыўка.

Капітан Кушаль.

Кіцель службоўцаў RmfdbO.

Францішак Кушаль.

 

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (25.07.2014)
Views: 1060 | Tags: БКА | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz