Friday, 19.04.2024, 04:47
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Камандантэ Францыск Нуло

Камандантэ Францыск Нуло

Аўтар: Сяржук Кабрусёў

5 траўня 1863 года ў бітве пад Крыкаўкай у сучасным Святакрыжскім ваяводстве Польшы загінуў італьянскі палкоўнік Францыск Нуло.
 Францыск Нуло нарадзіўся ў італьянскім месце Бергамо, які знаходзіўся пад аўстрыйскай акупацыяй. Добра на сябе з самаго дзяцінства адчуў увесь цяжар нацыянальнага прыгнёта.

Францыск Джузэпэ Нуло. Камандзер Замежнага Легіёна ў войску паўстанцаў.


 У сакавіку 1848 года ўдзельнічаў у антыаўстрыйскім паўстанні ў Медзіалане. Праз год ваяваў з французамі ў Рыме пад даводствам Джузэпэ Гарыбальдзі. Быў у шэрагу 250 жаўнераў, якія разам з Гарыбальдзі сышлі з Рыма да Сан-Марына. 27 траўня 1860 года Нуло першы ўзняў італьянскі сцяг над Палерма. За сваі подвігі атрымаў ступень палкоўніка.

 Прым’ер Італіі Фарыні ў 1863 годзе прапанаваў Нуло сфармаваць аддзел дабраахводцаў для дапамогі варшаўскім паўстанцам. Імя Нуло было вядома многім палякам, ён быў знаёмы з генераламі Людвікам Мераслаўскім і Марыанам Лангевічам, якія на працягу шмат год падтрымлівалі справу Гарыбальдзі. Ён прыняў прапанову і пачаў вербаваць дабраахводцаў у Бергама. Нуло сабраў толькі 26 чалавек, аддзел атрымаў назву “Легіён Гарыбальдзі”. Пад час перахода да аддзела далучыліся групы польскіх эмігрантаў, а таксама французкі аддзел “Зуаваў смерці”.
 У красавіку 1863 года Нуло дабраўся да Кракава. Гарыбальдзісты ўвашлі ў склад аддзела Юзафа Мінеўскага. Мінеўскі атрымаў грошы ад Народнага Урада і загад сфармаваць Мазавецкі Корпус, пераправіць яго ў глыб Царства Польскага.

Юзаф Мінеўскі.

Італьянскія легіянеры ў войску паўстанцаў.

 Раніцай 5 траўня лагер Мазавецкага Корпуса пад Крыкаўкай быў атакаваны расейцамі. За тры гадзіны боя паўстанцы нанеслі праціўніку вялікія страты. Расейцы пакінулі поле боя. Але ў гэтай бітве загінуў палкоўнік Нуло. Італьянцы вырашылі вярнуцца да Кракава, Мінеўскі накіраваўся ў Галіцыю. Акрамя Нуло ў гэтай бітве загінуў паручнік Стэфан Марчэцці, 9 італьянцаў патрапілі ў палон. З Кракава аўстрыйская паліцыя пераправіла італьянцаў на радзіму.

Паўстанец з замежнага легіёна. Малюнак Ліндара, 1962 год.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (25.03.2015)
Views: 664 | Tags: 1794, 1831, 1863 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz