Friday, 19.04.2024, 05:08
Welcome Guest

Уніфармалогія беларускага войска

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Камандантэ Антон Трусаў
Аўтар: Сяржук Кабрусёў
 
 
Антон Данілавіч Трусаў (паўстанская мянушка Цытус) нарадзіўся 15 (27) траўня 1835 года ў Барысаве ў сям’і службоўца. Навучаўся ў Менскай гімназіі з 1845 па 1853 год. У 1860 годзе аднавіў навучанне на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у якім правучыўся раней два гады з 1854 па 1856 гг. У 1861 годзе ў Менску ўзнікла паўстанская арганізацыя, якая ўвашла ў склад Літоўскага камітэта ў Вільна. У гэту арганізацыю ўвайшоў Антон Трусаў. 
Паўстанне ў Менску пачалося 19 красавіка (1 траўня). Кіраўніком паўстання быў паручнік Станіслаў Ляскоўскі. Антон Трусаў узначаліў створаны пад Мінскам з службоўцаў, студэнтаў, гімназістаў, рамеснікаў партызанскі аддзел. 28 красавіка (10 траўня) ля вёскі Пятровічы (Пятроўшчына, ці пад Бараўлянамі, дакладна не вядома) паўстанскі аддзел сутыкнуўся з царскімі войскамі, 3 паўстанца патрапілі ў палон. 30 красавіка (12 траўня) каля вёскі Сініла паўстанскі аддзел выпадкова выйшаў на расейскі лагер, 8 паўстанцаў патрапіла ў палон. Рэшткі аддзела Трусаў адвёў у Ігуменскую пушчу да аддзела Ляскоўскага. У канцы чэрвеня царскія ўлады накіравалі амаль усі войскі Менскай губерніі на анціпартызанскую аперацыю на ігуменшчыну. Партызанскі лагер расейцы з усіх бакоў абкружылі (падобныя аперацыі будуць праводзіць гітлераўцы на Беларусі пад час 2СВ). Падзяліўшыся на некалькі асобных аддзелаў, партызаны выйшлі з аблогі. Адзін звяз 13 (25) чэрвеня прыняў бой пад Лочынам. 23 ліпеня (4 жніўня) паблізу Ігумена паўстанцы захапілі ў палон царскага генерала Грунта, начальніка 3-й рэзервовай пяхотнай дывізіі, якога яны потым выпусцілі на волю пад слова гонара, што генерал больш не будзе ваяваць супраць паўстанцаў. Восеньню 1863 года Трусаў распусціў партызанскі аддзел і зьехаў у Францыю. У Парыжы працаваў наборшчыкам. Адзін з саарганізатараў друкарні часопіса "Народное дело”, з 1873 года яе ўладальнік. Друкаваў рэвалюцыйную літаратуру. На Беларусь Антон Данілавіч вярнуўся толькі ў 1884-м, дзе памёр у 1886 годзе. 
У гонар Антона Данілавіча Трусава ў горадзе Барысаве названа вуліца. 
 

Мал.1–Антон Данілавіч Трусаў. 

 
Мал.2–Паўстанцы генералу Грунту вяртаюць шпагу. Гравюра з часопіса «Le Monde illustre» за 1863 год. 
 
Мал.3–Барысаў. Вуліца Трусава. 
 
Мал.4–Праэкт дошкі ў гонар Трусава.
 
 
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (07.10.2013)
Views: 1136 | Tags: 1863 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [96]
Section categories
Артыкулы [96]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 15
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2024 | Free website builderuCoz