Friday, 22.06.2018, 00:33
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Як Польша і Летува Беларусь дзялілі.
Як Польша і Летува Беларусь дзялілі.
 
 

Сяржук Кабрусёў

 
12 чэрвеня 1920 года тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі была падзелена ў Маскве паміж РСФСР і Рэспублікай Летува. Пад акупацыю Летувы адыходзілі Гародня, Вільня, Ашмяны, Шчучын, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы. 28 жніўня летувіскія войскі занялі Вільню. Беларускія вайсковыя часткі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Летувы пасля акта падзела БНР, па сутнасці, сталі на шлях калабарацыі і ператварыліся ў гарматнае мяса у імперскіх справах маленькай, але ганарыстай Жмудзі-Летувы. У той час польскі сквапны да чужога імперыалізм вёў сваю ганебную гульню. 22 верасня пілсудчыкі перайшлі ў наступ і 25-га выбілі летувісаў і беларускіх калабарантаў з Гародні. Пад ціскам Лігі Нацый пілсудчыкі спынілі наступ, 7 кастрычніка было ўсталявана замірэнне. Але ўжо 9 кастрычніка парушыўшы ўсі дамовы польскі імперыалізм пайшоў у наступ і акупаваў беларускую Вільню. 12 кастрычніка камандзер польскіх аддзелаў Жэлігоўскі абвясціў сябе на лацінаамерыканскі ўзор вярхоўным гаспадаром Сярэдняй Літвы, якую ён абвесціў на рэакупаваных землях БНР. У гэтай вайне беларускія калабаранты зноў рэзалі адзін аднаго. Так у дывізіі Жэлігоўскага было шмат беларусаў, якія патрапілі туды пад прымусам (тут можна прыгадаць гісторыю з разбраеннем Беларускага гарадзенскага палка) і дабраахвотна ў выніку польскага падмана (палякі абяцалі беларусам, што яны ў беларуска-летувіскай дывізіі будуць змагацца за беларускую справу (больш падрабязна гэты выпадак апісаны ў працах Алега Латышонка)). 19 лістапада пад Гедройцамі, 21-га пад Шырвінтамі адбыліся баі паміж палякамі і летувісамі, прапольскімі беларусамі і беларусамі пралетувіскімі. Летувіскія войскі, а разам з імі Асобны беларускі батальён адышлі з пазіцый. Што адбылося потым, усім вядома. 22 сакавіка 1922 года беларуская Віленшчына элегантна ўвайшла ў склад Польшы. У 1939-м годзе польскія акупанты зачынілі беларускую гімназію ў Вільне. 10 кастрычніка 1939 года сталіністы падарылі акупаваную імі Вільню летувісам за дазвол размяшчэння ў Летуве савецкіх войскаў.
 
 
Коўна 1919, сакавік. Парад. Дзесці тут беларускія легіянеры.
 
 
Еўрапейская вош. Летувіская карыкатура на Польшу.
 
 
Бей польскіх акупантаў. Летувіскі плакат.
 
 
Юзаф Пілсудскі-адзін з акупантаў Беларусі.
 
 
Жэлігоўскі з паплечнікамі ў беларускай Вільне.
Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (17.01.2014)
Views: 301 | Tags: БНР | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [84]
Section categories
Артыкулы [84]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 9
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz