Wednesday, 15.08.2018, 14:36
Welcome Guest

Ваенна-гістарычны клуб "Літвінскае войска"

Артыкулы

Main » Articles » Артыкулы

Эвалюцыя строя камбатантаў Станіслава Булак-Балаховіча.

Эвалюцыя строя камбатантаў Станіслава Булак-Балаховіча.

Аўтар: Серж Кабрусёў, Барысаў, жнівень 2013 года.

Станіслаў Балаховіч у Атрадзе Асобай важнасці Глаўкома Паўночнага фронта пад камандаваннем Л.Н.Пуніна. Першая Сусветная Вайна. 1916 год. На наплечніках літы вензель А ІІ пад каронай. 

5 лістапада 1918 года чырвоны камандзір Станіслаў Булак-Балаховіч перайшоў са сваім 3-цім Петраградскім конным палком 3-й Петраградскай дывізіі РСФСР у Паўночны Корпус (ПК) Нямецкага войска ў Пскове. У снежні 1918 года ПК з баямі адышоў у Эстонію. 

Для аддзела Балаховіча ў Асобным Корпусе Паўночнага Войска ў Эстоніі (АКПВЭ) (такую назву атрымалі расійскія аддзелы ПК у Эстоніі) былі распрацаваны свае знакі рознасці. Так у першым дывізіёне камбатанты павінны былі насіць жоўтыя наплечнікі з сінім кантам. Шаравары шэра-сінія з жоўтым кантам, кашулі РІА, шапкі-кубанкі з жоўтым верхам. У другім дывізіёне-малінавыя наплечнікі з жоўтай выпушкай. 

Красавік 1919 года. У Эстоніі.

18 сакавіка 1919 года ў АКПВЭ было загадана насіць на левым рукаве шаўрон у колерах расійкага сцяга, пад ім белы крыж. З такой нашыўкай і цэшкай у выглядзе галавы Адама можна ўбачыць балахоўцаў на фотаздымках зробленых летам 1919 года ў Пскове. Самі балахоўцы сцвярджалі, што нашэнне белага крыжа на рукаве было ўведзена ў іх атрадзе зімой 1918 года ў Эстоніі. Быццам бы жаўнеры ўбачылі на небе крыж з аблокаў. Белы крыж балахоўцаў стаў сімвалам  АКПВЭ, потым Паўночнага Войска, потым Паўночна-заходняга.

Палкоўнікі Станіслаў Балаховіч (1) і Пярмікін (2) сярод афіцэраў войска Эстоніі. На фотаздымку напісана 1920 год, але насамрэч фотаздымак зроблены ў чэрвені 1919 года ў Пскове пасля вызвалення яго ад бальшавікоў жаўнерамі войска Эстоніі. У Пярмікіна брытанская фуражка з афіцэрскай цэшкай РІА. Наплечнікі ў палкоўнікаў з дзвума зорачкамі і адной паскай. Справа ў тым, што АКПВЭ пэўны час падпарадковаўся вайсковым уладам Эстоніі, таму сістэма знакаў рознасці ў АКПВЭ, а потым ў Паўночным Войску і Паўночна-заходнім Войску паўтарала эстонскую (2 зоркі-падпаручык, 3-паручык, 4 зоркі-капітан, 1-падпалкоўнік...). Так эстонскія палкоўнікі і расійскія насілі 2 зорачкі.  

Паўночна-заходняе Войска Расійскай Рэспублікі. Парад 1919 года. Прымае Станіслаў Балаховіч. Кадры з кінахронікі. Калі ўважліва праглядзець гэты фільм, дык можна заўважыць, што 99% камбатантаў, нават афіцэры, расійскага трыкалора не носяць. Толькі белы крыж. 

Балаховіч у Паўночна-Заходнім войску. Жнівень 1919 года. 

Наплечнікі афіцэраў 1-га дывізіёна АКПВЭ. Вясна 1919. Эстонія. Рэканструкцыя: 1-падсцяжны, 2-сцяжны, 3-падпаручнік, 4-паручнік, 5-капітан, 6-падпалкоўнік, 7-палкоўнік. 

Крыж Харобрых на шрубе мадэлі 1917/18 года. Братоў Балаховічаў з такім крыжам можна ўбачыць на фотаздымках, зробленых летам 1919 года. Знак пачалі ўжываць у Конным атрадзе асобай важнасці імя атамана Пуніна ў канцы лета 1917 года. 5 лістапада 1917 года Балаховіч афіцыйна ўвёў ужыванне гэтага знака.

Крыж Харобрых мадэлі 1921 года. Знаходка археолага. Такімі знакамі Станіслаў Балаховіч узнагароджваў сваіх былых паплечнікаў. Першая массавая эмісія пачалася ў 1921-м годзе.

Пасля канфлікта з расійскімі манархістамі Юдзеніча ў жніўні 1919 года Станіслаў Балаховіч пакінуў шэрагі Паўночна-заходняга расійскага войска (ПЗВ была створана 1 ліпеня 1919 года) і пачаў весці з лістапада 1919 года барацьбу з бальшавікамі самастойна на тэрыторыі Эстоніі ў шэрагах Асобнага Батальёна Дабраахвотнага Народнага Атрада (АБДНА). Верагодна, у гэты перыад з левага рукава балахоўцаў знікае расійскі шаўрон, застаецца толькі белы крыж. На каўнеры шынэляў з'яўляюцца зорачкі: у палкоўніка 2 зорачкі і галун, у падпалкоўніка-адна зорачка і галун, капітан-4 зорачкі, паручнік-3 зорачкі, падпаручнік-2 зорачкі. Сам генерал Балаховіч у гэты час носіць бякірку з наплечнікамі з цёмным полем. На наплечніках адна шырокая паска ўпоперак і 2 зорачкі. Афіцэры носяць фуражкі з светлым абадком (колер не вядомы, верагодна, белы) і цэшкай Адамава галава. 

Балахоўцы. Восень 1919 года. 

Станіслаў Балаховіч на службе Эстоніі. Восень 1919 года. 

АБДНА пад сцягам пасля боя. Эстонія. Восень 1919 года. 

Сцяг АБДНА Станіслава Балаховіча. Рэканструкцыя. 

Знакі рознасці на каўнер шынэлі АБДНА ў Эстоніі. Выкарыстовываліся па люты 1920 года. Графічная рэканструкцыя: 1-падсцяжны, 2-сцяжны, 3-падпаручнік, 4-паручнік, 5-капітан, 6-падпалкоўнік, 7-палкоўнік, 8-генерал-маёр. 

У канцы лістапада 1919 года АБДНА у Эстоніі Станіслава Балаховіча падпарадкаваўся ўладам БНР. Асобны Атрад БНР у Балціі (ААБНР) павінен быў насіць пятліцы-трохкутнікі з зорачкамі БНР мадэлі 20-04-1919 года, на ўзор тых, што насіў прадстаўнік дыпмісіі БНР у Рызе Кастусь Езавітаў. Балахоўцы таксама павінны былі насіць на фуражках цэшкі з Пагоняй і б-ч-б трохкутнік. 

Пятліцы, якія Кастусь Езавітаў планаваў увесці ў Асобным Атрадзе БНР у Эстоніі восенню 1919 года. Магчымы выгляд: 1-сцяжны пяхоты, 2-падпаручнік кавалерыі, 3-паручнік артылерыі, 4-штабс-капітан інжынерных частак, 5-капітан пяхоты, 6-падпалкоўнік кавалерыі, 7-палкоўнік, штаб, 8-генерал-маёр. 

У сакавіку 1920 года ААБНР Станіслава Балаховіча перадыслакаваўся ў Брэст і перайшоў на службу да Пілсудскага. Там жаўнеры атрымалі новы строй з арыгінальнымі знакамі рознасці. Шарга вызначалася паскамі і чатырохкутнікамі на каўнеры. Афіцэры апранулі брытанскія афіцэрскіе кіцелі, жаўнеры кіцелі Польскага Вермахта мадэлі 1917 года. На галаву апраналі амерыканскія ці польскія фуражыркі з цэшкай "Галава Адама з мячамі", такія знакі таксама насілі на наплечніках. Афіцэры абшывалі ніз фуражыркі галуном. Сам Балаховіч насіў арыгінальны кіцель уласнай распрацоўкі. У гэтым строі балахоўцы ваявалі на Палессі з бальшавікамі ва Украіне. 

Балахоўцы ў Бярэсці. Вясна 1920 года. 

Вясна 1920. 4 форт, Брэст.

Каўняровыя нашыўкі Групы Балаховіча ў войску Польшы. Уведзены 5 красавіка 1920 года. Графічная рэканструкцыя: 1-сцяжны, 2-падпаручнік, 3-паручнік, 4-капітан, 5-падпалкоўнік, 6-палкоўнік, 7-генерал-маёр. Герерал-лейтэнант Групы насіў пятліцы ў вяглядзе маланкі з адной зорачкай. Восенню гэтыя пятліцы Балаховіч таксама ўжываў у расійскім войску. 

На службе ў Пілсудскага. Жнівень 1920 года. Гэты малюнак зроблены па раскаляроўцы чорна-белага фотаздымка. Мастак памылкова замаляваў светлыя канты на мундзіры генерала.

Знак Групы Балаховіча ў войску Польшы. Графічная рэканструкцыя.

Жаўнерскі кіцель Польскага Вермахта мадэлі 1917 года.

Брытанскі афіцерскі кіцель. 

У жніўні 1920 года пачалося фармаванне Расійскага Народнага Дабраахвотнага Войска (РНДВ), якое ўзначаліў генерал-лейтэнант Станіслаў Балаховіч. Для расійскага войска былі распрацаваны арыгінальныя знакі рознасці. Шарга вызначалася спалучэннем пасак і зорачак, якія прымацоўваліся да каўнера. Жаўнеры, якія вербаваліся ў войска з лагераў, былыя партызаны атрымалі амерыканскія кіцелі і фуражыркі. На фуражырках афіцэры насілі белыя зоркі (колькасць іх адпавядала пятлічным) і Адамаву галаву з мячамі. На наплечніках таксама насілі Адамаву галаву. У гэтым строі расійскія і беларускія жаўнеры ў лістападзе 1920 года ўдзельнічалі ў Палескім паходзе Балаховіча на Мазыр.

Падпаручык Цімох Хведашчэня. Камандзер часткі РНДВ Станіслава Балаховіча. Фуражырка амерыканская, цэшка Адамава галава з мячамі, кіцель амерыканскі. Лета-восень 1920 года. 

Жаўнеры Русской Народной Добровольческой Арміі Станіслава Балаховіча на парадзе летам 1920 года пад расійскім трыкалорам.

Станіслаў Балаховіч у ветэранскім мундзіры расійскага генерала. 

Знакі рознасці на каўнер Русской Народной Добровольческой Арміі Станіслава Балаховіча. Уведзены 29 верасня 1920 года загадам №816. Графічная рэканструкцыя. Харужы—адзін срэбны пасік, падпаручнік—адзін срэбны пасік і адна срэбная зорачка, паручнік —адзін пасік і дзьве срэбныя зорачкі, капітан—адзін пасік і тры срэбныя зорачкі, маёр—два пасікі і адна залатая зорачка, падпалкоўнік—два пасікі і дзьве залатыя зорачкі, палкоўнік—два пасікі і тры залатыя зоркі, генэрал-падпаручык—залатая маланка і адна зорачка. 

Амерыканскі кіцель.

Фуражырка амерыканская. 

Цэшка Адамава галава з мячамі. Знаходка археолага.

Category: Артыкулы | Added by: Сяржук_з_Барысава (07.01.2018)
Views: 346 | Rating: 0.0/0
Total comments: 0
Name *:
Email *:
Code *:
Login form
Артыкулы [85]
Section categories
Артыкулы [85]
Our poll
Rate my site
Total of answers: 10
Site friends
  • Create a free website
  • Online Desktop
  • Free Online Games
  • Video Tutorials
  • All HTML Tags
  • Browser Kits
  • Statistics

    Total online: 1
    Guests: 1
    Users: 0
    Copyright MyCorp © 2018 | Free website builderuCoz